Рефераты. Каменны век на Беларус

p align="left">Мезалiтычныя культуры адрознiвалiся адна ад другой перш за ўсё характарам вьттворчасцi крамянёвых прылад працы - мiкралiтычнай або макралiтычнай, асноўнымi тыпамi пласцiнчатых наканечнiкаў стрэл, дробных вастрый, трапецый i iншых дэталяў складаных вьтрабаў. На помнiках Заходняй Беларусi сустракаюцца своеасаблівыя - шырокiя, кароткiя, скошаныя наканечнікi стрэл з пласцiн, якiя характэрны для арэнсбургскай культуры. Мяркуюць, што яна распаўсюдзiлася з захаду раней за свiдэрскую, а потым злiлася з апошняй. Багаты набор крамянёвых сякер - грубаабабітых, аднабаковых, з перахопамi для замацавання, трапецападобных, двухбаковаабабiтьтх, авальных таксама сведчыць аб падабенстве мясцовага и паўноч-на-германскага мезаліту. Так, у Іванаўскiм раёне выяўлены помнiкi культуры лiнгбi (названа па стаянцы ў Даніі) - Адрыжын і Опаль. Такім чанам, мы бачым, што вызначэнне мезалiтычных культур на тэрыторыі Беларусi яшчэ далёка ад завяршэння.

Неаліт

Каменны век завяршаецца эпохай НЕАЛІТУ, які датуецца 4-2 тысячыгоддзямі да н.э. Да асноўных здабыткаў гэтага часу адносяцца: 1.) з'яуленне побач з прысвойваючай вытворчай гаспадаркі - архаiчнага земляробства і жывелагадоўлі, хаця гаварыць пра іх дамінаванне пакуль што не прыходзіцца; 2.) распасюджанне шлiхтаваных прылад працы; 3.) паяўленне керамiчнай вытворчасці. Вытворчасць керамікі - вельмi характэрная прыкмета эпохi неалiту, якая наступiла спачатку на паўночным захадзе Беларусi. Мясцовыя плямёны пад уплывам насельнiцтва Валынi i, магчыма, Павiслення, навучылiся вырабляць глiняны посуд. Яны дасканалiлi спосабы рыбнай лоўлі i палявання, а потым пачалi паступова пераходзiць да вытворчай гаспадаркi - жывёлагадоўлi і земляробства. Усе гэтыя дасягненнi забяспечылi атрыманне i захаванне прыбавачнага (звыш неабходнага) прадукту i магчымасць далейшага развiцця гаспадаркi ды культуры. Амаль тысячагоддзе спатрэбiлася для таго, каб развiтая прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на паляваннi, збiральнiцтве, рыбнай лоўлі i керамiчная вытворчасць распастранілася сярод усяго насельнiцтва Беларусi. Яшчэ больш часу пайшло на авалоданне прымiтыўным земляробствам i жывёлагадоляй. Земляробства прыйшло на тэрыторыю Беларусi ад плямён Балканскага паўвосрава з Дуная i Днястра, праз Валынь. Ім авалодалi спачатку плямёны, якiя жылi на паўдневым Захадзе (нёманскай культуры) i Падняпроўi (днепра-данецкай культуры). Спатрэбiлася не менш двух тысячагоддзяў, пачынаючы з 3500 г. да н. э., каб уся Беларусь зрабiлася земляробчай краiнай. Гэты велiчэзны гiсторы чалавецтва гаспадарчы пераварот атрыма назву неалiтычнай рэвалюцыi, але для большасцi насельнiцтва Беларусi ён адбываецца ўжо у наступную эпоху - эпоху бронзы.

У цэлым гэты час характарызуецца багаццем жывельнага і расліннага свету, удасканаленнем прылад працы, павелічэннем антрапагеннага ўздзеяння чалавека на прыроду, наўмыснае вынішчэнне лясоў, эксплуатацыя флоры і фаўны, некаторым пахаладаннем. Акрамя таго, трэба адзначыць храналагічны падзел неалiта на некалькі перыядаў - акрамя ранняга у ім вылучаюцца сярэднi (3500-2500 гг. да н.э.) i познi (2500-1800 гг. да н.э.). Эпоха неалiту на Беларусi - гэта перш за ўсё гiсторыя плямён з грабенчатай керамікай. Паяўленне насельніцтва з iншай, шнуравой керамікай адбывалася а пры канцы эпохi (на захадзе, у Прыбалтыцы) або адчыняла сабой новую эпоху - бронзавы век (Валынь, Падняпроўе). На тэрыторыі Беларусi ў неалiце iснавала вялiкая этнічная i культурная супольнасць, у якую ўваходзiлi плямёны чатырох культур -- нёманскай, днепра-данецкай, верхнедняпроўскай і нарвенскай.

Нёманская культура займала абшары Верхняй Прыпяцi, амаль усяго Панямоння i часткова басейна Вiслы. Яна датуецца 4500-2000 (1800) гадамi да н. э. Культура у сваім развіцці прайшла тры этапы. Спачатку для яе быў характэрныя таўстасценныя керамічныя вырабы (так званы тубічаўскі перыяд), пасля з'яўляеццца гладкасценны посуд (лысагорскі этап), у чым даследчыкі заўважаюць пэўны ўплыў культуры лейкападобных кубкаў. Для трэцяга этапу характэрны моцны ўплыў плямён культуры шарападобных амфар. Для культуры характэрны ў асноўным невялiкiя наземныя жытлы, вiдаць, авальнай формы з вогнiшчамi ў сярэдзiне, пахаванні па абрадах крэмацыі і інгумацыі. На паселiшчах нёманскай культуры ў вялiкай колькасцi сустракаюцца крамянёвыя прылады працы - многа трохвугольных стрэл, рознатыповых сякер i цясла шырокiх i вузкiх нажоў з завостраным канцом, скрабкоў, скобляў, розных праколак. Гаршкi звычайна маюць высокую канiчную нiжнюю частку, пашыраную ўверсе, з намечанай шыйкай пад выпуклым венцам. Сярод арнаментальных матываў пераважна папярэчныя, на апошнiм этапе распаўсюджваюцца насечкi і шнуравыя водцiскi. Вастрадонны посуд паступова замяняецца посудам з акруглым дном, больш зручным у побыце. Выключным помнiкам культуры, цесна звязаным з шаравікамі, з'яўляюцца шахты па здабычы крэменю, паселак Краснасельскi (Ваўкавыскі раён). Выяўленаыя шахты (а іх больш за 1000) паглыблялiся ў тоўшчу крэйды на 5-8 м. Даследавана 150 шахт i майстэрнi, на якiх апрацоўвалі сыравiну, рабiлi грубыя нарыхтоўкі для буйных прылад працы. У адной шахце знойдзены рэшткi шахцёра (культуры адзiнкавых пахаванняў), у iншых - многа гарняцкiх кiрак i капалак з рагоў лася або аленя.

Днепра-данецкая культура (4300--2000 гг. да н. э.) мела арэал ва Усходнiм Палессi, на ўсход ад Гарынi, уключаючы нiзоўі Бярээiны i Сожа, а таксама сярэдняе Падняпроўе i абшары да р. Данец. Памёрлых хавалi спачатку ў родавай магiле, потым iндывiдуальна: клалi на спiну, пасыпалi вохрай, побач ставiлi гаршчок. Гліняны посуд звычайна нiзкі, шыракагорлы, з высокай канiчнай прыдоннай часткай. У познiм неалiце паявiлiся пасудзiны з плоскiм донцам, выраблялiся невялiкiя кубкi, арнаментаваныя грузiкi. Арнаментацыя посуду вельмi багатая, ускладнена-геаметрычная, з аблямаванымi фiгурамi, трохзанальная. На сценцы аднаго гаршка з паселiшча Лiцвiн змешчаны мiфічны эпiзод: мужчына-воiн, якi танцуе перад качкай. Сярод знойдзеных рэчаў трохвугольныя наканечнiкi стрэл, нажы, скрабкi, праколкi, дробныя ўстаўкi рубячых i рэжучых прылад, часам пласцiнкавыя наканечнiкi стрэл, прылады з рога (цяслы, сякеры, праколкi).

Верхнедняпроўская (рагачоўская) культура iснавала у басейнне Верхняга Дняпра на поўнач ад Іпуцi i вусця Бярэзiны, ахоплiвала мiжрэчча i абшары на прамку да Акi i Валдая, яе дата 4000-2000 (1800-ыя) гады да н.э.

Гаршкi былi даволi высокiя з нiзкай канiчнай або яйкападобнай доннай часткай. Край посуду заставаўся вертыкальным або крыху адгiнаўся вонкi. У глiняным цесце мелася грубая раслiнная дамешка, пазнейвы карысто пясок i жарства. Аднастайная арнаментацьтя пакрывае ўсю паверхню або канцэнтруеiща ўверсе. Улюбёнымi былi арнаменты з шчыльна размешчаных авальных ямак або лапчастых адбiткаў. На стаянках сустракаюцца пласцiнкавыя, трохвугольныя i рамбавiдныя наканечнiкi стрэл. Палова вырабаў - скрабкi, скоблi, сярод знаходак нямала невялiкiх, грубаапрацаваных цяслаў і сякер, пiкападобных прылад. Макралiтычны выгляд iнвентара i архаiчнасць асобных тыпаў прылад сведчаць аб мясцовым паходжанни верхнедняпроўскай (рагачоўскай) культуры.

Нарвенская культра (названа па р. Нарва) была распаўджана па частцы тэрыторы Беларусi. У 4000--2300 гг. да н. э. Беларускае Паазер'е ад басейна Вiлii да мiжрэчча Дзвiны i Дняпра на поўнач ад Воршы, як амаль уся Прыбалтыка, уваходзiла яе арэал. Верхнядзвiнскi яе варыянт часам раз глядаюць як асобную свяцкую культуру. Асноўная колькасць помнiкаў размяшчаецца на берагах азёр пад пластамi торфу. У Беларусi вядома да 40 стаянак, з якiх раскопвалiся Асавец Бешанковiцкага, Сосенка Вiлейскага, Плiса Глыбоцкага, Бабiнавiчы Лёзненскага, Стругалапы Мядзельскага, Зацэнне Лагойскага, Гало (Крывiна) Сенненскага раёна

Крывiнскiя стаянкi славяцца ў археалагiчнай навуцы сваiмi вырабамi з костак i рога. На стаянцы Асавец iх знойдзена каля 450 - наканечнiкi стрэл i дроцiкаў, шылы, праколкi, цяслы, сякеры, гарпуны, вастрыі, кiнжалы, рыбалоўныя кручкi. Унiкальнымi з'яўляюцца выява барадатага мужчыны, выразаны з косткi твар -- «асавецкая мадона», фiгуркi змея i птушак, лася, падвескi з зубоў i скiвiц бабра. Знойдзены бурштынавыя i касцяныя падвескi, пацеркi, кольцы, накладкi, мабыць, на вопратку. Тарфовiшча захавала ў сябе i шэраг драўляных вырабаў - рэшткi чоўна i вясла, лыжкi, рукаяткi прылад. Вельмi цiкавая знаходка - iдал у выглядзе шыракатварага мужчыны. Для нарвенскай культуры характэрны вузкiя гаршкi з высокай канiчнай або яйкападобнай доннай часткай. Арнаментацыя складалася з рэдкiх папярочных стужак або радоў. Яны ўтваралiся насечкамi, наколамi, ямкамi, рэдка ванесенымi дробназубчатымi адбiткамi. Пазней паверхня гаршкоў пачала штрыхавацца, i толькi потым пакрывалася арнаментамi.

Такім чынам прыкладна 4000--2000 гг. да н. э. тэрыторыя Беларусi стала сэрцавiнай вялiкай этнакультурнай вобласцi плямён чатырох археалагiчных культур, з грабенчатай керамiкай. На тэрыторьи Беларусi арэалы культур у асноўным супадалi з басейнамі рэк Заходняй Дзвiны (нарвенская) і дняпра (верхне-дняпроўская). Прыпяцкае Палессе падзялiлi дзве культуры - нёманская i днепра-данецкая. Контуры гэтай вобласцi з цягам часу iстотна змянiлiся. Вiдаць, у сувязi з нацiскам плямён старажытнаямнай культуры з паўдневага усходу і дзяснінскай культуры з усходу ў сярэднiм Падняпроўi знiкала днепра-данецкая культура, а ў басейне Сожа з'явiлiся паселiшчы з ямачна-грабенчатай керамікай, характэрнай для фiна-угорскага насельнiцтва басейнаў Дзясны i Акi. На поўдзень ад Палесся насельнiцтва трыпольскай культуры пачалi пацясняць вандроўнiкi, якiя хавалi памёрлых у ямах пад курганамi. Шматлiкiя плямёны з такiм звычаем утва ралi вялiх культурную супольнасць.

Этнакультурная вобласць з старажытнаямнымi пахаваннями ўтваралася на працягу ад Арала да Дуная за 3-4 тысячы год да н.э. як вынік рассялення старажытных iндаейрапейцаў з сваёй прарадзiмы. Затым плямёны культуры лейкападобных кубкаў, якая склалася ў паўночнай частцы цэнтральнай Еўропы, у сваёй экспансii на паўднёвы усход дасягнулi Валынi i Палесся, сутыкнулiся з насельнiцтвам культуры ямных пахаванняў. У вобласць Павiслення пачалi рассяляцца плямёны нёманскай культуры. Магчыма, да гэтага iх прымушала пранiкненне на поўнач Усходняй Еўропы, у Прыбалтыку заходняй галiны фiна-угорскiх плямён.

Мясцовая нарвенская керамiка ўзбагацiлася некаторымi вiдамi ямачна-грабеньчатых арнаментаў. У працэсе ўзаемадзеяння з тутэйшымi плямёнамi адбываўся абмен культурнымi i гаспадарчымi дасягненнями. Амаль паўсюдна на поўдзень ад Заходняй Дзвiны прышэльцы былi асiмiляваны лепш прыстасаванымi да ўмоў мясцовымi жыхарамi. Большую варожасць сустрэлi плямёны лейкападобных кубкаў. Таму яны прымуша ы былi насыпаць вакол сваiх паселiшчаў валы i абгароджвацца тынамі. Тым не менш уплыў iх на мясцовае насельнiцтва 6ыў досыць вялiкiм, як сведчаць археалагiчныя матэрыялы. З цягам часу мяняецца i культура лейкападобных кубкаў. У яе складзе з'яўляецца ўсё больш шарападобных амфар, адчуваецца ўплыў старажытна-ямнай культуры. Большасць даследчыкаў лiчаць, што ў вынiку шэрага пераўтварэнняў склалася культура-нашчаднiца, названая паводле выгляду шарападобнага посуду. На Беларусi яе помнікі выяўлены каля пас. Краснасельскi i Малыя Ёдкавiчы на Гародзеншчыне.

Неалiтычньгя плямёны падзялiлiся памiж сабой. Гаспадарка адных, хаця i заставалася прысвойваючай, зрабiлася высокаспецыялiзаванай і засноўвалася на развiтым рыбалоўстве. Другiя распачалi пераход да прымiтыўнага земляробства. На гэтай аснове паглыбляўся буйны грамадскi падзел працы. Усё больш разгортваўся абмен памiж абшчынамi, родамi i нават плямёнамi. Вылучэнне плямён з вытворчай гаспадаркай з агульнай масы першабытнага насельнiцтва адбывалася на стадыі познеродавай абшчыны. Нягледзячы на ўсе гаспадарчыя дасягненнi i ўдасканаленне сродкаў вытворчасцi, прадукцыйнасць працы заставалася недастатковай для таго, каб сям'я магла здабываць сабе ўсё неабходнае. Па-ранейшаму большую частку прадуктаў давалi калектыўныя формы рыбалоўства i палявання. Агульныя намаганнi патрабавалiся пры расчыстцы лясоў пад палi, ахове родавых i племянных уладанняў. Таму члены абшчыны i роду, як у старажытныя часы, сумесна валодалi асноўнымi сродкамi вядзення гаспадаркi. Вельмi павольна ўразняльнае размеркаванне прадуктаў выцiскалася iншым звычаем, калi здабытчык або земляроб пакiдаў сабе большую долю. Сям'я магла ашчаджаць нейкую маёмасць, ствараць запасы. Тым самым яна паслабляла сваю залежнасць ад абшчыны, рабiлася больш трывалай.

Мацярынскi род набываў у неалiце сталыя формы, найвышэйшага развiцця дасягнуў рода-племянны лад. Колькасць рода i абшчыны значна зрасла. Замест старога племеннога шлюбнага парадку, пры якім муж павiнен быў належаць iншаму роду прыходзіць новы, па якім жанчына магла за сябе толькi супляменнiка, экзагамія змяняецца эндагаміі. Гэтыя варункi садзейнічалi захаванню адметных прыкмет плямён, iх культурных дасягненняў, абрадаў і мовы, тыпаў упрыгожання і арнаментацыі керамікi, забяспечвалi пераймальнасць вытворчых навыкаў.

У сувязi з павелiчэннем колькасцi насельнiцтва частка рода была нярэдка вымушана аддзяляцца i пераходзiць на новыя месцы. Паступова стваралася група плямён, якiя размаўлялі на блiзкiх мовах. У месцах судакранання розных племянных груп адбывалiся складаныя этнiчныя працэсы. Яны суправаджалiся культурнымi i моўнымі запазычаннямi i часам прыводзiлi да асiмiляцыi асобных iншамоўных плямён.

У эпоху неалiту пачалi ўтварацца значныя этнiчныя супольнасцi, якiя насялялi выразна акрэсленыя вобласцi. Кожная група плямёнаў адрознiвалася ад суседняй як матэрыяльнай культурай, так i своеасаблiвасцямi духоўнага жьщця - культаў, уяўленняў, звычаяў i традыдый. Помнiкi матэрыяльнай культуры (рэшткi паселiшча, майстэрня, культавых месцаў, прылады працы, упрыгожаннi, формы i арнаментацыя посуду i iнш.), якiя засталiся на месцы жыхарства пэўнага этнасу, звычайна даволi спецыфiчныя. Яны аб'ядноўваюць адну сукупнасць - археалагiчную культуру. Яна магла змянiцца роднаснай культурай, калi развiццё этнасу працягналася ў новых гiстарычных умовах, i непадобнай на ранейшую, чужыннай, калi насельнiцтва эмянялася. Что датытычыцца вялікіх дэмаграфiчных і этналагічных, то яны адбылiся пазней, ужо ў наступным веку.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1994, Ч.1

2. Гісторыя БССР. Мн., 1974, Т.1

3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мн., 1993

Страницы: 1, 2



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.