Рефераты. Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах

p align="left">У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў БССР заставалася аграр-на-індустрыяльнай краінай. Доля прамысловасці ў нацыяналь-ным даходзе рэспублікі складала 43,8% (у цэлым па СССР -50,7%). Большая частка насельніцтва рэспублікі па-ранейшаму жыла ў вёсцы. Таму важнае значэнне надавалася развіццю сельскай гаспадаркі. Прадугледжвалася паляпшэнне матэры-яльна-тэхнічнага забеспячэння і капітальнага будаўніцтва на вёсцы. Былі ажыццёўлены захады супраць спроб адміністра-цыйнымі метадамі скараціць дапаможную гаспадарку калгас-нікаў. Вызначаўся шэраг мерапрыемстваў па стымуляванню калгасна-саўгаснай вытворчасці. Была спісана запазычанасць калгасам. Значная частка калгаснікаў поўнасцю вызвалялася ад выплаты падатку. Зацвярджаліся цвёрдыя пяцігадовыя гша-ны закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Той яе часткай, што заставалася пасля выканання дзяржаўнага плана, распа-раджаліся калгасы і саўгасы. Уводзіліся новыя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, павялічаныя ў ся-рэднім болып чым на 50%, а на прадаваемую прадукцыю дадаткова (звыш плана) яшчэ на 50%.

У выніку ў 1965 г. з усіх калгасаў рэспублікі нерэнтабель-нымі засталіся толькі 6 гаспадарак, прадукцыйнасць працы ўзрасла на 12%. Рост грашовых даходаў даў магчымасць павялічыць аплату працы. У 1965 г. былі дасягнуты самыя высокія ў параўнанні з папярэднімі гадамі паказчыкі ў сельскай гаспадарцы. Валавы збор збожжа перавысіў максі-мальныя зборы за лепшыя даваенныя і пасляваенныя гады. Значна ўзрасла ўраджайнасць бульбы. Рост вытворчасці мяса і надояў малака амаль у 2 разы перавысілі павелічэнне пага-лоўя буйной рагатай жывёлы.

У 1960-я гады праводзяцца мерапрыемствы па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі. За кошт меліяра-цыі фонд ворыўных зямель калгасаў і саўгасаў Беларусі па-вялічыўся на 900 тыс. гектараў (на 10%). У гэтай справе ўзніклі і непажаданыя з'явы. Недаацэнка зваротнага водарэ-гулявання прыводзіла да хуткага зносу тарфянікаў. У 1969 г. была звернута ўвага на будаўніцтва больш дасканалых мелі-ярацыйных сістэм, уводзіліся "гарантыйныя пашпарты" асу-шаных зямель, ствараліся дзяржаўныя камісіі.

Ва ўмовах адмаўлення прыватнай уласнасці павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці бачылася праз паглыбленне яе спецыялізацыі і канцэнтрацыі. 3 канца 1960 - пачатку 70-х гг. партыйнае кіраўніцтва рэспублікі пачынас праводзіць у жыццё курс на стварэнне буйных ад-кормачных комплексаў. Да працы ў гэтым напрамку натхняў як вопыт ГДР, так і асобных гаспадарак Беларусі, у якіх сабекошт кілаграма свініны склаў крыху больш рубля.

Капітальныя ўкладанні на будаўніцтва і сродкі механіза-цыі накіроўваліся перш за ўсё ў тыя галіны жывёлагадоўлі, на якіх спецыялізаваўся калгас або саўгас. Удасканальвала-ся спецыялізацыя жывёлагадоўлі ў залежнасці ад месцазна-ходжання гаспадарак у адносінах да вялікіх гарадоў і пра-мысловых цэнтраў.

Пэўны плён спецыялізацыі і канцэнтрацыі жывёлагадоўлі вы-явіўся. Вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі ў цэлым па рэс-публіцы павялічылася, хаця сабекошт яе застаўся амаль без змя-ненняў.

Восьмая пяцігодка (1966-1970) была найболып паспяховаіі за ўсю гісторыю СССР. Правядзенне эканамічнай рэформы дало штуршок развіццю прамысловасці, аднак закрапула ў самой эканамічнай сістэме толькі знешнюю структуру. Саунаргасы былі заменены міністэрствамі, адны паказчыкі другімі, скарацілася іх колькасць. Рэформа не закранула пы-тання аб функцыяніраванні грамадскай уласнасці, паколькі лічылі, што ў выглядзе, які склаўся, яна стварае ўсё неабход-нае для паспяховага развіцця народнай гаспадаркі. Не пад-трыманая палітычнай рэформай, эканамічныя пераўтварэнні не былы даведзены да заканчэння.

Здабыткі і праблемы 1970-1980-х гг.

На пачатку ж 1970-х гг. экстэнсіўныя фактары сябе амаль вычарпалі. Партыйнае кіраўніцтва ўсё часцей гаварыла аб дэфіцыце працоўных рэсурсаў. Абсалютны сярэднегадавы прырост насельніцтва працаздольнага ўзросту ў 1971-1978 гг. быў вышэйшым, чым у 1961-1970 гг. Прыкметна павысіўся ўзровень адука-цыі і прафесійнай падрыхтоўкі працоўных. Але ў сярэдзіне 70-х гг. была дасягнута высокая ступень уключэння ў гра-мадскую вытворчасць працаздольнага насельніцтва (звыш 90%), у выніку чаго рэзка скараціліся дадатковыя крыніцы рабочай сілы. Калі ўлічыць, што больш палавіны ўсіх рабо-чых прамысловасці была занята ручной працай, то можна адзначыць, што дэфіцыт рабочай сілы ў значнай ступені быў выкліканы штучна. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасці шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго з году ў год павялічваліся аб'ёмы незавершанага будаўніцтва. Улічваючы ўсе вышэйазначаныя недахопы, П.М. Машэраў на XXVII з'ездзе КПБ (1976) падкрэсліў, што "ў прамысловай, калгасна-саўгаснай і будаўнічай вытвор-часці мы яшчэ не можам гаварыць аб сапраўдным, паўсюд-ным пераходзе на рэйкі ўсебаковай інтэнсіфікацыі". Бараць-ба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці, карэннае па-ляпшэіше якасных параметраў у эканоміцы вызначыліся як галоўная задача на 1976-1980 гг.

Пачынаецца пошук шляхоў адміністрацыйнага стымуля-вання развіцця эканомікі, пошук новых эфектыўных паказчы-каў і адзнак іх выканання. Так, 1 студзеня 1975 г. быў уведзе-пы новы парадак ацэнкі работы прадпрыемства, згодна з якім план па рэалізацыі лічыуся выкананым толькі тады, калі былі выкананы дагаворныя абавязкі перад заказчыкамі. Па-рушальнікі дысцыпліны паставак пазбаўляліся на 15-20 і больш працэнтаў фонду матэрыяльнага заахвочвання.

У другой палове 1970-х гг. былі пабудаваны дзесяткі новых буйных прадпрымстваў. У іх ліку Жлобінская фабрыка штучна-га футра, Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка, Гродзен-скае вытворчае прадзільна-нітачнае аб'яднанне. Ішло далейшае ўзмацненне канцэнтрацыі вытворчасці. У 1980 г. на Беларусі дзейнічала каля 200 вытворчых і навукова-вытворчых аб'яднан-няў, на долю якіх прыходзілася звыш 50% усяго аб'ёму рэаліза-ванай прадукцыі, тады як у 1975 г. іх было напалову менш.

Але разам з тым зніжаюцца асноўныя эканамічныя паказ-чыкі. У 1982 г. сярэднегадавы прырост нацыянальнага дахо-ду паменшыўся да ўзроўню - 3,4%. Характэрнай рысай гас-падарчага механізму становіцца яго "затратнасць". Пераваж-на бюджэтнае фінансаванне капіталаўкладанняў і строга фон-давае размеркаванне матэрыяльна-тэхнічных сродкаў пры-водзіла да таго, што любыя выдаткі не закраналі непасрэдна інтарэсы вытворцаў. Усе страты, звязаныя з прастоем тэхнікі, наяўнасцю залішняга і не ўстаноўленага абсталявання, нера-цыянальным выкарыстаннем матэрыяльных, энергетычных рэсурсаў, "даўгабудам", цярпела дзяржава.

Узмацненне дысцыпліны на вытворчасці і шэраг іншых мерапрыемстваў дазволілі ў 1983 г. крыху палепшыць стано-вішча ў эканоміцы рэспублікі.

Не ўдалося ў 1981-1985 гг. у поўнай меры ажыццявіць і вызначаную сацыяльную праграму. Нарастанне эканамічных цяжкасцяў не магло не паўплываць на яе вырашэнне. Але ў вачах насельніцтва суседніх рэспублік Беларусь у сярэдзінс 80-х гг. заставалася ў ліку лепшых у сэнсе забяспечанасці харчовымі і прамысловымі таварамі.

Ужо ў канцы 60 - пачатку 70-х гг. камандна-адміністра-цыйныя метады кіраўніцтва зноў пачалі ўзмацняцца і ў сельскай гаспадарцы. На кастрьгчніцкім (1968 г.), ліпеньскім (1970 г.) Плс-нумах ЦК КПСС была сфармулявана задача ўзмацніць кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю калгасаў. У сакаві-ку 1971 г. было адноўлена, адмененае ў 1969 г. права райвы-канкамаў разглядаць планы калгасаў. Мясцовыя органы ўла-ды абавязваліся ўстанавіць дакладны кантроль за размерка-ваннем прыбытку ў калгасах, за агшатай працы. У ліпені 1970 г. запатрабавалі, каб кожны саўгас і калгас прадаў дзяржаве звыш плана як мінімум 35% зерня за пяцігоддзе і не менш 8-10% жывёлагадоўчай прадукцыі штогод. Зноў гаспадаркам навязвалася структура пасяўных плошчаў, даводзіліся заданні адносна пагалоўя статка і яго прадукцыйнасці.

Хутка ўзрастала колькасць стратных гаспадарак. У пэў-най ступені гэта адбывалася ў выніку імклівага росту цэн на сродкі вытворчасці (з 1965 па 1985 гг. у сярэднім у 3,5 раза). Такі рост цэн далёка не супадаў з ростам прадукцыйнасці сельскагаспадарчай тэхнікі.

Паступова складвалася і неўспрымальнасць самой калгасна-саўгаснай сістэмы да колькі-небудзь радыкальных змен. Пачуц-цё гаспадара сярод вяскоўцаў было канчатова згублена. Адчу-жэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці стала рэальнасцю. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. 3 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменшылася амаль у 1,5 раза.

Адмоўна адбілася на забеспячэнні сельскагаспадарчай вытворчасці кваліфікаванымі кадрамі масавых прафесій "старэнне вёскі".

Недастатковая механізацыя вытворчых працэсаў і неда-хоп людскіх рэсурсаў значна пагаршалі ўмовы працы. Не-магчыма было забяспечыць нават вызначаныя згодна закону водпускі. Ненармаваны працоўны дзень, нізкія заробкі са-дзейнічалі росту так званай "умоўнай міграцыі" - калі пэўная катэгорыя, пераважна мужчынскага насельніцтва, працягва-ла жыць у вёсцы, а працавала ў раённых цэнтрах, у бліжэй-шых гарадах.

Разглядаючы пытанне аб стане сельскагаспадарчай выт-іюрчасці на пачатку 1980-х гг., неабходна адзначыць, што ірадыцыйна значную таварную частку бульбы, мяса, малака, яек, гародніны складала прадукцыя асабістых гаспадарак (у 1961-1965 гт. - каля 69% усёй прадукцыі жывёлагадоўлі, у 1976-1980 гг. - 30%).

Пэўныя спосабы паляпшэння спраў у сельскай гаспадарцы мелі месца ў 1982 г. Згодна з рашэннямі майскага Пленума ЦК КПСС быў замацаваны статус падсобных гаспадарак кал-гаснікаў і мерапрыемствы па іх развіццю. Была ліквідавана запазычанасць калгасаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Аднак не адбылося істотных змен і ў сферы матэрыяльнага заахвочвання калгаснікаў, набліжэння сельскага працаўніка да сродкаў вытворчасці. Таму небяспечныя тэндэнцыі, што выя-віліся ў канцы 70 - пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць.

Такім чынам, метады адміністрацыйна-каманднага кіраўні-цтва ўжо ў сярэдзіне 60-х гг. былі прызнаны галоўным торма-зам эканамічнага развіцця краіны. Аднак вынікі гаспадарчых рэформаў другой паловы 60-х гадоў не змаглі радыкальна змяніць сітуацыю. Было адноўлена кіраўніцтва па галіноваму прынцыпу, якое прывяло да ўтварэння шматлікіх саюзна-рэс-публіканскіх і агульнасаюзных міністэрстваў. Праведзена рэ-арганізацыя апарату партыйнага кіраўніцтва. Але важнейшыя бакі эканамічнага жыцця рэгуляваліся не законамі, а вялізнай колькасцю адміністратыўных актаў, часта супярэчлівых, што не спрыяла болып паслядоўнаму і дынамічнаму развіццю краіны.

Літаратура

1. Каханоўскі А.Г. і Яноўскі О.А. \\Гісторія Беларусі. Учеб.-інформ. Пособіе\\ Мн., 2001.

2. Касцюк М.П.\\ Нарысы па гісторыі Беларусі:У 2 ч.\ Мн., Беларусь, 1995.

3. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. - Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.

4. 2. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеу, П.I. Зялінскі і інш. . - Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

5. 3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. -2004 г. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль.- 2- е выд. -Мн.:Выш. шк., 2006.

Страницы: 1, 2



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.