Рефераты. Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў ХІІІ–ХVІІ стагоддзя

гароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг - зямельная мера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну - адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі - шэсць дзён летам.

Сяляне-слугі падзяляліся на тых, хто:

займаўся каняводствам (конюхі);

промысламі (асочнікі, баброўнікі, бортнікі, рыбаловы, стральцы);

рамяством (бондары, ганчары, кавалі, цесляры);

выконваў адміністрацыйна-гаспадарчыя функцыі (гуменнікі, сотнікі, старцы);

прыслужваў панам (кухары, аддзверныя);

нёс вайсковую ці кур'ерскую службу (баяры панцырныя, путныя, слугі-баяры).

Апошнія былі прывілеяванай часткай залежнага сялянскага насельніцтва, яны сваім становішчы прымыкалі да шляхты, а часам і пераходзілі ў гэтае саслоўе. Аднак шэраг заканадаўчых актаў XVI ст. рэзка адмежаваў сялян-слуг ад шляхты.

На ніжэйшай ступені стаялі кутнікі, халупнікі, каморнікі, людзі лёзныя, гультаі. Халупнікі мелі хату-халупу, не мелі ворнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах (здымалі кут ці камору). Яны жылі працай па найме ў сёлах і гарадах.

Па характары асабістай залежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на: людзей пахожых ці вольных; непахожых ці отчычаў; чэлядзь нявольную ці рабоў; закупаў. Асноўная прыкмета - наяўнасць ці адсутнасць волі.

Пахожыя сяляне маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Магчымасць захоўвалася да XVI ст.

Непахожыя людзі жылі на адным месцы і выконвалі павіннасці па спадчыне (атчызныя людзі), а таксама тыя сяляне, якія дзесяць гадоў пражылі на зямлі ўладальніка маёнтка. Ім забаранялася права пераходу. Каралася ўкрывальніцтва беглых сялян.

Чэлядзь нявольная знаходзілася ў поўнай асабістай уласнасці феадалаў. Гэта катэгорыя мела пачатак ад былога хатняга рабства. Зямельных надзелаў не мела, абслугоўвала дваровую гаспадарку. Маглі атрымаць волю у тым выпадку, калі феадал у галодны год выганяў чаляднікаў (Статут ВКЛ 1588 г.).

Закупы (таксама і радовічы) знаходзіліся ў часовай няволі. Яны бралі пазыку (купу) у гаспадара ці заключалі з ім дагавор (рад). Гэтыя людзі страчвалі асабістую волю, калі не выконвалі дагавор ці не выплочвалі пазыку.

Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання

Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВКЛ намінальна лічыўся вялікі князь як кіраўнік дзяржавы. Але па сваёй прыналежнасці землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці (ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна) і гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй і забяспечвалі княжацкі двор і казну ўсім неабходным).

У складанні дзяржаўнага зямельнага фонду вылучаецца два перыяды: першы (XIV - канец XIV стст.), калі дзяржаўныя землі значна павялічыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў, большасць насельніцтва жыло на дзяржаўнай зямлі; другі перыяд (XV - XVI стст.), калі вялікія князі раздавалі землі феадалам, а таксама царкве. На дзяржаўных землях засталася 1/3 насельніцтва. Дзяржаўныя землі пераважалі на ўсходзе (амаль перманентныя войны з Расіяй і гэта не спрыяла павелічэнню прыбыткаў землеўладальнікаў).

Шляхі росту феадальнага землеўладання ў XV - XVI стст.: вялікакняжацкія падараванні, падараванні з боку буйных феадалаў васалам ці царкве, купля-продаж, залога (застава) і інш.

Асноўныя віды вялікакняжацкіх падараванняў:

часовае "да волі", "да жывата", "да двух жыватоў" і г. д. (на тэрмін жыцця аднаго ці некалькіх пакаленняў);

“на вечнасць” з правам перадачы ў спадчыну толькі па мужчынскаму полу, ці па ленным праве;

"на вечнасць" з правам ці без права продажу ва ўласнасць. Пераважае з канцы XV ст.

Духоўнае землеўладанне развівалася ў выглядзе ўладанняў карпаратыўных феадалаў - манастыроў, епіскапстваў, капітулаў і інш. Асабліва хутка раслі ўладанні каталіцкай царквы.

Формы феадальнага землеўладання - вотчына, купля, залог.

Правы і прывілеі феадалаў паступова заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.). пашыраўся падатковы і судовы імунітэт.1434 г. - адмена дзякла, 1447 г. - скасаванне дзяржаўнага грашовага падатку, 1559 г. - адмена мыта з прадукцыі шляхецкіх маёнткаў, што ішла на экспарт. Як вынік - замацоўваюцца эканамічныя пазіцыі феадалаў.

Але гэтае саслоўе не было аднародным: буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныя феадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасці саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду.

Панская гаспадарка

Панская гаспадарка вялася пры “дварах" - адміністрацыйна-гаспадарчых цэнтрах уладанняў. Да сярэдзіны XV ст. мела выключна натуральны характар. Асаблівасці: актыўнае выкарыстоўванне працы чэлядзі нявольнай, невялікія зямельныя ўгоддзі пры двары. З другой паловы XVI ст., калі пашырыліся сувязі са знешнім рынкам, панская гаспадарка была рэарганізавана ў фальварак. Фальварак - арыентаваная на продаж прадукцыі шматгаліновая таварная гаспадарка, у якой вядучае месца належала вытворчасці збожжа. З рэарганізацыяй панскай гаспадаркі значна пашырылася панская запашка, у асноўным за кошт сялянскіх надзелаў. Павялічылася доля паншчыны ў сялянскіх адработках, цяглавая сіла і інвентар выкарыстоўваліся сялянскія.

Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права

З канца XV ст. ў Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога, і хуткім развіццём гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога была звязана з еўрапейскай, адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымаць больш прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычыны рэарганізацыі:

Першая - попыт на зерне на міжнародным рынку.

Другая - архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі абкладання.

Трэцяя - цяжкі фінансавы стан скарбу ВКЛ.

Каб павысіць прыбыткі з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маёнтках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера". Асноўны дакумент - інструкцыя - "Уставы на валокі", які датаваны 1 красавіка 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія ўладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.

Асноўныя прынцыпы рэформы.

Дакладны ўліку зямель.

Абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі.

Вылучэнне адзінай пазямельнай меры - валокі.

За карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.

Ход рэформы:

Уся зямля ў маёнтку дзялілася на валокі, лепшыя з якіх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі - фальваркі. Астатнія раздаваліся сялянам у падворнае землекарыстанне.

Суадносіны велічыні фальваркавага і сялянскага ворыва ў дзяржаўным маёнтку вызначаліся 1: 7. Гэта значыць, апрацоўку адной фальваркавай валокі рабілі сем сялянскіх валок.

Сялянская сям'я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці.

Надзел падзяляўся на тры часткі. Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці. Рэформа спрыяла распаўсюджванню перадавой агракультуры.

Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя) і асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый). Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень, выходзіць на гвалты і талокі, а таксама плаціць чынш які залежаў ад якасці глебы. Асадныя сяляне павінны былі плаціць па 30 грошаў з кожнай валокі, адбываць за год 12 талок або плаціць за іх 12 грошаў, а замест гвалтоў даваць бочку жыта ці 10 грошаў. Кошт сялянскіх павіннасцяў з валокі сярэдняй якасці глебы складаў значную суму.

Пры правядзенні рэформы не было рэгламентацыі або абмежаванняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская гаспадарка магла ўзяць валоку ці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га. Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя” і “вельмі дрэнныя”. Агульны памер павіннасцяў упершыню быў абумоўлены памерам надзелу і якасцю глебы.

Вынікі правядзення рэформы:

Сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні.

Іх палеткі ў большасці сталі меншымі - дымы і дворышчы не маглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў.

Асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на усходзе - чынш.

З'явіліся пустыя валокі, якія ўтварылі рэзервовы зямельны фонд.

Павялічаліся прыбыткі дзяржаўнага скарбу і феадалаў.

Прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі.

На захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.

Як ужо адзначалася, правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяс-пошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна (1558 - 1583 гт.) і землі займаліся рускімі войскамі, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства ме-жавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе параўнальна шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.

Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе - прыгоннае сялянства.

Прыгонны стан сялянства замацоўваўся заканадаўча на працягу некаторага часу:

Прывілей 1447 г., пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.

Першы Статут ВКЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала. "Уставай на валокі" (1557 г.) дзяржаўныя сяляне фактычна замацоўваліся за зямельнымі надзеламі.

Другі Статут ВКЛ 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян ў гарадах.

Трэці Статут ВКЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, пазбаўляў сялян права пераходу і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы 10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкі і дапамогі, якія ён атрымаў ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка.

У канцы XVI - першай палове XVII ст. у ВКЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў пазбаўлены права свабодна распараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін стаў аб'ектам залогу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна.

Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI - першай паловы XVII ст. была ўпарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем'і замацоўваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеўладальніка.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.