Рефераты. Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацы

p align="left">Распрацоўка і ўкараненне так званага інавацыйна-адукацыйнага прадукта, арыентаванага на фарміраванне ў вучняў адпаведных кампетэнцый, мае на ўвазе забеспячэнне вучэбнага працэсу «інавацыйнымі» вучэбна-метадычнымі комплексамі, адрознымі ад традыцыйных не столькі па форме, колькі па змесце.

Рэалізацыя асобасна арыентаванага, дыферэнцыраванага (профільнага) падыходу ў адукацыйнай практыцы, што абумовіла пераход да спецыялізацыі на заключнай ступені навучання, запатрабавала пашырэнне колькасці вучэбна-метадычных комплексаў, арыентаваных на розныя ўзроўні засваення прадмета, стварэнне варыятыўнага кампанента па беларускай літаратуры.

Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў ажыццяўляецца на аснове зацверджаных адукацыйных стандартаў па беларускай літаратуры, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя кіруючыя дакументы акрэсліваюць патрабаванні да структуры і аб'ёму зместу адукацыі.

«Канцэпцыя літаратурнай адукацыі» з'яўляецца адзінай навуковай асновай, якая спалучае ўсе асноўныя элементы цэласнай сістэмы сродкаў навучання.

Такім чынам, вучэбна-метадыны комплекс па прадмеце «Беларуская літаратура» можа быць акрэслены як сістэма сродкаў навучання, якая распрацавана на адзінай метадалагічнай аснове, складаецца з непарыўна спалучаных паміж сабой кампанентаў і накіравана на забеспячэнне максімальна эфесктыўнай дзейнасці педагога і школьнікаў, дасягнення дакладных адукацыйных мэт і задач [18; С.118].

Пры канструяванні вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры асаблівае значэнне мае тэарэтычна-канцэптуальнае бачанне структуры вучэбна-метадычных комплексаў, стварэнне мадэлі гатоўнасці да яе распрацоўкі, праектаванне і тэхналогія ўвасаблення кожнай з яго складовых частак-кампанентаў (змест, дыдактычны і метадычны аппарат).

Эфектыўнасць распрацоўкі вучэбна-метадычных комплексаў залежыць ад высокай кваліфікацыі (прафесійная кампетэнцыя) спецыяліста (аўтарскага калектыву), узроўню яго культуры (навукова-тэарэтычнай, духоўнай, эстэтычнай, педагагічнай, псіхалагічнай і інш.), якая дазваляе ўключыцца ў працэс творчай працы і дасягнуць зададзеных мэт, мяркуемых вынікаў.

Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца з улікам сучасных метадалагічных, дыдактычных і метадычных прынцыпаў. Канцэптуальная пабудова літаратурнага курса на кожным этапе ўяўляе сабой навукова-метадычную сістэму навучання і выхавання, якая рэалізуецца праз комплекс дыдактычных сродкаў: праграмна-метадычных, навучальных, вучэбна-метадычных і дапаможных.

Вучэбна-метадычны комплекс уключае методыку і адукацыйныя тэхналогіі, сродкі навучання для школьнікаў, дапаможныя дадатковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам і вучнямі для выканання пэўных задач, сродкі кантролю, аўдыёвізуальныя і мультымедыйныя сродкі навучання, абсталяванне.

Комплекс навучальных выданняў і дапаможных матэрыялаў ствараецца ў адпаведнасці з узроўнямі літаратурнага навучання (базавы, павышаны і паглыблены) і забяспечвае рэалізацыю прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыі.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне прадмета «Беларуская літаратура» у агульнаадукацыйнай школе прадугледжвае наяўнасць цэлага комплексу сродкаў, у склад якога ўваходзяць: нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі, вучэбная праграма, тэматычны план, падручнік ці падручнік-хрэстаматыя, хрэстаматыя для пазакласнага чытання, творчыя заданні (тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў), тэставыя заданні, план-канспекты ўрокаў настаўніка, метадычныя распрацоўкі ўрокаў, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, рабочы сшытак для вучняў, дапаможнікі для вучняў, кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравай прыналежнасці, выдадзеныя ў серыі «Школьная бібліятэка», слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі, мультымедыйныя сродкі (электроны дапаможнік, электроны даведнік, электронны практыкум), альбомы-выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў.

У склад вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення мэтазгодна ўключыць і метадычныя матэрыялы, якія б утрымлівалі рэкамендацыі па выкананні самастойнай працы для вучняў, а таксама цэлы комплекс матэрыялаў, што забяспечвалі б магчымасць вучнёўскага самакантролю і сістэматычнага кантролю настаўнікам за эфектыўнасцю засваення ведаў і фарміравання адпаведных уменняў і навыкаў. Вызначальнай асаблівасцю вучэбна-метадычных комплексаў па-ранейшаму з'яўляецца тое, што ўсе яго элементы (кампаненты) ствараюцца на падставе адзінага падыходу да структуравання і рэпрэзентацыі матэрыялу. Вучэбна-метадычны комплекс у акрэсленым вышэй складзе забяспечвае выкананне асноўных дыдактычных функцый.

Вызначальнымі, структураўтваральнымі складальнікамі якасці вучэбна-метадычнага комплексу з'яўляюцца:

- якасць зместу вучэбнага матэрыялу;

- якасць метадычнай арганізацыі вучэбна-метадычнага комплексу;

- комплекснасць, змястоўна-структурная цэласнасць вучэбна-метадычнага комплексу;

- эфектыўнасць выкарыстання вучэбна-метадычнага комплексу ў сучасным вучэбна-выхаваўчым працэсе.

Важнейшай праблемай пры стварэнні вучэбна-метадычна компексу застаецца праблема зместу вучэбнага матэрыялу. Якасць зместу вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай літаратуры ацэньваюць з пазіцыі адпаведнасці мэтам і задачам сучаснай літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведнасці кіруючым і нарматыўным дакументам (сучасным адукацыйным стандартам, вучэбным праграмам па беларускай літаратуры). Звяртаецца таксама ўвага на сістэмнасць, паслядоўнасць, даступнасць выкладання матэрыялу ў падручніку ці вучэбна-метадычным дапаможніку. Адзначаецца стварэнне матывацыі і ўмоў да станоўчага стаўлення да навучання. Мае вялікае значэнне таксама ўзроўневасць вучэбнага матэрыялу. Ступень рэалізацыі гэтага крытэрыю ацэньваецца паводле наяўнасці і дакладнага размежавання вучэбнага матэрыялу, прызначанага для базавага, павышанага і паглыбленага ўзроўняў вывучэння беларускай літаратуры.

Бясспрэчна, цэнтральнае месца ў вучэбна-метадычным комплексе новага пакалення будзе займаць падручнік (вучэбны дапаможнік). Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае патрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі выкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), з'яўляецца практыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.

ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў

2.1.1 Характарыстыка і адметнасці дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук

Праліска А.В. зазначае, што дапаможнік «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук - «сапраўдны падарунак настаўнікам беларускай мовы і літаратуры» [17; С.54].

Названая кніга - не першы дапаможнік такога тыпу гэтага аўтара, якім многія настаўнікі карыстаюцца ў сваёй працы. Так, вельмі карыснымі і патрэбнымі з'яўляюцца кнігі В.Я. Ляшук - “Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе”, “Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе”, а таксама аналагічныя, прысвечаныя Івану Мележу, Адаму Міцкевічу, Кандрату Крапіве. Апошняя напісана ў сааўтарстве.

Дапаможнік «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук заслугоўвае асаблівай увагі. Асоба Максіма Багдановіча надзвычай велічная і ў той самы час трагічная. Жыццё аўтара “Вянка” можна параўнаць хіба толькі са знічкай: так ярка свяціла, але хутка згасла. Менавіта таму, думаецца, творчасць Максіма Багдановіча была, ёсць і будзе крыніцай даследавання і вывучэння.

Вера Якаўлеўна Ляшук - адна з тых знаўцаў літаратуры, хто тонка і дакладна зразумеў чулую, паэтычную душу Максіма Багдановіча. Чытаючы старонкі кнігі, дзе разглядаюцца біяграфія і творы паэта, падаецца, што яна глыбока перажывала кожны момант яго жыцця: ці то светлы, ці то сумны. Але ж адна справа разумець самому, зусі іншае - данесці гэтае і ўспрыманне, і адчуванне да чытача.

Вучэбны матэрыял у дапаможніку пададзены па-майстэрску. Ён дакладна выкладаецца, даступны , на высокім навукова-метадычным узроўні.

На сёння жыццё і творчасць Максіма Багдановіча вывучаецца ў 11-гадовай школе, пачынаючы з V па Х клас. Вучні за гэты час разглядаюць творы, розныя па сваёй тэматыцы і праблематыцы. Гэта пейзажная лірыка на першых этапах навучання літаратуры ў школе ў творы філасофскага гучання ў Х класе. У кнізе даюцца рэкамендацыі па вывучэнні тэм, прысвечаных Максіму Багдановічу. Да таго ж распрацаваны розныя віды заняткаў: урокі-гутаркі, урокі самастойнага даследавання, урокі з элементамі французскай майстэрні, урок-мантаж, урок завочнай экскурсіі, дальтан-план і іншыя. У старэйшых класах настаўнікам прапанавана распрацоўка сістэмы ўрокаў па вывучэнні тэмы, прысвечанай паэту, а таксама паказана адна з яе магчымых метадычных інтэрпрэтацый. Вера Якаўлеўна прапануе свае варыянты падачы вучэбнага матэрыялу, але не навязвае іх настаўніку, не стрымлівае яго пошукі, а, наадварот, іх актывізуе.

Вельмі карысным з'яўляецца тое, што перад кожным урокам акрэслены яго мэты. Бо такая праца вельмі цяжка даецца асабліва маладому і нявопытнаму настаўніку.

Амаль на кожным уроку па творчасці М. Багдановіча В.Я. Ляшук рэкамендуе актывізаваць веды і пачуцці вучняў, каб увесці ў свет таго, пра што пойдзе гутарка далей, пэўным чынам падрыхтаваць іх да ўспрымання новага матэрыялу. Асабліва карыснай будзе такая падрыхтоўка ў сярэніх класах, бо гэта спрыяе абуджэнню цікавасці вучняў да твора, які разглядаецца на ўроку, і да асобы паэта. Аўтар рэцэнзуемага дапаможніка лічыць мэтазгодным праводзіць такія гутаркі пры вывучэнні твораў “Зімой”, “Вадзянік”, “Слуцкія ткачыхі”, “Песняру”.

Вельмі карыснай з'яўляецца парада аб выкарыстанні параўнальнага падыходу і міжпрадметных сувязей. Так, пры вывучэнні верша М. Багдановіча “Санет” у VІІІ класе праводзіцца паралель з вершам У. Шэкспіра “Санет”. Параўноўваюцца таксама пераклады М.Ю. Лермантава і верша Гётэ, зробленага аўтарам “Вянка”. Плённымі з'яўляюцца парады па арганізацыі міжпрадметных сувязей з гісторыяй, а таксама ўнутрыпрадметных сувязей розных тыпаў. Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках літаратуры спрыяе эканоміі часу, абуджэнню цікавасці вучняў да твора.

Добра, што вучоны-метадыст звяртае ўвагу настаўніка на неабходнасць акрэсліваць праблему аналізу на арыентацыйных занятках, на неабходнасць правядзення працы па запамінанні зместу твора.

Аўтар дапаможніка дае падрабязны аналіз кожнага твора, які вывучаецца на ўроку. Вялікую ўвагу В.Я. Ляшук надае думкам, пачуццям, якія выклікае твор у вучняў. Настаўнік павінен дапамагаць ім мысліць самастойна, рабіць уласныя высновы. Веа Якаўлеўна пастаянна звяртае ўвагу на мастацкія сродкі, якія выкарыстоўвае М. Багдановіч у творах, раіць дэталёва разбіраць іх, вучыць дзяцей абгрунтоўваць свае адказы, прыводзіць прыклады. Паступова, асабліва ў старэйшых класах, В.Я. Ляшук ускладняе задачу пошуку мастацкіх сродкаў у вершах М. Багдановіча, раіць больш глыбока і ўдумліва сачыць за развіццём думак, настрою і пачуццяў лірычнага героя.

Вывучэнне кожнага твора М. Багдановіча Вера Якаўлеўна спалучае з пэўным перыядам жыццёвай і творчай дзейнасці паэта, звесткамі з яго біяграфіі. Не апошняе месца займае і актуалізацыя папярэдніх ведаў.

Вартаснай з'яўляецца прапанова В.Я. Ляшук папрацаваць вучням самастойна. Напрыклад, як пры вывучэнні пейзажнага верша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…” (VІІІ клас). Хоць такія ўрокі патрабуюць ад настаўніка вялікай падрыхтоўкі, распрацоўкі розных пытанняў і заданняў, яны не менш карысныя, чым урокі, дзе настаўнік працуе з вучнямі ў адной камандзе. Карысным з'яўляецца і выкарыстанне прыёму кадраплана. У вучняў, якія працуюць над заданнем па стварэнні кадраплана, развіваецца вобразнае ўяўленне, без чаго ўспрыманне мастацкага твора, у аснове якого зрокавыя вобразы, будзе павярхоўным. Узор такой працы даецца на прыкладзе пейзажнага верша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.