Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё болып актыўна ўжываюцца назва "Беларусь" і этнонім "беларусы". Паводле перапісу 1897 г., беларускую мову роднай лічыла 74 % насельніцтва Беларусі. Этнонім "беларусы" паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу "літвіны", "чарнарусы". Аднак ён не меў яшчэ агульнаэтнічнага зместу. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі.
Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Працы І.І.Насовіча, М.А.Дзмітрыева, Ю.Ф.Крачкоўскага, А.М.Семянтоўскага, М.Я.Нікіфароўскага, Я.Ф.Карскага, Е.Р.Раманава і іншых аўтараў аб'ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В.Ластоўскага, асабліва яго "Кароткая гісторыя Беларусі", дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаецца як суб'ект гістарычнага працэсу.
Такім чынам, у другой палове XIX - пачатку XX ст. працягваўся і ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасць і непісьменнасць болыпасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбеларуская накіраванасць праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяржаўных устаноў, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і ўсіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо палякамі. У працэсе фарміравання беларускай нацыі складванне нацыянальнай літаратурнай мовы цалкам не завяршылася. Нягледзячы на некаторы рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, і гэты працэс таксама поўнасцю не завяршыўся. Развіццё беларускай нацыі працягвалася ў наступныя дзесяцігоддзі XX ст.
Агульнаадукацыйная школа. Школьныя рэформы 60 -- 80 гадоў. Змены ў сістэме школьнай адукацыі ў пачатку XX ст. Патрэбы капіталістычнага развіцця, узмацненне грамадска-палітычнага руху вымусілі царызм правесці школьную рэформу, якая садзейнічала пашырэнню сеткі пачатковых школ і адмяняла саслоўныя абмежаванні для паступаючых у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы "для ўмацавання ў народзе рэлігійных і маральных паняццяў і распаўсюджвання першапачатковых карысных ведаў". У гэтых школах дзяцей вучылі пісьму і чатыром дзеянням арыфметыкі, вялікая ўваса-надавалася закону божаму і царкоўным спевам. У нядзельныя і святочныя дні вучні былі абавязаны ўсёй школай хадзіць у царкву. Для ўзмацнення адміністрацыйнага і педагагічнага кантролю ў 1869 г. уводзілася пасада інспектара народных вучылішч, а ў 1874 г. -- дырэктара народных вучылішч.
Статут гімназій і прагімназій (няпоўная гімназія ў складзе 4, 5 і 6-х класаў) 1864 г. уводзіў усесаслоўны прынцып, аднак высокая плата за навучанне фактычна закрывала доступ да сярэдняй адукацыі прадстаўнікам шырокіх колаў насельніцтва. Мужчынскія гімназіі дзяліліся на класічныя і рэальныя. Выпускнікі класічных гімназій маглі паступаць ва універсітэт без экзаменаў, а выпускнікі рэальных гімназій -- па конкурсе ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. У 1871 г. быў зацверджаны новы статут гімназій, які прадугледжваў адкрыццё толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, дзе тэрмін навучання скарачаўся з 7 да 6 гадоў. Права паступаць у тэхнічныя вышэйшыя навучальныя ўстановы мелі толькі тыя, хто скончыў сёмы (дадатковы) клас вучылішча. Паранейшаму існавалі сярэднія навучальныя ўстановы царкоўнага ведамства - духоўныя семінарыі.
У ходзе рэформы навучальныя ўстановы розных ведамстваў перайшлі ў большасці сваёй у падпарадкаванне Міністэрству народнай асветы. У вёсках былі ліквідаваны школы Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, удзельных кантор, школы памешчыкаў, праваслаўнага і каталіцкага духавенства. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губернях. Пачатковымі школамі ў вёсцы сталі народныя вучылішчы. Па палажэнні 1872 г. ствараліся гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія адна- і двухкласныя школы дарэформеннага тыпу, а таксама двух-, трох- і чатырохкласныя мужчынскія і жаночыя вучылішчы царкоўнага ведамства.
Разам з тым ажыццяўленне школьнай рэформы на Беларусі супала з правядзеннем жорсткага курсу ў палітыцы царызму пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Былі ліквідаваны польскія школы і амаль усе прыватныя вучылішчы як "рассаднікі паланізацыі". У школах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам і настаўнікам загадана было клапаціцца аб тым, каб у сценах навучальных устаноў гутарковай мовай была руская.
Нягледзячы на жорсткі курс палітьца расійскага ўрада ў галіне асветы, а таксама матэрыяльныя цяжкасці (адна школа прыходзілася на 8 --10 вёсак, большая частка школ размяшчалася ў непрыстасаваных для заняткаў сялянскіх хатах, парт на ўсіх вучняў не хапала, вучэбных дапаможнікаў было мала, сшыткаў вучні сельскіх школ не мелі і г. д.), цяга беларускага насельніцтва да навучання дзяцей у школе была велізарная. Як сведчаць гістарычныя дакументы, многія школы ў Беларусі поўнасцю знаходзіліся на ўтрыманні сялян. На сродкі сялян аддаленых вёсак пры школах ствараліся і ўтрымліваліся вучнёўскія інтэрнаты. Шырока практыкаваўся збор сельскай грамадой грашовых сродкаў і збожжа на будаўніцтва і ўтрыманне дзяржауных народных вучылішч. Адкрываліся хатнія "школкі". Сяляне наймалі на некалькі дамоў пісьменнага хлопца - "дарэктара", які вучыў дзяцей у сялянскіх хатах па чарзе. У Беларусі, дзе не было земскіх школ, матэрыяльная падтрымка насельніцтвам школьнай справы з'яўлялася сведчаннем яго цягі да адукацыі, святла і ведаў.
3 1881 г. у Расіі наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, якая адмоўна паўплывала на сістэму адукацыі. У адпаведнасці з палажэннем 1884 г. аб царкоўналрыходскіх школах пачаўся наступ на народныя вучылішчы, многія з якіх былі закрыты. Замест народных вучылішч ствараліся царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, падначаленыя мясцоваму праваслаўнаму духавенству. У 1881 -1899 гг. колькасць народных вучылішч у Беларусі скарацілася з 1198 да 999, адначасова было адкрыта 5814 царкоўнапрыходскіх школ і школ граматы.
Былі прыняты меры для абмежавання доступу ў сярэднюю школу выхадцам з ніжэйшых саслоўяў. Летам 1887 г. выдадзены цыркуляр, які ў асяроддзі прагрэсіўнай грамадскасці атрымаў назву цыркуляра "аб кухарчыных дзецях". Ажыццяўленне цыркуляра, па задумцы аўтараў, павінна было вызваліць гімназіі і прагімназіі ад паступлення ў іх дзяцей фурманаў, лакеяў, павароў, прачак, дробных гандляроў і да іх падобных людзей, "детей конх, за нсключеннем разве одаренных необыкновеннымн способностямн, вовсе не следует выводнть нз среды, к коей онн прннадлежат". 3 гэтай мэтай была значна павышана плата за навучанне.
Пад уплывам эканамічнага развіцця краіны павялічваліся колькасць школ, якія забяспечвалі пачатковыя веды, і кантынгент вучняў. Калі ў 1881 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 1198 сельскіх народных школ і іх аддзяленняў з 49 161 навучэнцам, дык у 1899 г. у 6813 народных вучылішчах, царкоўнапрыходскіх школах і школах граматы ўжо было 216 127 навучэнцаў.
Сярэднія навучальныя ўстановы знаходзіліся ў буйных гарадах Беларусі, у іх вучыліся пераважна дзеці прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў. У 1868 г. на тэрыторыі Беларусі працавалі 6 мужчынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. У іх налічвалася 3265 навучэнцаў. 3 усіх сярэдніх навучальных устаноў толькі мужчынскія класічныя і рэальныя гімназіі давалі права паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Астатнія навучальныя ўстановы такіх правоў не давалі, іх выпускнікі займалі службовыя пасады. Напрыклад, выпускніцы жаночых гімназій звычайна атрымлівалі пасады настаўніц у народных вучылішчах, а тыя, што найболып паспяхова скончылі гімназію, званне хатняй настаўніцы.
У 70-я гады былі адкрыты рэальныя вучылішчы ў Пінску і Мінску, у 1885 г. - у Магілёве. У 1898 г. колькасць сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі павялічылася да 20, у іх навучалася каля 5000 чалавек.
Аднак, нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў і рост кантынгенту навучэнцаў, узровень адукацыі заставаўся яшчэ нізкім. Паводле перапісу 1897 г., агульны лік пісьменных у Беларусі складаў толькі 25, 7 %.
На пачатку XX ст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства: замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы -- чатырохкласныя агульнааду-кацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічвалася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных) з 31, 5 тыс. навучэнцаў.
Прафесійная адукацыя. Развіццё кашталістычных адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і на транспарце выклікала патрэбу ў кваліфікаванай рабочай сіле. Таму менавіта ў другой палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі, як і ў цэлым па Расійскай імперыі, наглядалася ўзнікненне і колькасны рост прафесійнатэхнічных навучальных устаноў. Структура і асаблівасці прафесійнай школы на Беларусі былі абумоўлены шэрагам фактараў: пабудовай агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі, накіраванасцю мясцовай вытворчасці, нацыянальным складам насельніцтва беларускіх губерняў.
Расійская сістэма прафесійнай адукацыі мела тры асноўныя ступені: вышэйшую, сярэднюю і ніжэйшую. Вышэйшая тэхнічная адукацыя давалася ў палітэхнікумах і тэхналагічных інстытутах і мела на мэце падрыхтоўку інжынераў. Сярэднія тэхнічныя вучылішчы рыхтавалі тэхнікаў, ніжэйшыя прафесійныя навучальныя ўстановы высокакваліфікаваных рабочых.
Узнікненне сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіцца да 60-х гадоў XIX ст. Яны належалі розным ведамствам, прыватным асобам і дзейнічалі на падставе спецыяльных статутаў. У 1888 г. былі апублікаваны Асноўныя палажэнні аб прамысловых вучылішчах, дзе выкладаліся прынцыпы арганізацыі спецыяльнай адукацыі і вызначалася яе месца ў агульнай сістэме народнай асветы Расійскай імперыі. У 1889 г. былі выпрацаваны статуты трох асноўных тыпаў прамысловых вучылішч: сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч і рамесных вучылішч. Да разраду ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіліся чыгуначныя вучылішчы, якія мелі на мэце падрыхтоўку машыністаў, памочнікаў машыністаў і іншы абслугоўваючы персанал для чыгунак. 3 1893 г. узнік новы тып прамыслова-тэхнічных навучальных устаноў -- школа рамесных вучняў, а ў 1895 г. быў выпрацаваны тып ніжэйшай рамеснай школы.
Страницы: 1, 2, 3, 4