Рефераты. Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча

p align="left">Рэлігійная тэматыка знайшла яскравае ўвасабленне ў манументальным (фрэскі) і дэкаратыўным мастацтве, іканапісе. Хрысціянская сімволіка сталі выцясняць язычніцкія амулеты і талісманы. Высокага развіцця дасягнула кніжная мініяцюра - выкананыя рознакаляровымі фарбамі малюнкі, заглаўныя літары, арнаменты. Усе пісьмовыя кры-ніцы ХІ-ХІІІ стст. - летапісы, павучэнні, казанні, летапісы, мастацкая літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацыяльныя праб-лемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі.

6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння

Устойлівыя сацыяльная структура і палітычны лад, панаванне беларускай мовы як дзяржаўнай і іншыя фактары абумовілі фарміра-ванне ў ХІV-ХVІ стст. новай этнічнай супольнасці - беларускай на-роднасці. Адным са стваральных кампанентаў гэтага працэсу з'явілася развіццё нацыянальнай культуры. Яе матэрыяльная складаючая ўвасо-білася ва ўдасканаленні прылад працы, павелічэнні рамесных спецыя-лізацый, вырабе новай прадукцыі (кафля, шкло, папера), утварэнні цэ-хавай сістэмы, з'яўленні новага тыпу паселішчаў (мястэчка) паляп-шэнні планіроўкі і ўмацаванні гарадоў і інш.

Духоўная культура беларускіх зямель з моманту іх уваходжання ў склад ВКЛ абапіралася на ўсходнеславянскую традыцыю, што адбі-лася ў фальклоры (быліны, паданні, казкі), народных святах (Каляды, Купалле) і забавах. Нягледзячы на процідзеянне царквы, усе здабыткі народнай творчасці перадаваліся з пакалення ў пакаленне, узбагача-ліся новымі творамі, фарміруючы нацыянальны характар народа і яго літаратурную мову.

Пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, культур-ных і іншых фактараў мова новай духоўнай літаратуры паступова адыходзіла ад царкоўна-славянскіх узораў. Так, «Сказанне аб літоў-скіх пакутніках» (XIV ст.) было напісана на мове, зразумелай боль-шасці насельніцтва. У значнай ступені гэта знайшло ўвасабленне ў ле-тапісных творах - «Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх» (20-я гады XV ст.), а таксама беларуска-літоўскі летапіс (1446 года), «Хроніка Вялі-кага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». Усе яны напоўнены апісаннем шматлікіх ратных падзей, прасякнуты гонарам за сваю дзяржаву і яе князёў. Такім чынам, разнастайныя падзеі з гіс-торыі ВКЛ і яго народа закладалі падмурак нацыянальнай літаратуры.

Далейшае яе развіццё звязана з пачаткам новага этапа ў развіцці заходнееўрапейскай культуры - эпохі Адраджэння (Рэнесансу), якая канцэнтравалася не на богу, а на чалавеку як самадастатковай істоце з уласцівымі яму свабодай, духоўнай і фізічнай прыгажосцю, ствараль-най дзейнасцю. Да гэтага часу (канец ХV-пачатак ХVІ стст.) у ВКЛ, найперш у гарадах і мястэчках, дзе існавала магдэбургскае права, так-сама ўзніклі перадумовы для распаўсюджання гуманістычных ідэй. Адным з першых іх прыхільнікаў і прапагандыстаў быў Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1550), выхадзец з Полацка, выпускнік Кра-каўскага і Падуанскага ўніверсітэтаў, бакалаўр свабодных навук і док-тар медыцыны. У 1517 г. у Празе выйшла з друку «Библия руска, вы-ложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Мэтай сваёй працы ён бачыў не толькі ўмацаванне ў «людей посполитых» хрыс-ціянскай веры і маралі, але і іх «научение». Таму ж спрыялі прадмовы, сказанні і пасляслоўі, народны каляндар - «Малая падарожная кніжы-ца са Святцамі і Пасхаліяй», выдадзеныя ў Вільні, у якіх аўтар выявіў свае перадавыя філасофскія, маральна-этычныя погляды.

Выдавецкая дзейнасць Скарыны значна наблізіла кнігу да чытача як па яе кошту, так і па даступнасці зместу. Характэрна і тое, што на-друкаваная ім Біблія з'явілася на мове, зразумелай усім усходнім сла-вянам. Яго подзвіг як грамадзяніна і гуманіста заключаўся і ў тым, што ён падрываў манаполію царквы на распаўсюджанне слова боска- га, праз свае кнігі даваў магчымасць простым людзям самастойна далучыцца да духоўных і свецкіх каштоўнасцей.

Новыя, уласцівыя эпосе Адраджэння гуманістычныя рысы, знай-шлі ўвасабленне ў творах выдатнага беларускага паэта Міколы Гу-соўскага (каля 1480 - пасля 1533). Напісаная ім у Рыме на лацінскай мове паэма «Песня пра зубра» і выдадзеная ў Кракаве (1523), яна ха-рактарызуе аўтара як патрыёта і прыхільніка мірнага, стваральнага жыцця народа ВКЛ на чале з моцным і мудрым князем. На думку аў-тара, зубр як сімвал гэтага народа велікадушна ставіцца да ўсіх, хто не нясе яму шкоды, і бывае бязлітасным, калі яму пагражае небяспека.

У 1529 г. быў прыняты і пачаў дзейнічаць Літоўскі Статут, які з'яўляўся не толькі зводам тагачасных законаў, але і ўзорам палітыч-най і прававой культуры. Ідэя Статута аб вяршэнстве закона для ўсіх - выводзіла яе аўтараў у ранг мысліцеляў сусветнага маштабу.

Барацьбе супраць усеўладдзя каталіцкай царквы адпавядала твор-часць Сымона Буднага (каля 1530 - ?) выпускніка Кракаўскага ўнівер-сітэта, заснавальніка друкарняў у Нясвіжы (1562), (разам з Я. Кішкам) і Лоску. Як прадстаўнік пратэстанцкай плыні, ён выдаў асновы рэфар-мацыйнага вучэння на беларускай мове «Катэхізіс», творы «Пра ап-раўданне грэшнага чалавека перад Богам» і пераклад Новага Запавету (1574). С. Буднаму належаць палемічныя трактаты ў абарону вяршэн-ства закона, верацярпімасці, асветы народа, роднай мовы.

Творчасць Васіля Цяпінскага (Амельяновіча) (каля 1540-?) як ас-ветніка, пісьменніка і кнігавыдаўца таксама звязана з часам Рэфарма-цыі на Беларусі. Яму належыць першы пераклад і выданне на бела-рускую мову Евангелля ва ўласнай друкарні. Як шчыры патрыёт сваёй зямлі, В. Цяпінскі выступаў за выкарыстанне роднай мовы ў набажэн-стве, навуцы, літаратуры, за навучанне на ёй дзяцей і г. д.

Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу і Рэфармацыі, а таксама асветнікаў-гуманістаў, стан адукацыі ў ВКЛ істотна палепшыўся. У параў-нанні з ХІІІ-ХV ст., калі пераважалі манастырскія, царкоўныя і пры-ватныя (пры маёнтках буйных феадалаў) школы, іх павялічылася, а па змесце яны набылі пераважна свецкі характар.

Адметнай асаблівасцю адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабі-лася перавага ў іх так званых брацкіх (адкрытых пад дабрачынных аб'яднанняў - «брацтваў») школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і праваслаўнага веравызнання. Кожная школа мела свае статут, змест і арганізацыю навучання. Пасля набыцця пачатковай адукацыі дзеці мусілі вувучаць «сем вольных навук» - «трывіўма» (граматыка, рыторыка, дыялекты-ка) і «квадрывіўма» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка). У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, ла-цінская, грэчаская і родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка. Выкарыстоўвалася групавая або класная ўрочная сістэма, у якой існа-ваў катэхізісны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах.

Выяўленчае мастацтва ВКЛ ХІV-ХVІ стст. была галоўным чынам прадстаўлена іканапісам, у якім візантыйская і ўсходнеславянская тра-дыцыі набылі стылістычныя асаблівасцямі рэнесансу і барока. Ста-наўленне ўласна беларускай іканапіснай школы належыць да XV--XVI стст., калі пад уплывам рэнесансавых ідэй на змену ўмоўным во-бразам прыходзіць выразнасць, суразмернасць прапорцый, пластыч-насць. У ліку самых ранніх тыпаў абразоў беларускага паходжання з'яўляюцца «Маці Боская Замілаванне» з Маларыты (XIV ст.), «Маці Боская Ерусалімская» з Пінска (XV ст.). Рэнесансавыя рысы ўласцівы іконам «Маці Боская Смаленская» з Дубінца (канец XV ст.), «Нара-джэнне Багародзіцы» з Ляхаўцаў, «Пакланенне вешчуноў» з Дрысвят, «Параскева Пятніца» са Случчыны і інш.

Свецкі жывапіс ХV ст. прадстаўлены партрэтамі арыстакратаў - віцебскай княжны Пракседы, вялікага князя Альгерда, магната Хадке-віча, слуцкага князя Алелькавіча, княгіні Ганны Радзівіл. У канцы XVI ст. узнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.

Жывапіснае мастацтва знайшло адбітак у рукапісным Лаўрышаў-скім евангеллі (пачатак ХІV ст.), аздобленым мініяцюрамі з выявамі святых. Друкаваныя кнігі Ф. Скарыны ўтрымліваюць шматлікія ілю-страцыі біблейскіх сюжэтаў, выкананыя аўтарам у рэнесансным сты-лі. Асаблівую мастацкую і гістарычную і каштоўнасць уяўляе аўта-партрэт вялікага гуманіста.

З'яўленне скульптуры была выклікана культавымі патрэбамі най-перш каталіцкай царквы. Так, у касцёлах XV - XVI стст. пачалі ўзво-дзіцца алтары са скульптурнымі выявамі святых. Асноўным матэры-ялам, які выкарыстоўваўся для іх вырабу, з'яўлялася дрэва

Архітэктура беларускіх гарадоў мела больш выразныя, у параў-нанні з жывапісам і скульптурай, заходнееўрапейскія традыцыі і сты-лі. У сувязі з распаўсюджваннем каталіцызму ў ХІV-ХV стст. тут па-чалося будаўніцтва касцёлаў, у большасці, у стылі готыкі з уласцівымі ёй высокімі дахамі, стрэльчатымі аркамі і вокнамі-вітражамі. У іх ліку - касцёлы ў в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), в. Уселюб (Навагрудскі раён), м. Іўе. Крыху пазней каталіцкія храмы былі ўзведзены ў Нава-гародку (фарны касцёл), Клецку, Гародні, в. Гаранёны (Іўеўскі раён), в. Гнезна (Ваўкавыскі раён).

Лепшымі ўзорамі сінтэтычнага (раманскага і гатычнага) архітэк-турнага стылю і таму названага беларускай готыкай прынята лічыць цэрквы ў Маламажэйкаве Шчучынскага раёна; Супраслі на Беласточ-чыне і Сынкавічах Зельвенскага раёна (ХV-ХVІ стст.), якія спалучалі ў сабе культавае і абарончае прызначэнне. Асаблівасцю беларускай архітэктуры часоў ВКЛ варта назваць мураваныя замкі-крэпасці ў Вільні, Гародні, Крэве, Лідзе, Новагародку, Троках, якія служылі мес-цамі пражывання князёў і, у выпадку неабходнасці, абарончымі пунк-тамі. У канцы ХV ст. было пачата будаўніцтва замка магнатаў Ільіні-чаў у Міры, а ў сярэдзіне ХVІ - замка Радзівілаў у Нясвіжы.

У цэлым, архітэктура і выяўленчае мастацтва ХІV-ХVІ стст. спалучалі ў сабе ўсе асноўныя стылі заходнееўрапейскай культуры, і ў той жа час захоўвалі беларускія нацыянальныя традыцыі.

7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

Беларуская культура складвалася на працягу стагоддзяў на аснове культуры ўсходнеславянскай. Яе ўзаемадзеянне, у асноўным, адбывалася на трох узроўнях - этнічным (паміж рознымі этнасамі ад-ной дзяржавы), міжнацыянальным (паміж этнасамі суседніх дзяржаў) і цывілізацыйным (заснаваным на прынцыпова розных тыпах сацы-яльнасці і каштоўнасных сістэм).

Станаўленне вызначальных жыццёвых ідэалаў і каштоўнасцяў бе-ларускага народа адбылося ў эпоху Кіеўскай Русі, у выніку сінтэзу хрысціянскіх каштоўнасцяў візантыйскага кшталту з мясцова-языч-ніцкімі ўяўленнямі і традыцыямі. Хрысціянізацыя Русі замацавала славянскую мову і азбуку, распрацаваную балгарскімі манахамі Кіры-лам і Мяфодзіем, і тым вызначыла форму развіцця сярэднявяковай пісьменнасці і культуры. У галіне мастацкай культуры хрысціянства прынесла на Беларусь мураваную манументальную архітэктуру, перш за ўсё культавую. Яно ж спрыяла з'яўленню і развіццю мазаікі, фрэс-кі, іканапісу. Манументальны жывапіс увабраў у сябе народныя тра-дыцыі і лепшыя візантыйскія ўзоры.

За час сумеснага існавання ў складзе Кіеўскай Русі (IX - пачатак XIII стст.), у асноўным сфарміравалася даволі блізкая ў этнічным пла-не для ўсяго яе насельніцтва матэрыяльная і духоўная культура. Але пры ўсей супольнасці культуры Кіеўскай Русі на тэррыторыі сучаснай Беларусі яна мела свае характэрныя асаблівасці. Найбольш выразна яны выявіліся ў мастацтве Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку XII ст. склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу, дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва.

У часы ВКЛ асновой далейшага развіцця іх культуры з'явіліся яе формы, атрыманыя ў спадчыну ад папярэдняй эпохі і пакаленняў. Надзвычай фажным фактарам гэтага працэсу з'явілася тое, што бела-руская мова стала дзяржаўнай. На фарміраванні ідэалаў і каштоўнас-цей беларусаў плённа паспрыяў агульны духоўны ўздым, які ахапіў еўрапейскія краіны ў эпоху Адраджэння. Айчынная культура, якая ў той час вырастала са славяна-рускага кораню, творча асэнсоўвала заходнееўрапейскія культурныя каштоўнасці і ўбірала ў сябе тыя з іх, якія адпавядалі, найперш, каштоўнасцям хрысціянскім, агульнача-лавечым, агульнадзяржаўным. Мала таго, беларуская духоўная культура вылучыла са свайго асяроддзя такіх дзеячаў еўрапейскага тыпу, маштабу і значнасці як Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны і інш.

Пастаянны цесны кантакт беларускага насельніцтва з праваслаў-на-візантыйскім і рымска-каталіцкім культурнымі рэгіёнамі, асобае становішча беларускіх зямель, якія знаходзіліся на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў, у геаграфічным цэнтры Еўропы абумовілі пагра-нічны характар яго культуры. Беларускі народ успрыняў лепшыя ма-тэрыяльныя і духоўныя дасягненні Усходняй і Заходняй Еўропы і стварыў уласную самабытную культуру. Яна здаўна займае прыстой-нае месца і адыгрывае значную ролю ў духоўным жыцці як усходняга славянства, так і еўрапейскай цывілізацыі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Марцуль Г. С., Сташкевіч М. С. Гісторыя Беларусі: насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў, беларускае замежжа. - Мн., 1997.

2. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. - Мн., 1992.

3. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. - Мн., 1994.

4. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык - Мн., 2009 г.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.