Падпарадкоўваючы вывучэнне фразеалогіі развіццю мовы, важна не толькі раскрыць значэнне, марфалагічныя і сінтаксічныя ўласцівасці фразеалагізмаў, але іпаказаць яго стылістычную афарбоўку, бо менавіта яна вызначае выбар фразеалагізма ў адпаведнасці з сітуацыяй, стылем і экспрэсіяй маўлення.
Навучанне ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя вымагае супастаўлення фразеалагізмаў абедзвюх моў. Гэта не значыць, што ў параўнальным плане трэба разглядаць кожны фразеалагізм. Мэтазгодна па меры неабходнасці праводзіць супастаўляльны аналіз пераважна тых суадносін фразеалагізмаў, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца знешняй формай ці значэннем.
1.2 Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у пачатковай школе
Беларуская мова характарызуецца багаццем і разнастайнасцю фразеалагічных сродкаў. Шмат фразеалагізмаў школьнікі сустракаюць, чытаючы мастацкую літаратуру, чуюць у вусным маўленні.
Але, як сведчаць назіранні настаўнікаў і вучоных-метадыстаў, фразеалагічны запас школьнікаў бедны, разуменне і ўжыванне імі фразеалагізмаў часта недакладнае ці памылковае. Выклікана гэта тым, што да цяперашняга часу школа не мае навукова абгрунтаванай метадычнай сістэмы, рэалізацыя якой дазволіла б зрабіць працэс узбагачэння мовы вучняў фразеалагізмамі мэтанакіраваным і актыўным.
У выніку гэтага вывучэнне фразеалагічнага багацця беларускай мовы адбываецца нерэгулярна, час ад часу, без пэўнай сістэмы. Гэта, зразумела, не дае магчымасці засвоіць у працэсе вучобы фразеалагічны мінімум, якім павінен валодаць кожны адукаваны, культурны чалавек.
Для таго, кааб вучні спасцігалі ядро нацыянальнай фразеалогіі, умелі выкарыстоўваць устойлівыя звароты ў сваім маўленні, неабходна праводзіць работу па фразеалогіі на працягу ўсяго перыяду навучання мове.
Галоўнае месца ў рабоце з фразеалагізмамі займае прыём семантызацыі. Яго прызначэнне - раскрыць сэнс фразеалагізма. Існуе некалькі спосабаў семантызацыі:
1. Падбор эквівалентнага ці сінанімічнага слова. Прымяняецца да фразеалагізмаў з простай семантыкай намінатыўнага характару, у якіх адсутнічае ці слаба выражана экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка: у першую чаргу - спачатку.
2. Падбор сінанімічнага словазлучэння: ва ўсе лапаткі - вельмі хутка.
3. Разгорнутае апісанне значэння. Такі прыём падыходзіць да фразеалагізмаў складанай семантыкі.
4. Падбор сінанімічнага фразеалагізма.
5. Падбор фразеалагізма-антоніма ці антанімічнага слова.
6. Тлумачэнне адпаведнікам з рускай мовы.
Трэба зазначыць, што найбольш эфектыўнымі з прыведзеных з'яўляюцца тры першыя спосабы.
Эфектыўным прыёмам засваення фразеалагізмаў выступае этымалагічны аналіз. Без яго да канца зразумець сэнс многіх выразаў проста немагчыма. Этымалагічных даведак патрабуюць, як правіла, фразеалагічныя зрашчэнні - адзінкі са страчаным унутраным вобразам, знешняя форма якіх не дае намёку на значэнне, не падказвае яго. Асабліва гэта закранае зрашчэнні з устарэлымі словамі, невядомымі ў сучаснай мове [10; С.88].
Праз этымалагічны аналіз вучні даведваюцца: 1. Аб утварэнні фразеалагізмаў, звязаных з самымі разнастайнымі з'явамі рэчаіснасці: былымі павер'ямі, абрадамі, звычаямі, бытам, гістарычнымі падзеямі, канкрэтнымі справамі людзей розных прафесій, міфалогіяй.
Лукашук М.П. даследуе праблему развіцця мовы вучняў. У межах гэтага пытання ён гаворыць і пра ролю вывучэння фразеалагічнага багацця мовы, прапануючы вывучэнне фразеалагізмаў як адзін з асноўных відаў слоўнікавых практыкаванняў. Работа над фразеалагізмамі, па словах аўтара, адбываецца наступным чынам:
Вучні знаёсяцца з фразеалагізмамі, вучацца даваць апісальнае тлумачэнне іх сэнсу (як сыр у масле катацца - жыць у поўным дастатку). Вывучэнне фразеалагізмаў выклікае ў іх жывую цікавасць да слова, жаданне выказаць свае думкі не толькі дакладна, але ярка і вобразна. Работа над фразеалагізмамі праводзіцца на ўроках чытання у сувязі з аналізам твора і на ўроках беларускай мовы. З мэтай засваення фразеалагізмаў практыкуюцца наступныя віды работ:
1. Знаходжанне ў творы ці ў практыкаванні фразеалагізмаў, тлумачэнне іх значэння (гладзіць па галоўцы - хваліць, патакаць; майстар на ўсе рукі - чалавек, які ўсё ўмее рабіць).
2. Сінанімічнае супастаўленне слова і фразеалагізма: зірнуць, хутка агледзець - акінуць вокам; самае лепшае, самае каштоўнае - залатыя горы; з маленства - з калыскі.
3. Падбор блізкіх па значэнню фразеалагізмаў: да сэрца прыняць, браць да сэрца - уразліва, устрывожана ўспрымаць (выпадак, здарэнне, падзею).
4. Падбор да фразеалагізмаў лексічных або фразеалагічных антонімаў: далёка не паедзеш (не шмат дасягнеш, не даб'ешся) - далёка пайсці (дасягнуць вялікіх поспехаў у жыцці).
5. Выкарыстанне фразеалагізмаў у якасці назваў карцін, загалоўкаў да звязных тэкстаў, вусных пераказаў, уключэнне іх у пераказы і сачыненні [6; С.11].
Важнае месца належыць прыёму работы з фразеалагічнымі слоўнікамі. Вучняў ІІІ класа мэтазгодна пазнаёміць з “Фразеалагічным слоўнікам для сярэдняў школы” Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешава, Ф.М. Янкоўскага.
На пазакласных занятках можна падрыхтаваць кароткія паведамленні вучняў на тэму “Фразеалагізмы”, правесці віктарыну, аформіць альбом фразеалагізмаў [8; С. 74].
Пажадана таксама, каб з першых урокаў знаёмства з фразеалагізмамі школьнікі вялі ўласныя фразеалагічныя слоўнікі, заносячы ў іх кожны прааналізаваны фразеалагізм. Такі прыём навучання вельмі карысны. Слоўнічак, калі ён запаўняецца сістэматычна, паказвае дакладны аб'ём вывучанага матэрыялу, што прадухіляе стыхійнасць і эпізадычнасць у фразеалагічнай рабоце, дазваляе настаўніку працягваць яе паслядоўна і мэтанакіравана.
Вучні, звяртаючыся да сваіх запісаў, неаднаразова сустракаюцца з аднымі і тымі ж фразеалагізмамі, выконваюць з імі практыкаванні і гэта садзейнічае больш трываламу засваенню матэрыяла.
Каб слоўнічак быў зручны для карыстання, у ім на кожную літару адводзяцца пэўныя старонкі і фразеалагізмы заносяцца ў алфавітным парадку. Супраць кожнага фразеалагізма запісваецца яго значэнне, а пры неабходнасці - і прыклад ужывання, іншыя фразеалагічныя звесткі.
Засваенне фразеалагізмаў можа суправаджацца нагляднасцю. Аднак магчымасці яе выкарыстання ў некаторай ступені абмежаваныя, паколькі нямногім устойлівым зваротам уласціва канкрэтнае, рэчыўнае значэнне.
Можна выкарыстаць наступныя формы нагляднасці. У першую чаргу гэта табліцы. Змест іх залежыць ад характару дыдактычнага матэрыялу і ад мэты навучання. Напрыклад, для знаёмства з паняццем фразеалагізма падыходзіць табліца, на якой параўноўваюцца ў кантэксце фразеалагізм і аманімічнае свабоднае словазлучэнне. Побач з прыкладам ужывання фразеалагізма на табліцы часам мэтазгодна даваць і тлумачэнне яго значэння.
Выкарыстоўваюцца і так званыя табліцы-плакаты, на якіх даецца спіс фразеалагізмаў і іх значэнняў. Табліцы вывешваюцца ў классе на пэўны перыяд (некалькі дзён, тыдзень), дастатковы для таго, каб вучні запомнілі фразеалагізм.
Вывучэнню граматычных з'яў, у прыватнасці і сінтаксічнай ролі фразеалагізмаў, дапамагаюць схемы.
Практыкуецца таксама выяўленчая нагляднасць - малюнкі і карціны.
Малюнкі ўздзейнічаюць на зрокавую памяць і даюць магчымасць лепш усвядоміць сэнс фразеалагізма. Па змесце яны бываюць двух відаў:
- Малюнкі адлюстроўваюць рэальнае фразеалагічнае значэнне, абазначаюць прадмет, прымету дзеяння, выражаныя фразеалагізмам;
- Малюнкі адлюстроўваюць этымалагічнае значэнне фразеалагізма, знаёмяць з сітуацыяй, якая спарадзіла фразеалагізм: хадзіць на галаве, глядзець скрозь пальцы (ілюструецца ўжыванне словазлучэнняў у прамым сэнсе - становішча чалавекаўніз галавой, твар, прыкрыты далонню з распасцёртымі пальцамі). Малюнкі гэтага тыпу маюць, як правіла, гумарыстычны характар і дабра стасуюцца да займальнай работы. Па іх можна даваць такія заданні: 1. Пра які фразеалагізм нагадвае малюнак? 2. Растлумачце памылку мастака. Прыдумайце і вусна апішыце свой малюнак, які б адпавядаў метафарычнаму значэнню фразеалагізма.
Існуе і такі спосаб сувязі нагляднасці з работай па фразеалогіі, як падбор ілюстрацый да фразеалагізмаў і наадварот, - фразеалагізмаў да ілюстрацый: вучні збіраюць выразкі з газет, старых кніг і часопісаў, малююць самі.
У практыцы вывучэння фразеалагізмаў пашыраным з'яўляецца прыём супастаўлення і параўнання. Ён рэалізуецца часцей у такіх адносінах: а) фразеалагізм - слова; б) фразеалагізм - словазлучэнне, сплучэнне слоў, сказ; в) фразеалагізм - фразеалагізм. Такі прыём дапамагае выявіць паняційнае і граматычнае значэнні, знешнюю структуру, унутрысістэмныя сувязі фразеалагізмаў.
Узбагачэнню фразеалагічнага запасу садзейнічае прыём групоўкі, заснаваны на аб'яднанні ўстойлівых зваротаў па якой-небудзь прымеце. Можна арганізаваць тэматычную падборку фразеалагізмаў (са значэннем прадметнасці, часу, месца, дзеяння), утварыць сінанімічны рад фразеалагізмаў, падабраць фразеалагізмы, у структуру якіх уваходзіць адно і тое ж слова, напрыклад, галава, рука ці нага.
ГЛАВА 2. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы
У практычнай частцы нашага даследавання ўвага была накіравана на падручнікі беларускай мовы і літаратуры для 4 класа. У прыватнасці, былі прааналізаваны падручнікі: Валынец Т.М. Беларуская мова: падручнік для 4-га кл. агульнаадукац. устаноў з рускай мовай навучання. У 2 ч. - Мн., Нац інстытут адукацыі, - 2008; Клышка А. Літаратурные чытанне: падручнік для 4-га класа агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. - Мінск: НІА, - 2008. - 128 с.
Паколькі работа па фразеалогіі прыпадае ў асноўным на ўрокі, прысвечаныя нефразеалагічным тэмам, пры разглядзе тэкстаў, заданняў і пытанняў да іх, змешчаных у падручніках звярталася ўвага на магчымасць выкарыстаць дадзеныя матэрыяла для засваення звестак пра фразеалагічныя адзінкі.
Семантычныя нормы ўжывання фразеалагізма становяцца даступнымі і зразумелымі тады, калі яны ілюструюцца кантэкстам. Ізаляваныя фразеалагізмы могуць даць скажонае ці няправільнае ўяўленне аб сваім значэнні. Таму пажадана каб любая, нават самая элементарная работа з фразеалагізмам суправаджаляся паказам яго выкарыстання ў сказе. Менавіта з гэтай прычыны карысным будзе такі метад працы, як разгляд фразеалагізма - яго функцыі, сэнсу ў тэксце.
Так, напрыклад, чытаючы матэрыял падручніка па беларускай літаратуры з вучнямі, настаўнік можа звяртаць увагу на фразеалагізмы, што трапляюцца ў тых ці іншых творах.
Самым багатым на фразеалагічны матэрыял з'яўляецца раздзел падручніка “З рога ўсяго многа”. Так, у аднайменнай казцы, размешчанай на старонках 29-33 падручніка сустракаюцца наступныя фразеалагічныя адзінкі:
ь З таго часу пачалі дзед з бабай жыць - гора не ведаць;
ь Прыехаў да дзеда, убачыў, якую яду есць звычайны мужык, разгарэліся ў пана вочы;
ь Пайшоў дзед да пана, а ў таго аж сталы ад яды ломяцца;
Страницы: 1, 2, 3