Рефераты. Стауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі кангрэс

p align="left">Наркомнац РСФСР у асноўным пагадзіўся з прапановамі БДК. Пасля падпісання пагаднення з Наркомнацам 23 лістапада 1917 г. БАК апублікаваў "Зварот да беларускага народа", у якім аб'явіў аб скліканні 15 снежня 1917 г. надзвычайнага э'езда. БАК выступіў з ініцыятывай утварыць аўтаномна-свабодную Беларусь як частку Расійскай рэрпублікі" У той жа час БАК спрабаваў не дапусціць склікання з'езда Вялікай беларускай радай. Аднак падабенства іх палітычных праграм у рэшце рэшт дазволіла ім прыйсці да адзінай думкі аб скліканні агульнага Усебеларускага з'езда, застаючыся на сваіх пазіцыях па прынцыповым пытанні -- аб нацыянальна-дзяржаўным ладзе Беларусі, яе адносінах да Савецкай Расіі. Пасля доўгіх спрэчак і дыскусій было вырашана правесці I Усебеларускі з езд 15 снежня 1917 г.

З'езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для яго работы быў выбраны кіруючы орган - Рада старэйшын з'езда. На з'ездае прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 11&7 мелі рашаючы голас, 705 --- дарадчы). Большасць з іх прадстаўлялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаўніцкія арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэтабылі галоўным чынам эсэры і члены БСГ. У сацыяльным олане сярод дэлегатаў пераважалі прадстаўнікі заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых цластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі.

Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з'езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т. зв. група "беспартыйных". Левы накірунак аб'яднаў у асноўным левых эсэраў і быў* нешматлікім. Правае крыло ўключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.

У першы дзень работы з'езда (15 снежня) быў абвешчаны парадак дня: 1) мэта і задачы з'езда; 2) палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі; 3) пытанне аб бежанцах; 4) дэмабілізацыя арміі. Па першаму і другрму пунктах выступілі ад БАК Я.Канчар і С.Малышчыцкі, ад ВБР -- Я.Варонка. 16-17 снежня работа з'еада ішла па фракцыях, зямляцтвах і групах. Увечары 17 1917 г. адбылося агульнае пасяджэнне з'езда, на якім былі абвешчаны рэзалюцыі фракцый, зямляцтваў і груп. Пасля двухгадзіннай дыскусіі ў 1 гадзіну 15 хвілін ночы з 17 на 18 снежня быў аб'яўлены праект агульнай рэзалюцыі "Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе". Рэзалюцыя складалася з 15 пунктаў, у якіх была вызначана праграма нацыя нальна-дзяржаўнага будаўніцтва.

Галоўнае ў гэтай рэзалюцыі - прапанова аб стварэнні новага края-вога органа ўлады -- Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, У ёй таксама адзначалася, што Усебеларускі Савет, заснаваны на з'ездзе, з'яўляёцца часовым органам улады. ІІытанне аб дзяржаўнай уладзе для канчатковага вырашэння перадаёцца Усебеларускаму ўстаноўчаму сходў; У рэзалЮцыі падкрэслівалася неабходнасць стварэння тэрытарыяльных беларускіх войск, заснавання прадстаўніцтва пры Цэнтральнай уладзе. У ёй таксама былі выстаўлены патрабаванні аб самастойным удзеле дэлегацыі Беларусі на мірных перагаворак ў Брэсце.

які быў вырашальным у лёсе з'езда і яго дэлегатаў. Вось поўны тэкст гэтага пункта: "Зймацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае расійскай рэвалюцыяй, і зацвярджаючы рэспубліканскі дэмакратычны лад у межах бёларускай зямлі, для выратавання роднага краю і прадухілення яго ад падзелу і аддзяЛення ад Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, I Усебеларускі з'езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады -Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў"

Гэтьі пункт рэзалюцыі быў Прыняты аднагалосна і азначаў, што ў Беларусі абвяіпчаўся "рэспубліканскі дэмакратычны лад" на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, саядацкіх і рабочых дэпуттаў. Улада Аблвыканкомзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту была прызнана незаконнай.

Гэта рашэнне з'езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з'езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг дэлегатаў арыштаваны (усяго 27 чалавек). Пасля разгону з'езда Рада старэйшын аб'явіла сябе Саветам з'езда. На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з'езда пастанавіў: 1) лічыць I Усебеларускі гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з'езда прызнаць выканаўчым органам з'езда, абавязаць яго праводзіпь у жыццё ўсе яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з'езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з'езда ў Савет, і даць ім права адводу, адклікання і кааптацыі. Савет з'езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць усіх нацьгянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савёту, а таксама склікаць II Усебеларускі з'езд. Быў створаны выканком Савета

Якія ж прычыны разгону з'езда? СНК Заходняй вобласці і фронту ў паведамленні "Аб роспуску нацыяналістычнага беларускага з'езда 20 снежня 1,917 г. адзначаў, што з'езд выказаўся за савецкую ўладу і прызнаў яе ў Расіі, але не прызнаў гэтай улады ў Заходняй вобласді і на фронце

У справаздачы старшыні СНК РСфСР УЛеніну Аблвыканкомзах паведамляў: "Беларускія нацыяналісты, якія фармальна. прызналі савецкую ўладу, фактычна рабілі ўсё, што было ў іх сілах, каб распаліць у беларускіх рабочых і сялян шавіністычны чад, раска-лоць масы, аб'яднаныя вакол Саветаў".

У тэлеграме ў цэнтральныя органы ўлады РСФСР і рэдакцыю гаэегы "Правда" К.Ландар 21 снежня 1917 г. паведамляў, што беларускі з'езд пад уплывам нацыяналістычных элементаў абвясціў у краі новую ўладу, не прызнаў выбранага законным шляхам Аблвыканкомааха і створанага ім СНК Заходняй вобласці і фронту. У адказ на гэта СНК аб'явіў з'езд распушчаным.

У звароце да беларускага народа 30 студзеня 1918 г. СНК Заходняй вобласці і фронту заявіў, што беларускі з'езд быў скліказі^ беларускімі кадэтамі, прадстаўнікамі буржуазіі і тых палітычных партый, якія жадалі выкарыстаць цемру і невуцтва народных мас для звяржэння народнай савецкай улады.

3 падобнымі тлумачэннямі поўнасцю пагадзіцца нельга. Трэба мець на ўвазе наступнае. Ішла вострая палітычная барацьба за ўладу. У гэтай барацьбе важным было нацыянальнае пытанне. Кіруючыя партыйныя работнікі Беларусі сцазніліся з вырашэннем нацыянальньіх праблем, часта не разумелі іх.

Абласное кіраўніцтва ўспрымала патрабаванде аб самавызначэнні Беларусі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае.

У гісторыі беларускага народа Усебеларускі з'езд стаў важнай гістарычнай падзеяй, Я.Дыла, нарком працы першага савецкага ўрада, адзначаў прадстаўнічы характар з'езда, назваў яго "вяршыняй бела-рускага вызваленчага руху (пераважна буржуазна-дэмакратычнага)". Тое ж прызнаваў і В.Кнорьш. Ён адзначаў, што гэта быў з'езд дэмак-ратычных арганізацый, на які былі запрошаны прадстаўнікі ад кож-най нацыянальна-беларускай арганізацыі з усёй Расіі, якой бы малалікай яна ні была.

У той жа час, як мы бачым, з'езд выявіў і рознагалоссе, якое снавала ў беларускім нацьіянальным руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Лёс з'езда мог бы вырашыцца па-іншаму. В.Кнорын адзначаў тое, што хаця "з'езд быў скліканы правасацьіялістычнымі элементамі, але ж там была даволі моцная левая фракцыя, і пры добрым партыйным кіраўніцтве была магчымасць раскалоць з'езд і яго рэвадюцыйную часткў.аб'яднаць пад савецкім сцягам". Аднак гэта не было зроблена.

У снежні 1917 г. -- студзені 1918 г. на тэрыторыі Беларусі адбылася яшчэ адна падзея -- мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю.Даўбар-Мусніцкага.

Корпус польскіх легіянераў быў сфарміраваны яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Улічваючы класавы склад польскай' дывізіі, асабісты настрой камандавання, моцную дысцыпліну, Часовы ўрад вырашыў выкарыстаць яго для барацьбы з рэвалюцыйнымі выступленнямі працоўных. Польскія часці былі размешчаны ў раёне Віцебска-Мінска--Жлобіна і разгорнуты ў корпус. Вярхоўны галоў-накамандуючы Л.Карнілаў назначыў генерал-лейтэнанта Ю.Доўбар-Мусніцкага камандуючым польскім корпусам.

У дні Кастрычніцкага паўстання А.Керанскі спрабаваў выкарыстаць польскія часці для барацьбы з рэвалюцыйным Петраградам. Але салдаты Заходняга фронту перагарадзілі шлях Ю.Доўбар-Мусніцкаму. Пасля гэтага Доўбар-Мусніцкі заявіў аб сваім нейтралітэце ў адносінах да савецкай улады. Сваю пазіцыю ён абгрунтаваў "правам на самавызначэнне і фарміраванне нацыянальных аб'яднанняў". Савецкі ўрад не перашкаджаў стварэнню нацыянальных ваенных атрадаў, бо лічыў, што гэта права кожнай нацыі, якая пражывала на тэрыторыі Расіі. Аднак вылучэнне нацыянальных часцей з рускай арміі ў самастойныя фарміраванні павінна было праходзіць толькі пасля рэферэндуму ў гэтых часцях і з улікам стратэгічных абставін на фронце

За адмаўленне падпарадкавацца савецкім уладам і каб прадухіліць узброены канфлікт з польскімі легіянерамі, ВРК Заходняй вобласці і фронту арыштаваў афіцэраў пгтаба на чале з генералам Ю.Доўбар-Мусніцкім, які быў вымушаны заявіць аб сваіх лаяльных адносінах да савецкай улады. Аднак далейшыя падзеі паказалі, што ён збіраў паплечнікаў і рыхтаваўся да барацьбы з савецкай уладай. Легіянеры корпуса рабавалі, забівалі сялян, арганізоўвалі пагромы ў Барысаўскім і Магілёўскім паветах.

14 снежня 1917 г. А.Мяснікоў выдаў загад, у якім зноў гаварылася пра падпарадкаванне Ю.Доўбар-Мусніцкага камандаванню Заходнім фронтам і неабходнасць правесці дэмакратызацыю польскага корпуса. Але і гэты загад не быў выкананы.

12 студзеня 1918 г. польскія легіянеры пачалі ваенныя дзеянні супраць савецкай улады. Былі захоплены Рагачоў, Бабруйск і шэраг іншых населеных пунктаў. Часці Ю.Доўбар-Мусніцкага вялі наступ-ленне ў двух напрамках: на Мінск і Магілёў. Перад польскай дывізіяй была пастаўлена задача захапіць Магілёў і ліквідаваць рдвалюцый-ную Стаўку, 2-я кавалерыйская дывізія павінна была захадіць Мінск, а 3-я -- Жлобін, Тым самым контррэвалюцыя разлічвала нанесці ўдар па стратэгічных цэнтрах на Беларусі і адрэзаць іх ад Расіі.

Контррэвалюцыйнае выступленне польскага корпуса стварыла сур'ёзную небяспеку для савецкай улады. Мяцеж пачаўся ў той мо-мант, калі асноўныя сілы Савецкай дзяржавы вялі баі на Доне з войскамі А.Каледзіна і Цэнтральнай радай на Украіне; СНК РСФСР даў указанне камандаванню Заходнім фронтам падавіць мяцеж. Ге-нерал Ю.Доўбар-Мусніцкі быў аб'яўлены ворагам рэвалюцыі. У ноч на 31 студзеня 1918 г. была разбіта 1-я польская дывізія і вызвалены Рагачоў. У пачатку лютага савецкія войскі перашлі ў наступленне ў раёне Жлобіна. Не вытрымаўшы націску, польская дывізія пачала адступаць на Бабруйск да цэнтра контррэвалюцыйнага мяцяжу, дзе была акружана і разбіта.

Такім чынам, першы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі1917 года пажар вайны на Беларусі быў патушаны. На ўсей тэрыторыі, часова акупіраванай корпусам, была адноўлена савецкая ўлада. За ўдзел у мяцяжу былі арыштаваны прадстаўнікі польскай буржуазіі, памешчыкаў і тыя лідэры кадэтаў і Саюза зямельных ўласнікаў, якія дапамагалі корпусу Ю. Доўбар-Мусніцкага весці вайну супраць савеукай улады. Дэкрэтам СНК Заходняй вобласці і фронту ад 30 студзеня 1918 г. Была распушчана Цэнтральная беларуская вайсковая рада, якая адкрыта падтрымала выступленне корпуса. Поруч з карэннымі мерамі вялася прапагандысцкая работа па схіленні былых салдат корпуса на бок савецкай улады.

Спіс літаратуры

1. Багдановіч А. Праблемы нацыянальнай дзяржаўнасці: БНР, 1917-18 гг. // Беларуская думка. -1996. - №7.

2. Брыгадзін П., Ладысеў Р. Рада БНР пасля Рыжскага дагавора 1921 г., ці канец нацыянальнага рамантызму // Беларускі гістарычны часопіс. - 1997. - № 1.

3. Государственность Беларуси: Проблемы формирования в программах политических партий / В.К. Коршук, Р.П. Платонов, И.Ф. Романовский, Е.Г. Богданович. - Мн., 1999.

4. Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. - Мн., 1996.

5. Запруднік Я. Гістарычныя і культурныя асновы беларускай нацыянальнай свядомасці // Спадчына. - 1992. - № 2.

6. Игнатенко И.М Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. - Мн., 1992.

7. Ігнаценка І. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: Асаблівасці і вынікі. - Мн., 1995.

8. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. - Мн., 2000.

9. Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917-1922 гг.). - Мн., 1999.

10. Усебеларускі з'езд 1917 года: сведчанне сучасніка / Прадмова і публікацыя В. Скалабана // Беларускі гістарычны часопіс. - 1993. - № 1.

11. Юхо Я. Беларускія ўрады 1918 - 1921 гг. і іх паўнамоцтвы // Беларускі гістарычны часопіс. - 1993. - № 4.

Страницы: 1, 2



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.