Рефераты. История Белоруссии - (реферат)

p>Князь вёў дружыну на Ізяслава, а праз сотні вёрстаў яго ўладна клікалі званы полацкае СаФii.

    л

Павыколваўшы вочы ды пасцінаўшы галовы Чарадзеевым прыхільнікам, князь Ізяслаў з польскімі дружынамі рушыў з Кіева на Полацк. Усяслаў з купкаю найбліжэйшых прыдворных мусіў ратавацца ў фінскага племені водзь, адкуль, магчыма, паходзіла яго маці. Вадзякі былі паганцы, а таму прынялі князя-вешчуна гасцінна і далі яму войска дзеля паходу на Ноўгарад.

Крывіцкіх ваяроў Усяслаў пад рукою не меў, а фінскія не вытрымалі націску наўгародцаў і пабеглі. Князь трапіў у па-лон, але адразу ж выншаў на волю. Ноўгарад памятаў, як тры гады таму палачане рабавалі горад, як грузілі на калё-сы сафійскія званы, ды пачуццё помсты перамог палітычны разлік. Нават гнаны і палонны, Чарадзей быў небяспечны вораг, бо за ім стаяла Полацкая дзяржава. Такога выгадней адпусціць - няхай ваюе з Кіевам.

I Чарадзей ваяваў. На два гады знікшы з відавоку летапісцаў, у 1074-м ён раптоўным ударам выгнаў з Полацка кіеўскага стаўленіка Святанолка. Праз шэсць гадоў пасля выгнання Святаполка на Полацк пайшоў вайною вядомы ў гісторыі Уладзімір Манамах, тады князь чарнігаўскі і смаленскі. Ласы кавалак быў не ііа зубах, і ў наступным, 1078 годзе Манамах сабраў дружыны ўсіх паўднёвых княстваў, паклікаўшы на дапамогу наўгародцаў і палавецкую арду. I зноў адно аблізнуўся: Полацк выстаяў. Адступаючы, ворагі палілі і рабавалі полацкія воласці. У бяссілай лютасці яны дазвання знішчылі крывіцкі горад Одрск, які так і не падняўся з папялішча.

Усяслаў з Манамахам сутыкнецца яшчэ няраз. Той нападзе з полаўцамі на Менск і не пакіне там“ні чалядзіна, ні скаціны”. Будуць і іншыя бітвы, але, калі ўсходнеславянскія князі збяруцца ў 1097 годзе на з'езд у Любечы, каб дамовіцца кожнаму трымаць “вотчнну свою”, Чарадзей не прыедзе. Ен не мае патрэбы нешта з некім дзяліць: ёсць дзяржава, дзе мірна жывуць хрысціяне і паганцы, ёсць войска, што абароніць княства ад любога ворага.

Пакуль ворагі скрыгаталі зубамі і выкрывалі будаўніка Сафіі ў бязбожнасці, крывіцкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. Абшарам Полацкае княства было роўнае такім тагачасным еўрапейскім дзяржавам, як герцагства Баварскае ці каралеўства Партугальскае. Апроч сталіцы яно налічвала васемнаццаць гарадоў: Віцебск, Браслаў, Заслаўе, Усвят, Копысь, Менск, Ворша, Лукомль, Лагойск, Друцк, Галоцічаск, Барысаў, Стрэжаў, Некалач, Емянец, Одрск, Гарадзец і Крывіч-горад, які потым будзе называцца Віль-няй. Улада Полацка пашыралася на ніжняе Падзвінне да самага Балтыйскага, або, як яго тады называлі, Варажскага, мора. На землях, дзе жылі продкі сучасных латышоў, стаялі гарады Герцыка і Куканос, у якіх сядзелі полацкія васалы.

Полацкае княства паспяхова адстойвала незалежнасць ад Кіева. Апроч палітычных і эканамічных выгодаў, гэта давала творчую свабоду дойлідам, жывапісцам, ювелірам, ад якіх ніхто не вымагаў абавязкова арыентавацца на'кіеўскія ўзоры. Полацкая зямля—не толькі прарадзіма беларусаў, але і калыска беларускай культуры. Еўфрасіння была сярод рупных выхавальнікаў гэтага“дзіцяці”. Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, яна стала нашай першаю мецэнаткай. Высокі ўзлёт полацкай школы дойлідства засведчыла стварэнне Спасаўскай, або Спаса-Праабражэнскай (цяпёр яе часта не зусім правільна называюць Спаса-Еўфрасіннеўскай) царквы— неацэннага помніка сусветнай культуры. Пасля смерці князёўны Бацькаўшчына, няхай і нядоўга, але пажыла у спакоі і міры. Аціхлі ўсобіцы, аднавілася адзінства Полацкай зямлі. Хоць яна ўжо была падзеленая на добры тузін удзельных княстваў, агульныя інтарэсы гуртавалі іх у магутны баявы і палітычны хаўрус.

Калі ў Друцку сеў смаленскі стаўленік, шэсць полацкіх князёў зрабілі ў 1180 годзе пераможны паход і вярнулі горад пад уладу Усяслава II. У аб'яднаным войску разам з крывічамі ішлі літоўцы і ваяры з падуладнага Полацку племя ліваў, што жыло на самым узбярэжжы Варажскага мора.

Літоўцы былі хаўруснікі моцныя, а таму і ненадзейныя. Праз няць гадоў полацкі князь у баі з імі загінуў, і ў Бельчыцкі княжы хорам прыйшоў новы гаспадар, малодшы Усяс-лаваў брат, якога дагэтуль і ў навуковай, і ў мастацкай літаратуры называлі Уладзімірам. Ні раней, ні пазней Уладзіміраў у полацкай дынастыі не было. Чаму—растлумачыць няцяжка, варта толькі згадаць крывавае Рагнедзіна вяселле. Рагвалодавічы не называлі сыноў імем ворага.

Валодша займаў полацкі пасад трыццаць гадоў і ўвесь гэты час мусіў змагацца з новым смяротна небяспечным ворагам—рыцарамі-крыжакамі. На пачатку 1216 года ён рых таваўся да вялікага паходу на Рыгу.

Першыя паслы з Чудскай зямлі прыйшлі ў Полацк на Вадохрышча, у самыя лютыя маразы, калі мядзведзь пераварочваецца ў берлагу на другі бок. На мірныя паселішчы эстаў наляцелі немцы з атрадамі перавернутых у новую веру ліваў. Мужчын забівалі на месцы, а жанчын, дзяцей і гавяду гналі ў Лівонію. Дзесяць дзён эсты адбіваліся ў замку, а на адзінаццаты, калі з абложнае вежы нямецкія латнікі з лукаў і прашчаў перабілі палову абаронцаў, мусілі скарыпда: пусцілі ў замак лацінскага святара і аддалі немцам ў заложнікі сыноў сваіх старэйшын. Паслы прасілі полацкага князя ісці на Рыгу, а самі абяцалі паўстаць і цясніць вайной ліваў і летаў.

Новыя паслы скардзіліся, што суддзі, якіх шлюць немцы ў скораныя землі, дбаюць не пра справядлівасць, а пра сваё багацце. Эсты не хочуць плаціць дзесяціну, не хочуць карміць святароў і хадзіць з немцамі на вайну, каб потым цяр-пець помсту ад суседзяў. Чудзіны зноў прасілі ў Полацка падмогі. Ен, Валодша, прыняў іхласкава, ад сваіх ранейшых слоў не адмаўляўся, аднак не гэтых паслоў ён чакаў.

На поўню наплыла хмара, і ў вакне князь бачыў толькі вогнішча з чорнымі постацямі ваяроў са зменнай начной варты. Але ён ведаў, што вунь там, праваруч, падняты на ноч мост цераз роў, там і там—вялізныя, укапаныя ў зямлю медныя катлы для вару, які пальепда на галовы тым, хто адважыцца напасці на Бельчыцы. Харчу і вайсковых запасаў у складах хопіць хоць на два гады аблогі. Ды ўсё гэта не магло развеяць нялёгкіх князевых дум. Трыццаць гадоў носіць ён гэтыя думы ў сабе, трыццаць гадоў яны падпільноўваюць яго, каб у адну з начэй зноў прыціснуць сэрца каменем-жарнавіком, і з кожным годам камень гэты робіцца цяжэйшы і цяжэйшы. Але мудра пісана ў кнігах: “Хто, рабуючы чужое, будуе на тым дом свой, той складае яго на лёдзе. Прыйдзе вясна, і сплыве дом за мора”.

Неразумна ўсё жыццё вінаваціць сябе, але хіба забудзеш, што калісьці як дарагіх гасцей прымаў людзей з чорнымі душамі, якія ў сэрцы сваім хацелі пагібелі і яму, і ўсей Полацкай зямлі.

У тое ж лета, як ён сеў на полацкі. пасад, у горад прыйшоў па Дзвіне разам з брэменскімі купцамі першы лацінскі манах. Быў ён у падшытай ветрам, лапленай сутане і выгляд меў такі, быццам ніколі не еў уволю хлеба. У княжым хораме заморскі госць трымаўся цішэй за халопа, толькі бесперастанку маліўся і праз тлумача прасіў аднаго: дазволу прапаведаваць слова Божае ў падуладнай полацкаму князю зямлі ліваў.

Полацку здавён не надта рупіла, што яго даннікі моляцца не ў цэрквах, а ў святых гаях і дубровах; іхнія багі любілі мяса аленяў і тураў, а найлепшым пачастункам была ім кроў палонных чужынцаў. Але ён, Валодша, даў манаху згоду, бо полацкія купцы казалі, што маюць добры гандаль у Брэмене і Любеку. Мала таго, на адвітанне ён адарыў ціхмянага госця кунамі і вавёрыцамі са сваіх кладовак.

Яго пабойванні спраўдзіліся скора. Стары біскуп Мейнард памёр, а новы да полацкага князя ўжо не паехаў. Прыкрываючыся Божым словам, немцы сталі адбіраць у ліваў зямлю. Папа ў Рыме ўжо абвясціў адпушчэнне грахоў усім, хто нашые крыж і пойдзе служыць у біскупава войска на беразе Варажскага мора. Полацкія купцы прывезлі навіну, што папа і нямецкі кесар прыраўнялі паход у Лівонію да крыжовых паходаў у палесцінскую зямлю.

Мінулася яшчэ два гады, і побач з наўгародцамі і пскавічамі нолацкія ратнікі, што разам з віцяблянамі складалі траціну ўсяго войска, насмерць стаялі каля Варонінага Каменя на Чудскім возеры. Пасля Лядовага пабоішча яны супольна гналі палонных тэўтонаў да Пскова, а адтуль па-вярнулі на радзіму, у Полацк. У той дарозе, каля вясёлых вечаровых вогнішчаў, старэйшыя векам дружыннікі неаднойчы згадвалі Валодшу і веры-лі, што князь бачыў усё з захмараных высяў і радуецца цяпер разам з імі.

Полацкія воіны яшчэ няраз святкавалі перамогу над за-хопнікамі з захаду. Разам з літоўцамі, латышамі і эстамі яны ўшчэнт разбілі крыжакоў ля возера Дурбэ ў 1260 годзе. Праз два гады палачане даііамаглі пскавічам і наўгародцам пры-ступам узяць Юр'еў. Але гэта былі аіюшнія старонкі гісторыі магутнай Полацкай дзяржавы. Пад Юр'еў нашых нродкаў вадзіў ужо не Рагвалодавіч, а літоўскі князь Таўцівіл.

Надыходзілі новыя часы. Нараджалася новая дзяржа-ва —Вялікае княства Літоўскае. Першая палова XIII стагоддзя адзначана з'яўленнем дзвюх варожых славянству сілаў: татараў на ўсходзе і Тэўтонскага ордэна на захадзе. Паміж імі і паднялася новая еўрапейская краіна. Яе стваральным ядром сталі беларускія і балцкія землі, размешчаныя на сучасным абшары Беларусі, яе моваю—старабеларуская, яе гербам—старажытны беларускі сімвал “Пагоня”. Дзяржава хутка расла і рабілася агульным домам некалькіх народаў. Першае найменне княства— Літоўскае —было яму ўжо цеснае, і афіцыйна яно пачало называцца Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Геаграфічна назва расшыфроўваецца так: Літоўскае—гэта заходні абшар Беларусі і паўднёвы ўсход сённяшняй Літоўскай рэспублікі (Летувы); Рускае— усходняя частка беларускіх і ўкраінскія землі; Жамойцкае — Жамайція, або Жмудзь, захад Летувы. Усіх, хто жыў у Княстве (а скарочана —проста ў Літве), незалежна ад нацыянальнасці ў сярэднявеччы звычайна на-зывалі па дзяржаве. Для Масковіі і ў XIV, і ў XVII стагод-дзях жыхары Беларусі былі літоўцамі або ліцвінамі. (У ра сейскіх дакументах часам трапляецца і такое: “полякн Федь-ка да Матюшка да Мнкнтка Матвеевы дета Мнкулаевы нз Полодцку”. ) Так звалі полацкіх або менскіх купцоў, ліцвіна-мі для ўсходніх суседзяў былі Францішак Скарына і ягоны паслядоўнік Пятро Мсціславец. Войска, што няраз прыходзі-ла над сцены Масквы і часта на9/10складалася з беларусаў, расейскія летанісы таксама называлі літоўскім. 3 тае самае прычыны жыхары Маскоўскай Русі былі для продкаў мас-кавітамі, а пазней маскалямі.

    Прыняцце хрысціянства. Хрысціянства і асвета.

Цiкава, што, сеўшы ў Кіеве, Уладзімір выбраў з мноства паганскіх багоў шэсць галоўных. Але вось стод Пе-руна, як звычайнае бервяно, паплыў да дняпроўскіх парогаў, а ракў Уладзімір Краснае Сонейка зрабіў велізарнаю купеллю. Сагнаным на бераг кіянам князь кінуў пагрозлі-вае: “Хто не са мною, той супраць мяне”. Баючыся суровай кары за непаслушэнства, паганцы заходзілі па шыю ў ваду і вярталіся ўжо хрысціянамі. Наўгародцаў, як сведчаць летапісы, кіеўскія ваяводы Дабрыня і Пуцята хрысцілі“агнём і мячом”. Прыход новае веры ў беларускі Тураў таксама стаўся надзеяю драматычнай: нездарма там дагэтуль жыве паданне пра каменныя крыжы, шго прыплылі з Кіева і афарбавалі Прыпяць крывёю. А як прыняла Хрыстовую веру Полацкая зямля? Афіцыйныя гісторыкі ніколі нічога пэўнага не казалі —маўляў, гэта частка Кіеўскай Русі, таму ўсё было тут, як у сталіцы ці, у горшым разе, як у Ноўгарадзе. Аднак звестак пра тое, як хрысцілася наша княства, мы не знойдзем ні ў адным з вядомых сёння летапісаў. Няхай Полацкі летапіс не захаваўся, але, калі б кіеўскія дружыннікі ўчынілі на берагах Дзвіны крывавы гвалт, гэта абавязкова адзначылі б іншыя летапісцы.

Ва Уладзіміра Святаславіча ўжо не было дастатковай сілы, каб хрысціць палачанаў прымусова. Княства няўхільна адраджала сваю самастойнасць. Яго валадары нашчадкі Рагнеды не мелі патрэбы сцвярджаць сваю ўладу пераводам у хрысціянства адразу ўсіх жыхароў, як зрабіў у Ноўгарадзе князь Уладзімір. Паганства несла ў сабе шмат светлага, такога, ад чаго чалавеку нялёгка адмовіцца. Полацкія князі, разумеючы гэта, тым не менш не хацелі бачыць сваю зямлю паганскаю выспаю сярод хрысціянскай Еўропы. Яны цвяроза ацэньвалі перавагі, якія давала дзяржаве і яе народу новая вера. Таму Полацк прыняў яе і сгірыяў мірнаму пашырэнню Хрыстовага вучэння на ўсім крывіцкім абшары. Ужо ў 992 годзе была ўтворана Полацкая епархія. Сёй-той з нашых продкаў мог надзець крыж яшчэ у час паходаў на хрысціянскую Візантыю. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што хрысціянінам быў князь Рагвалод. Магчыма, у Полацку ўзнік і першы ва ўсходніх славянаў манастыр. Дапусціць гэта дазваляе скандынаўская“Сага пра хрышчэнне”, дзе апавядаецца пра падзеі Х стагоддзя. Герой сагі, прылічаны пасля смерці да святых Торвальд Вандроўнік, хрысціў Ісландыю, адкуль выправіўся ў Ерусалім. Заслужыўшы вялікую пашану ў канстанцінопальскага патрыярха, паломнік вяртаўся на радзіму праз усходнеславянскія землі.

У “Русіі” ён заснаваў манастыр Іаана Хрысціцеля, у дарозе сканаў і быў пахаваны “ў высокай гары каля царквы святога Іаана, непадалёку Полацка”. Высокую гару знайсці ў По-лацку няцяжка. Быў тут і згаданы ў гістарычных дакументах старажытны манастыр у гонар Іаана Хрысціцеля.

Няма ніякіх доказаў, што Полацкая зямля прымала хрост ад Кіева. Затое ёсць багата іншых сведчанняў. Аўтар“Аповесці мінулых часоў” піша, што ў 1007 годзе ў Полацку “перанесены святыя ў святую Багародзіцу”. Першыя кіеўскія святыя Барыс і Глеб з'явяцца адно праз колькі гадоў, а пера-нясуць іх у царкву, як сведчыць той самы летапісец Нестар, у 1072 годзе. Хто ж тады тыя таямнічыя полацкія святыя? Самае верагоднае, што пакутніца Рагнеда-Анастасія ды яе сын Ізяслаў.

Як бы ні хацелася камусьці аб'явіць хрысціцелем крывіцкае зямлі кіеўскага князя Уладзіміра, новая вера прыйшла ў княства непасрэдна з Візантыі. Нягледзячы на тое, што царква абвяшчала вялікім грэхам не толькі размову пра паганства, але і думкі пра яго, хрысціянства на нашай зямлі яшчэ велымі доўга мірна суіснавала са старым светаўспрыманнем. Паганцамі ў душы заставаліся і простыя людзі, і некаторыя з вялікіх полацкіх князёў.

Нават у XVII стагоддзі праваслаўныя багасловы з абурэннем пісалі: “Шануюць старых бажкоў Леля і Палеля і агідныя Богу іхнія імёны крычаць на ігрышчах. Славяць на вяселлях і матку іх Ладу, і гэтага хрысціянам сцерагчыся трэба, каб унікнуць кары Божай. I нячысціка Купалу сла-вяць, асабліва перад нараджэннем Іаана Хрысціцеля. Хлоп-цы і дзяўчаты звіваюць сабе вянкі з некаторых траў і ўскла-даюць іх на галовы і па вадзе пускаюць, забыўшыся пра імя Госпада нашага. 1 агонь раскладаюць на тым д'яблавым ігрышчы, і скачуць праз яго, і карагоды вакол яго водзяць, і шмат чаго іншага на тых ігрышчах учыняюць, пра што і пісаць непрыстойна. 1 на свята Нараджэння Хрыстовага славяць нячысціка Каляду, і ўсё гэта спакусы д'яблавы. Есць і такія, што твары свае і ўсю і'ожасць чалавечую, на пада-бенства Божае створаную, хаваюць пад маскамі, на д'яблаў узор зробленымі, і тым як быццам Бога нашага дакараюць, пагарджаючы стварэннем рук ягоных”. Гэтыя словы маюць непасрэднае дачыненне да Полаччыны, дзе карані паганскае веры былі асабліва глыбокія.

Уладзімір Краснае Сонейка пасля хрышчэння пражыў яшчэ амаль трыццаць гадоў. Полацкая зямля прыняла хрысціянства да яго афіцыйнага падзелу на заходнюю і ўсходнюю плыні ў 1054 годзе. Хрысціўшыся паводле грэцкага абраду, нашы продкі не адчувалі варожасці і да вернікаў-лацінцаў. У часы Еўфрасінні ў Полацкім княстве пашыраліся жыціі рымскіх святых. Асаб-лівую папулярнасць меў жыццяпіс Аляксея чалавека Божа-га. “Родам рымлянін”быў адзін з першых беларускіх святых Меркуры Смаленскі. Высакародны дух павагі да людзей іншае веры палачане захаваюць на працягу стагоддзяў.

Паспрабуйма пакласці перад сабою таўшчэзныя тамы “Всемирной истории”ды экцыклапедый і знайсці ў Еўропе XII стагоддзя жанчыну, якую па адукаванасці і па зробленым дзеля асветы свайго народа можна паставіць побач з Еўфрасінняй. Усяславава ўнучка ў той эпосе не мела роўных сабе і ў славянскім свеце, і на ўсім еўрапейскім кантыненце.

Яна не сканчвала універсітэтаў. Па-першае, жанчын ў сярэднявечныя універсітэты не прымалі. Па-другое, калі Прадслава нарадзілася, у Еўропе, здаецца, была ўсяго адна альмаматэр— у Балоньі. У Парыжы і Оксфардзе яны адчыняцца пазней. Еўфрасінніный універсітэтам была тагачасная літаратура.

Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на ўсход славянства, візантыйскія святары ды іх мясцовыя па-слядоўнікі, большасць складалі, вядома, царкоўныя творы. Але ў княжыя палацы і ў манастыры траплялі таксама хроні-кі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.

Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам. Апрача Бібліі, яна чытала творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, -якіх называюць айцамі царквы. У полацкіх кнігазборах былі творы выдатнага хрысціянскага прапаведніка Іаана Задата-вуснага, што вобразна выкрываў чалавечыя заганы і наву-чаў чытачоў дабрачыннасці. Той самай мэце служылі пацерыкі—зборнікі кароткіх апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3 іх старонак паўставаў фантастычны, поўны дзівосаў свет, дзе за людскія душы зацята змагаліся сілы дабра і зла. Пра будучыню гэтага свету і чалавечы лёс пасля смерці апавядала апакрыфічная кніга“Блуканне Багародзіцы па пакутах”. Яшчэ за князем Ізяславам у Полацк маглі трапіць кнігі славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія, вядомыя па апісанні бібліятэкі Сафійскага сабора ў XVI стагоддзі.

Камусьці здаецца, што ўсё роўна гэта былі задворкі Еуропы. Візантыйскі імператар Аляксей Комнін думаў іначай. Таму, маючы вялікі выбар, і ўзяў шлюб з Усяслававай дачкою. Сваяцтва полацкай дынастыі Рагвалодавічаў з домам Комнінаў мела, як мы ўбачым, далёкія палітычныя і культурныя вынікі. Знайшлі ў Полацку нават ракавінку малюска каўры, радзіма якога Індыйскі акіян. Чулася на торжышчы і нямецкая гаворка. 3 Заходпяй Еўропы рамеснікі атрымлівалі свінец, медзь і волава. Першае месца ў полацкім імпарце колькі стагоддзяў займала соль, у экспарце—воск і футра.

Разлічваліся срэбнымі зліткамі —грыўнямі. Грыўня дзялілася на 20 нагатаў або 50 кунаў. Конь, напрыклад, каштаваў дзве-тры грыўні. ІІлацілі таксама вязкамі футравіны. Гаворачы пра гандаль, трэба ўспомніць і пра шляхі, па якіх ездзілі купцы ды іншыя падарожнікі.

Галоўнымі дарогамі былі водныя. Паблізу горада па Дзвіне снавалі невялікія выдлубаныя чаўны-аднадрэўкі. Са стаўбура вячыстае ліпы тым самым спосабам можна было зрабіць лодку, куды змяшчалася некалькі коней з людзьмі. Ішлі па рацэ важка наладаваныя таварам пласкадонныя стругі. Паўсотні ваяроў з рыштункам падымала ладдзя (яны хадзілі над ветразем і на вёслах). Вялікія ладдзі з палубай і носам, аздобленым выразанай з дрэва звярынай ці птушынай галавой, зваліся насадамі. У сярэднявеччы на беларускіх рэках сустракаліся піраты, якіх называлі расколамі. (Ці не адтуль пайшло жаргоннае слаўцо“раскалоць”? ) Праз валокі, дзе гандлёвыя караваны пераходзілі з адной рачной сістэмы ў другую, судны перапраўляліся на катках і колах, а невялікія перавозілі на запрэжаных некалькімі коньмі калёсах або валакушах. Ездзілі па рэках і на санях, але тыя лёгка беглі адно на пачатку зімы, пакуль завірухі не перагароджвалі ледзяной дарогі сумётамі.

На высокіх берагах і прыбярэжных узлобках усцяж Дзвіны будавалі “глядзені”, адкуль вартавы ўдзень і ўначы сачыў, цi не набліжаецца вораг. У выпадку небяспекі загараўся сігнальны агонь, які бачылі з суседняга дазору. Лан-цужок агнёў хутка дабяіаў да горада, і жыхары бралі ў рукі зброю. Адзін з такіх“глядзеняў”стаяў на ўзгорку каля вёскі ІІадкасцельцы, што ўвайіііла цяпер ў межы Наваполацка.

Ездзілі не толькі рэкамі. Сухаземныя шляхі вялі з Полацка ў Пскоў, Ноўгарад, Менск.... Першымі дарожнымі знакамі былі засечкі на дрэвах, а ўзімку— высокія тычкi. Малюючы тагачаснае жыццё, можна сказацi пра вечавыя сходы, што віравалі побач з Сафійскім саборам. По-лацкае веча было ў горадзе другой ўладай. Князь узначальваў войска, кіраваў дзяржавай, раздаваў васалам землі з гарадамі. Веча вырашала пытанні вайны і міру, слала пасольствы, вяршыла найвышэйшы суд, ацэньвала дзей-насць князя. Некалі Брачыслаў Ізяславіч прыняў на службу варажскую дружыну Эймунда толькі са згоды вечавога сходу, які пастанавіў даць князю грошы на разлік з наймітамі. Веча мела права запатрабаваць ад уладара адказу за прай граную бітву і нават за перамогу, калі тая каштавала занадта дорага.

Паступова полацкае веча набярэ такую сілу, што пачне само запрашаць князёў на пасад (праўда, абавязкова з роду Рагвалодавічаў) і пазбаўляць іх улады, выганяючы з горада. Пасля Усяслава дваяўладдзе прывяло да таго, што вялікія князі полацкія жылі ўжо не каля муроў Сафіі, а за Дзвіною, у Бельчыцах. Галоўнай асобаю ў дзядзінцы стаў епіскап. Ад яго імя, гэтаксама, як і ад імя князя, веча заключала дамовы, іхнімі пячаткамі змацоўваліся дзяржаўныядакументы. Лета нісы паведамляюць, іыто ўлада ў Полацку ў XII стагоддзі належала трыццаці“мужам”, або “старцам”. Па сутнасці, Полацкая зямля была феадальнай рэспублікай з выбарным манархам.

    Лiтаратура

Уладзімір Арлоў. Таямніцы полацкай гісторыі. Мінск, Беларусь, 1994. Алексеев Л. В. Полацкая земля. М. , 1966.

    Ластоўскі В. Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн. 1992.
    Iгнатоускi У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн. 1992.

Страницы: 1, 2



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.