Рефераты. История Белоруссии - (реферат)

История Белоруссии - (реферат)

Дата добавления: март 2006г.

    СОДЕРЖАНИЕ
    Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть. 2

Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы. 2 Прыняцце хрысціянства. Хрысціянства і асвета. 9

    Лiтаратура 13
    Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть.

Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы.

Полацк, упершыню ўспомнены ў “Аповесці мінулых часоў”у сувязі з дзяльбою гарадоў наўгародскім князем Рурыкам. Праз тры гады пасля гэтага, у 865-м, сюды прыйшло кіеўскае войска князёу Аскольда і Дзіра, што, як паведамляе Ніка-наўскі летапіс, “ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі”, а ў выніку на нейкі час зрабілі горад залежным ад Кіева. Тагачасны Полацк —гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам град-дзядзінец, плошчаю ўсяго 1 гектар, а таксама неўмацаваны вакольны горад, дзе жылі рамеснікі. Яны сяліліся і каля княжага дзядзінца, і трохі далей, дзе цяпер стадыён. Полацк меў тысяч пяць жыха-роў— крыху меней за Кіеў і Ноўгарад і болей за любы іншы ўсходнеславянскі горад. У 907, 911, 941 і 944 гадах полацкія дружыны, даручыў-шы лёс Перуну, выходзілі адсюль у паходы на далёкі Царгорад-Канстанцінопаль, сталіцу Візантыйскае імперыі. Паганс-кі бог вайны спрыяў продкам. Полацк мы знаходзім у пералі-ку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай крывіцкай цвярдыні ведалі і паўночныя суседзі. У сканды-наўскіх сагах ён згадваецца дзесяткі разоў пад назваю Пал-цеск'я— ад старажытных усходнеславянскіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьсі. Полацк называюць “древнерусскнм городом”, адным з цэнтраў старажытнарускае дзяржавы, або Кіеўскае Русі. Але, па-першае, такой назвы— Кіеўская Русь — вы не знойдзеце ні ў адным летапі-се. Па-другое, “дзяржава” гэтая была шматковая —нетры-валая, аб'яднаная сілаю зброі, а Полацк трапляў у яе зусім ненадоўга, супроць свае волі і заўсёды імкнуўся як найхутчэй вызваліцца. А па-трэцяе, “адзіная старажытнаруская народнасць” (гэтаксама, як і“адзіная старажытнаруская мова”), ад якой нібыта паходзяць тры ўсходнеславянскія народы, —міф, створаны дзеля абгрунтавання адвечных прэтэнзій маскоўскіх князёў і цароў на беларускія ды ўкраінскія землі. Логіка тут вельмі простая: паколькі мы, маўляў, з ад-наго кораня, значыцца, жыць павінны ў адной дзяржаве— зразумела, у расейскай. Летапіс называе Полацк сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія прызнавалі старэйшым між сябе кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага Кіева ніколі не была тут трывалая. Горад нашых продкаў імкнуўся жыць незалежна і будаваць сваю дзяржаву. Добрыя ўмовы гэтаму стварала выгаднае геаграфічнае сгановішча на шляхах, што звязвалі Арабскі халіфат і Хазарыю са Скандынавіяй і славянскім светам.

У 2-й палове Х стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада князь Рагвалод. (Відаць, ён быў сынам полацкай княгіні Прадславы, згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь Ігар. ) Іначай кажучы, у тыя часы пачала існаванне першая беларуская дзяржава— Полацкае княства. На хаўрус з ёю мог разлічваць той, хто возьме за жонку Рагвалодаву дачку Рагнеду. Магла віраваць над Палатою вясельная бяседа з хмельным мёдам і заморскім віном, з пес-нямі гусляроў і прысягамі на вечную ўзаемную вернасць. Псторыя ж вырашыла пасвойму: не рамейскае віно лілося на Рагнедзіным вяселлі, а кроў....

Спачатку Полацк прымаў сватоў ад кіеўскага князя Яраполка. Рагвалоду найвыгадней было, каб Кіеў ды Ноўгарад варагавалі, а крывіцкая дзяржава тым часам пашырала ме-жы ды выходзіла на волакі, што злучалі Дзвіну з Дняпром і Ловаццю, дазваляючы трымаць у руках важную частку гандлёвага шляху“з варагаў у грэкі”. Але ў такім разе Полацк апынаўся паміж двух агнёў. Князь мусіў выбіраць і аддаў сваю прыхільнасць мацнейшаму, на ягоную думку, Кіеву. Паспрабуйма знайсці ў ранняй гісторыі ўсходніх славянаў (дый не толькі іх) прыклад, каб два князі— бацька і сын —трымалі дзяржаву цэлае стагоддзе. Нехта скажа, што такога і быць не магло: часам князь на пасадзе і году не сядзеў—каго браты зарэжуць, каго пляменнікі ў магілу звядуць. А вось жа і магло. 3 1001 да 1044 года ў Полацку валадарыў Брачыслаў, а пасля ягонае смерці, да 1101-га, —найславуцейшы з полацкіх князёў Усяслаў Брачыславіч, празваны Чарадзеем. Празваны, заўважым, нездарма.

Таямніца ахутвае ўжо ягоны прыход на свет. Як занатавана ў летапісе, маці нарадзіла Усяслава“от волхвовання”, гэта значыць, пры ўдзеле паганскіх чараўнікоў. На галаве немаўля мела загадкавае“язвено”, што вешчуны наказалі маці завязаць, каб сын насіў яго да смерці. Можа, гэта была нейкая язва, а мо - вялікі радзімы знак, якім пазначае сваіх абраннікаў неба?

Сучаснікі і нашчадкі верылі, што гэтага князя нябесныя сілы надзялілі вешчай душою, што ён умеў перакінуцца ў шэрага ваўка, у яснага сокала ці ў тура з залатымі рагамі. Ужо пры жыцці пра яго складалі паданні. Ва ўсіх усходнес-лавянс'кіх зсмлях з пакалення ў пакаленне перадаваліся быліны пра Волха Усяславіча—мудрага ўладара, смелага воіна, сына князёўны і лютага Змея, пераможцу індыйскага цара. Правобраз Волха—полацкі князь-вяшчун. Як мяр-куюць знаўцы славянскае даўніны акадэмікі Дзмітрый Ліхачоў і Барыс Рыбакоў, памяць пра Усяслававы подзвігі за хоўваюць і шматлікія сказанні пра Іллю Мурамца.

Утакім вяку, можна лічыць, Усяслаў стаў князем. Тады атрымаецца, што полацкія вешчуны трымалі на руках немаўлятка з язвенам на галаве ў 1029 годзе. Летапісы паведамляюць, што, выконваючы волю вешчу ноў, князь усё жыццё так і насіў на галаве перавязь. Схава наму пад ёю таямнічаму язвену прыпіспалі“нялітасцівасць Усяслава на кроў. Чарадзей сапраўды праліў нямала крыві, але большая частка яго доўгага княжання была ўсё ж аддадзена мірным клопатам. Дзесяць гадоў ён жыў у згодзе з Яраславам Мудрым, потым яшчэ дзесяць з ягоным сынам, кіеўскім князем Ізяславам, якому палачане дапамага лі ваяваць з качэўнікамі-торкамі. Якраз з тых мірных часоў, з паловы XI стагоддзя, плыве над Дзвіною велічны карабель Сафійскага сабора.

Усяслаў узводзіў храм у гонар святой Сафіі, каб сказаць свету пра роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе такія саборы з'явіліся трохі раней. Даіэтуль мураваных храмаў палачане не ставілі, таму князь запрасіў у горад візантый-скіх дойлідаў. Да іх, на хаду асвойваючы будаўнічыя сакрэты, далучыліся мясцовыя муляры: нельга ж было, каб галоўны сабор Полацкай зямлі падымалі ў неба рукі чужынцаў.

Грэцкае слова “сафія” у перакладзе значыць “мудрасць”, “майстэрства”. ІІродкі тлумачылі яго шырэй —як вялікую чалавечую супольнасць, з'яднаную агульнымі клопатамі і памкненнямі. Сабор мусіў стаць сімвалам адзінства і адна-думства ўсіх жыхароў княства. Яго будавалі ўсёй грамадой. На пакладзеным у парозе Сафіі вялізным камені-вапняку, што праз дзевяць стагоддзяў ператворыцца ў музейны экспанат, старжытныя полацкія майстры пакінулі нам свае імёны: Давыд, Тума, Мікула, Копысь, Варышка......

Тут не толькі маліліся: князь з сям'ёй і прыдворнымі ўверсе, на хорах, астатнія—унізе. У Сафіі прымалі паслоў, абвяшчалі вайну і падпісвалі мір, захоўвалі княжы скарб і заснаваную Ізяславам бібліятэку, узаконьвалі пячаткаю сталічнага горада гандлёвыя дамовы. Нездарма яна мела надіііс: “Печать Полоцьская і святоі Софьі”. Відаць, мы ўжо ніколі не даведаемся, што занатавалі полацкія манахі пад 6574 (6574—5508=1066) годам. Кіеўскі ж летапісец пакінуў такія словы: “Прыйшоў Усяслаў і ўзяў Ноўгарад з жанчынамі і з дзецьмі, і званы зняў са свя-той Сафіі”. За год да гэтага полацкая дружына ўжо хадзіла на Пскоў, узяць які, праўда, не ўдалося. Мірнае жыццё крывіцкага князя з суседзямі скончылася. Усяслаў, хоць і дарагой цаною, абараніў крывіцкую дзяржаву. Ён пачуваўся упэўнена: за ім, апрача збройнае сілы, была глыбокая народная вера ў яго чарадзейныя здольнасці. У Радзівілаўскім летапісе ёсць мініяцюра, што засведчы-ла адносіны паміж вешчунамі і наўгародскім князем. Злева стаіць князь з бердышом, епіскап з крыжам і дружыннікі, справа—безбароды вяшчун ў доўгай белай апранасе і ягоныя прыхільнікі, простыя людзі. У Полацку такога варожага супрацьстаяння не існавала. Вешчунам тут не секлі галоў, не кідалі паганскіх святароў на разарванне мядзведзям, не па-лілі на вогнішчах. Верацярпімасць, ці, праўдзівей, дваяверства, і князя, і ягоных падданых няраз дазваляла Усяславу набіраць войска ў суседніх балцкіх або вугра-фінскіх землях, дзе яшчэ маліліся старым багам.

Яраславічы ўпэўненасці ў перамозе не мелі, таму замест адкрытага бою спадзяваліся на хітрасць ды злачыннае ашу-канства.

Праз чатыры месяцы ворагі сустрэліся зноў, цяпер каля Воршы. Усяслаў стаяў з дружынаю на правым дняпроўскім беразе, Яраслававы сыны—на левым. Кіеўскі князь прапа-наваў вырашыць спрэчку палюбоўна, можа, нават нагадаў Чарадзею, як дамовіліся на Судоме іхнія бацькі. Ізяслаў даў прысягу, што не ўчыніць полацкаму валадару ніякага ліха, і замацаваў яе прынародным цалаваннем крыжа.

Тым разам вешчая душа схібіла: нельга было верыць ні словам, ні крыжоваму цалаванню, і сыноў на перамовы браць таксама нельга было. Абяцанняў Ізяслававых хапіла датуль, пакуль Чарадзей з сынамі не пераехаў 10 ліпеня на чоўне раку ды не зайшоў без аховы ў шацёр да кіеўскага князя. Той махнуў рукой, наляцелі дружыннікі, і ўмомант вока трое Рагвалодавічаў ляжалі на доле, звязаныя вяроўкамі.

Колькі разоў каяўся Усяслаў за сваю даверлівасць па дарозе ў Кіеў і потым, ў жудаснай земляной турме-порубе, куды яго кінулі, закаваўшы ў кайданы. Намеры Яраславічаў зразумелыя—згнаіць, звесці Рагвалодаў корань са свету, учыніць тое, што рабіў ды не скончыў Уладзімір з ваяводам Дабрынем. На літасць крывіцкі князь не спадзяваўся—ведаў, які прыклад даў спадкаемцам сам Яраслаў Мудры: пасадзіў у поруб роднага брата Судзіслава, і сядзеў ён там чвэрць стагоддзя, пакуль не пачаў дыхаць на ладан. Толькі тады выпусцілі нляменнікі дзядзьку на божы свет, каб праз манаскі зарок вырваць адмову ад усякіх княжых правоў. Такі, а мо і страшпейшы лёс чакаў і Рагвалодавічаў.

Вязніца —сырая яма, накрытая зверху ў тры накаты бярвёнамі з маленькім вакенцам, праз якое ледзьве точыцца паветра ды прасоўваюць палоннікам хлеб з вадою. Напера дзе безнадзейнасць, і, здаецца, лепей перагрызці зубамі жы-лы ды сплыць крывёю, чым ператварыцца ў лядачага старо га і бачыць, як гасне жыццё ў сынах. Але князя трымала на гэтым свеце думка пра Бацькаўшчыну, якую рабавалі кіеўскія стаўленікі. Трымала і надзея на паганскіх багоў, зякімі Чарадзей ад нараджэння стараўся жыць у згодзе: не крыў дзіў вешчуноў, не руйнаваў капішчаў, будаваў над Дзвіною свой хрысціянскі сабор ды здымаў званы з сабора наўгародскага.

Якому богу маліўся князь, у каго прасіў збавення ад палону — невядома. Аднак праз год вызваленне прыйніло. У 1068 годзе на кіеўскую зямлю ўварваліся полаўцы. Яраславічы выйшлі насустрач і былі ўпічэнт разбітыя. “3а грахі нашы наслаў Бог на нас паганых, і пабеглі ругкія князі”, — выводзіў летапісец, успаміпаючы вераломства пад Воршаю. Есць падставы лічыць, што выбаўленню полацкага князя з вязніцы і абранню яго на вялікакняжы пасад спрыяў ігумен Кіева-Пячорскага манастыра Феадосій. Вядома, што Чарадзей быў у прыязных адносінах і з адным з самых адукаваных людзей таго часу Антоніем Пячэрскім.

Усяслаў Брачыславіч стаў вялікім кіеўскім князем. Адмерана на гэта яму было мала—усяго сем месяцаў. Ды на тое ён і Чарадзей, каб за месяц паспяваць столькі, на што іншаму і года мала. Зрабіў з Кіева імклівы паход на Тмутаракань, набыў там коней, якіх не хапала дзеля адпору“паганым”. Напрыканцы таго ж года полаўцы адчулі сілу новага кіеў скага ўладара і, разгромленыя, адступілі ў сваё Дзікае Поле. Можа, у тыя сем месяцаў Усяслаў і заслужыў у аўтара“Слова пра паход Ігаравы” пахвалу за дзяржаўны розум і справядлівасць: “Всеслав князь людем судяше, князем грады рядяше”? Зрэшты, ён не збіраўся надоўга затрымлівацца на кіеўскім пасадзе. Чужы горад, ненадзейная дружына, варожае баярства. Адмовіліся плаціць даніну наўгародцы, касаву рацца паўднёвыя князі. Збеглы Ізяслаў таксама не хацеў развітваода з вотчынай і набліжаўся да Кіева з войскам цесця, польскага караля Баляслава. На каго Усяслаў мог разлічваць? Адно на просты люд, што абвясцп' яго сваім валадаром.

Страницы: 1, 2



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.