Рефераты. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года на Беларус

еабходна падкрэсліць, што ні адзін Савет, ваеннарэвалюцыйны камітэт або якінебудзь іншы орган не прапанаваў увесці дыктатуру пралетарыяту. Наадварот, усе найбольш аўтарытэтныя Саветы, Цэнтральнае бюро прафсаюзаў, армейскія, карпусныя і дывізійныя салдацкія камітэты, у якіх моцныя пазіцыі мелі балышвікі, прама выказваліся эа стварэнне ўлады з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый. Заслугоўвае ўвагі і той факт, што Часовы ВРК Заходняга фронту таксама лічыў, што ўрад павінен быць створаны з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый, якія ўдзельнічалі ў рабоце II Усерасійскага з'езда Саветаў. У адэіным фронце ўсёй рэвалюцыйнай дэмакратыі, эгуртаванай вакол Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў, бачыўся шлях эахавання і пашырэння заваёў.

Вядома, што падчас і пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. у кіраўніцтве бальшавікоў разгарэлася барацьба вакол пытання пра неабходнасць фарміравання "кааліцыйнага ўрада" э прадстаўнікоў усіх партый сацыялістычнай арыентацыі. Так, на канферэнцыі сацыялістычных партый, якая была склікана пад эгідай Вікжэля, бальшавіцкія дэлегаты Л.Каменеў, В.Разанаў і Г.Сакольнікаў эгадэіліся на фарміраванне разам з эсэрамі і меншавікамі кааліцыйнага ўрада і Народнага Савета. Але У.Ленін і Л.Троцкі выступілі супроць такога рашэння, іх пазіцыю падтрымала большасць у ЦК РСДРП(б). Гэта была радыкальная змена пункту гледжання У.Леніна. За два месяцы да гэтага, пасля правалу карнілаўскага мяцяжу, ён пісаў: "Если есть абсолютно бесспорный, абсолютно доказанный фактамм урок революции, то только тот, что исключительно союз большевиков с эсерами и меньшевиками, исключительно немедленный переход всей власти к Советам сделал бы гражданскую войну в России невозможной" Ленин В.М. Полн. собр. соч. Т. 34, с. 222.. Прадстаўнікі правага крыла ЦК (Л.Каменеў, Р.Зіноўеў, А.Рыкаў) і левага (А.Шляпнікаў) адэначалі, што "вне коалиционного правительства существует лишь один путь -- сохранение власти с помощью политического террора".

У сувязі з гэтым паўстае пытанне: чаму У.Ленін і яго паплечнікі адмовіліся ад саюзу паміж бальшавікамі і іншымі партыямі сацыялістычнай арыентацыі? Абстаноўка, якая склалася ў краіне, патрабавала адзінства дзеянняў гэтых сіл. Але адзінства, на нашу думку, бальшавікі, э аднаго боку, эсэры з меншавікамі, з другога, разумелі парознаму. Слабасць бальшавізму і яго лідэраў заключалася ў тым, што ім часта не ўдавалася зраэумець і выкарыстаць уласцівае масавым рухам імкненне да адзінства роэных палітычных сіл. Яны заўсёды хацелі звесці пазіцыі розных сіл менавіта да класавага адзінства аднаго "лагера". Яны дамагаліся такога становішча ў саюзе, капі толькі іх думка, іх тактыка мелі права на існаванне. Кампраміс у разуменні бальшавікоў -- гэта не ўзаемныя ўступкі, а ўступка толькі з боку іх палітычных апанентаў.

Узнікае і такое пытанне: ці не дапусцілі бальшавіцкія лідэры памылкі ў сваіх адносінах да сацыялістычных партый і іх лідэраў? Вядома, што тэорыя, якая была распрацавана У.Леніным у 1917 г. у рабоце Государство и революция", пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіла ў сур'ёзную супярэчнасць з рэальнасцю. Магчыма, таму пасля прыходу бальшавікоў да ўлады У.Ленін развіў сваю тэорыю і перамясціў акцэнты, звязаныя з шляхамі пераадолення супярэчнасцей, якія стваралі ўсё больш небяспечную сітуацыю. Менавіта палітычныя супярэчнасці прывялі да прымусовага роспуску Устаноўчага сходу, а перад гэтым -- Першага Усебеларускага з'езда, да Брэст-Літоўскага "крызісу" і выхаду пасля гэтага левых эсэраў з складу савецкага ўрада і нават да жорсткай, крывавай палітыкі "ваеннага камунізму". У выніку такой палітыкі партыя бальшавікоў самаізалявалася ў палітычным і сацыяльным плане. Стварыўся раэрыў паміж рабочымі і сялянамі, горадам і вёскай, прамысловасцю і сельскай гаспадаркай. Асноўная маса сялян падтрымала бальшавікоў толькі таму, што сяляне ў рэшце рэшт атрымалі асабістую свабоду ад абшчыны і зямлю памешчыкаў без выкупу (а гэта, паводле падлікаў Ю.Ларына, складала 20 млрд. залатых рублёў). Але, падтрымліваючы бальшавікоў падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, сяляне зусім не імкнуліся да сацыялізму.

А.Мяснікоў адзначаў, што сялянства Беларусі прымкнула да бальшавікоў толькі з часу Кастрычніцкай рэвалюцыі, што бальшавіцкую большасць ва ўсіх Саветах стваралі салдаты, што "вярхі рабочага руху ў абстаноўцы рамесніцкай і саматужнай вытворчасці ў нашай вобласці адсталі ад сапраўднага настрою мас", што па прычыне адсутнасці кіраўнікоў рэвапюцыйнага рабочага руху абаронцы мелі магчымасць уплываць на "жменьку" мясцовых рабочых. Што тычылася новай улады, то Мяснікоў указваў, што яна яшчэ недастаткова ўмацавалася, у многіх месцах яе становішча недастаткова вызначылася. "До открытия его, --адзначалася ў газеце "Звезда", --мы должны окончательно укрепить Советы и провести в жизнь основные наши декреты и одновременно бороться за наше большинство там -- в Учредмтельном собрании" Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Документы и материалы. Мн., 1957. Т. 2. С. 258..

II з'езд армій Заходняга фронту, з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў дамовіліся ўтварыць на Беларусі, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны, спецыфічнае адміністрацыйнае аб'яднанне -- Заходняя вобласць і Заходні фронт. 3 гэтай мэтай выканаўчыя органы, абраныя вышэйназванымі з'ездамі, зліліся. 26 лістапада 1917 г. быў утвораны Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыканкамэах). У яго склад увайшлі 100 членаў франтавога камітэта, па 35 членаў выканаўчых камітэтаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 11 прадстаўнікоў ад прафсаюэаў, 4 -- ад Чыгуначнага саюза і 2 -- ад Саюза паштоватэлеграфных служачых. Быў утвораны выканаўчараспараджальны орган -- Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і Заходняга фронту. Старшынёю Аблвыканкамзаха быў абраны М.Рагазінскі, а старшынёю СНК -- К.Ландэр.

Узнікае пытанне: чаму ў Выканаўчым камітэце Заходняй вобласці і Заходняга фронту, якому належала вышэйшая ўлада паміж з'ездамі, з 187 яго членаў прадстаўнікі фронту складалі 100 членаў, а грамадзянскае насельніцтва было прадстаўлена толькі 87 членамі? Неабходна таксама ўлічыць і тое, што салдаты былі ў ліку дэлегатаў, абраных не толькі з'ездамі армій Заходняга фронту, а таксама і на з'ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці. Таму ў Выканаўчым камітэце Заходняй вобласці і Заходняга фронту салдат было не 100, а значна больш -- паводле падлікаў, каля 90%. Такім чынам, пры арганізацыі Савецкай улады ў гэтым рэгіёне менавіта на ваенных, а не на рабочых рабілі стаўку бальшавікі.

Органы Савецкай улады, якія былі абраны з'ездамі Саветаў Віцебскай і Магілёў скай губерняў, у склад Аблвыканкамзаха не былі ўключаны. Склалася своеасаблівае становішча: фармальна гэтыя губерні знаходзіліся ў складзе Заходняй вобласці і ў той жа час заставаліся адміністрацыйнатэрытарыяльнымі ўтварэннямі, якія падпарадкоўваліся непасрэдна цэнтру, ураду РСФСР. Такая спецыфіка, на наш погляд, была выклікана імкненнем да стварэння адпаведных умоў для экспарту рэвалюцыі з Расіі на Захад, дзе, на думку У.Леніна, поўнасцю наспелі аб'екгыўныя і суб'ектыўныя фактары для сацыялістычнай рэвалюцыі. Магчыма, Ленін лічыў, што такое адміністрацыйнае ўтварэнне -- Заходняя вобласць і Заходні фронт у складзе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губерняў і Заходняга фронту будзе здольным вырашыць задачу падштурхоўвання рэвалюцыі на Захад. Уваходжанне Віцебскай і Магілёўскай губерняў у такое аб'яднанне не выклікалася неабходнасцю, паколькі гэтыя губерні не знаходзіліся на шляху з Расіі ў Германію і іншыя краіны Захаду Ігнаценка І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асблівасці і вынікі. Мн., 1995. С. 99..

Першыя крокі Кастрычніцкая рэвалюцыя прайшла без больш або менш значных палітычных цяжкасцей на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму. У абласцях, губернях, гарадах і паветах даволі хутка прайшло фарміраванне органаў Савецкай улады і кіравання. Галоўная ўвага накіроўвалася на стварэнне адпаведных перадумоў для дзяржаўнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Першыя дэкрэты Савецкай улады аб міры і аб зямлі задавальнялі патрабаванні практычна ўсіх слаёў насельніцтва краіны. Найбольш важным і неадкладным было пытанне аб спыненні ваенных дэеянняў. ВРК Заходняга фронту дамовіўся з камандаваннем германскіх войск, якія супрацьстаялі Заходняму фронту, аб пачатку перагавораў аб перамір'і, аб месцы іх правядзення. Была сфарміравана дэлегацыя ад фронту, якая была ўпаўнаважана весці перагаворы з дэлегацыяй германскіх войск. Перагаворы праходзілі ў м. Солы даволі спакойна. 20 лістапада было падпісана перамір'е тэрмінам на 2 месяцы -- з 23 лістапада (5 снежня) 1917 г. па 24 студзеня (6 лютага) 1918 г. Было дамоўлена за гэты тэрмін падрыхтаваць пагадненне аб міры. Ад войск Заходняга фронту дагавор падпісалі салдаты С.Шчукін, В.Фамін, Н.Ціхмянёў, Г.Пятроў, Лук'янаў, Школьнікаў, В.Яркін, Хрустапёў, малодшы унтэрафіцэр С.Берсан.

Ствараліся перадумовы для падпісання мірнага пагаднення на ўсім расійскагерманскім фронце. Надзвычай важнай задачай Савецкай улады было правядзенне ў жыццё Дэкрэта аб зямлі. З'езды сялянскіх дэпутатаў выказалі надзею на тое, што патрабаванні народных мас новай уладай будуць задаволены. Так, III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў адзначыў, што Савецкая ўлада паўсюдна замацуе зямлю за сялянствам. У якасці перадумоў справядлівага ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі з'езд паставіў задачы абраць новыя валасныя камітэты і валасныя земскія ўправы, замяніць камісараў, якія былі прыэначаны былым Часовым урадам, стварыць новую міліцыю. Першачарговай задачай вапасных органаў кіравання з'езд лічыў правядзенне ўліку зямлі, рабочай жывёлы, інвентару. Гэтая работа пачалася з падрыхтоўкі адпаведных дакументаў і кадраў. Абласны і губернскія выканкамы Саветаў распрацавалі інструкцыі, праводзілі нарады, пасяджэнні зямельных камітэтаў, сходы сялян, на якіх растлумачваліся ўсе мерапрыемствы па выкананні Дэкрэта аб эямлі. У паветы і воласці ВРК накіраваў упаўнаважаных па ажыццяўленні Дэкрэта Гісторыя Беларусі. Ч. 2. XIX-XX ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2002. С. 294..

Падрыхтоўчая работа выклікала павышаную актыўнасць тых сіл, якія былі зацікаўлены ў тым, каб калі не сарваць, то перашкодэіць паспяховаму правядзенню Дэкрэта ў жыццё. У гэты час у Саветах сялянскіх дэпутатаў, органах мясцовага самакіравання, зямельных камітэтах было шмат правых эсэраў, антысавецкі настроеных спецыялістаўінтэлігентаў. Многія з іх разам з былымі чыноўнікамі, памешчыкамі, паліцзйскімі пры кожным зручным выпадку імкнуліся стварыць беспарадкі, правакацыі. Так, у Лепельскім павеце публікацыя Дэкрэта аб зямлі ў друку была забаронена. У Гарадоцкім павеце былі арганізаваны масавыя пажары і грабяжы маёнткаў. Паўсюдна праводзіўся масавы забой жывёлы. Памешчыкі імкнуліся калі не прадаць, то разбурыць пабудовы, энішчыць інвентар. Апорай антысавецкай дзейнасці былі зямельныя і харчовыя камітэты. Як паведамлялі ў СНК РСФСР з Віцебскай губерні, харчовы камітэт губерні не прызнае ўлады Савета Народных Камісараў. У рэзалюцыі сялянскага сходу в. Медкаўка Соінскай воласці Мсціслаўскага павета адзначалася, што ў воласці захаваліся дакастрычніцкія парадкі, якія ажыццяўляюць чыноўнікі былога Часовага ўрада. Кіраўнікі Аршанскага павятовага выканкама з мэтай перашкодэіць намерам сялян Старасельскай воласці, якія пад кіраўніцтвам настаўнікабальшавіка Пратакоўскага правялі канфіскацыю маёнткаў "Цітова" і "Боркі", насуперак просьбам сялян перавялі настаўніка на работу ў іншую воласць.

Хоць антысавецкія сілы імкнуліся абвастрыць становішча, зацягнуць ажыццяўленне Дэкрэта аб зямлі, тым не менш работа паступова ўзмацнялася. У пісьмах, рэзалюцыях з'ездаў, валасных і сельскіх сходаў, якія паступалі ў савецкія органы, цэнтральныя газеты, непасрэдна У.Леніну, сяляне дзякавалі Савецкай уладзе за тое, што ў адпаведнасці з Дэкрэтам II з'езда Саветаў "долгожданная крестьянская земля перешла в их руки". Так, у рэзалюцыі III з'езда сялян Мінскай і Віленскай губерняў (лістапад 1917 г.) адзначалася, што толькі ўлада Саветаў вырашыла перадаць сялянству ўсю зямлю, пачаць мірныя перагаворы, увесці кантроль за вытворчасцю і размеркаваннем. Так сяляне дамагаліся ажыццяўлення Дэкрэта неадкладна, не чакаючы склікання Устаноўчага сходу Ігнаценка І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асблівасці і вынікі. Мн., 1995. С. 105..

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.