Рефераты. Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

p align="left">У Беларусі не было такога раёна, дзе б фашысты не палілі вёсак, не рабавалі і не забівалі мірных жыхароў. У Карэліцкім раёне яны растралялі 1073 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 417, дзяцей 87, павесілі 3 і спалілі жывымі 6 чалавек, у Мірскім раёне растралялі 2469 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 968, дзяцей 594, спалілі жывымі 94, у тым ліку жанчын 29 і дзяцей 33. Памяць. Карэліцкі раён:.Мн.”Ураджай” 2000. С.184. (Прыл.3-4)

Вываз фізічна-здаровага насельніцтва на работы у Германію быў неадемнай часткай злачыннага акупацыйнага рэжыма і набываў усё больш вялізныя памеры.Усяго з Беларусі гітлераўцам удалося захапіць і вывезці звыш 380 тыс. грамадзян, у тым ліку з Карэліцкага раёна 1002 чалавекі (541 мужчыну і 461 жанчыну) і з Мірскага раёна 152 чалавекі. Памяць. Карэліцкі раён:.Мн.”Ураджай” 2000. С.186. (Прылажэнне 5)

Ні крывавы тэрор, ні ілжывая нацысцкая дэмагогія не змаглі зламаць савецкіх людзей, паставіць іх на калені. Народная барацьба, якая разгарнулася ў тыле ворага, стварала невыносныя ўмовы для ворага, зрывала ажыццяўленне яго акупацыйнай палітыкі.

2 Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна

Як бачна з вышэй сказанага, нямецкі салдат прыйшоў на нашу зямлю не з гуманнымі мэтамі. Крывавы рэжым не зламаў волі беларускага народа. Ён падняўся на ўсенародную вайну супраць фашыскіх захопнікаў. Было гэта ў першыя дні вайны.

Народная барацьба з фашысцкімі захопнікамі ахапіла ўсю акупаваную ворагам тэрыторыю гарады, пасёлкі і вёскі. Яна была неад'емнай часткай Вялікай Айчыннай вайны.

У дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 гаварылася: “У занятых ворагам раёнах стварыць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй,для распальвання партызанскай вайны, для падрыва мастаў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоу і г.д. У захопленых раёнах стварыць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго памагатых, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы”. Комсомол Белоруссии в Великой Отечественной войне: Сб.документов и материалов.Мн.: «Беларусь», 1988, С.35.

Адразу ж пасля акупацыі фашысцкімі захопнікамі раёнаў Баранавіцкай вобласці ў радзе раёнаў па ініцыятыве камсамольцаў былі створаны падпольныя камсамольскія арганізацыі (Стаўбцоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Карэліцкі, Дзятлаўскі, Любчанскі і іншыя), якімі была праведзена вялікая работа. Так у Мірскім раёне ў вёсцы Пагарэлка да вайны была камсамольская арганізацыя, якая налічвала 15 чалавек. Сакратаром яе з'яўляўся Мацко Афінаген. Пасля акупацыі немцамі вёскі Пагарэлка ўсе 15 камсамольцаў пайшлі ў падполле і вялі барацьбу з гітлераўскімі катамі. Сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі быў выбраны Мацко Іван.

У канцы чэрвеня 1941 г. у вёсцы Сіняўская Слабада ўзніклі дзве падпольныя камсамольска-маладзёжныя групы, якія узначаліў Канстанцін Балабановіч і Пётр Парэцкі. У ліпені камсамолцы з вёскі Лядкі стварылі падпольную групу, якую узначалілі А.Бянецкі і М. Мажэйка.

У пачатку ліпеня 1941 г. у вёсках Беражна і Слабодка была арганізавана падпольная камсамольска-маладзёжная група на чале з палітруком Чырвонай Арміі Рыгорам Рускіх і мясцовым юнаком Яўгенам Крамко. (Прылажэнне 6- 7)

Падпольныя арганізацыі раёна праводзілі вялікую агітацыйную работу сярод мясцовых жыхароў, хавалі людзей, дапамагалі воінам Чырвонай Арміі, што траплялі ў акружэнне. Патрыёты раздабылі радыёпрыёмнік, па якім прымалі зводкі Саўінфамбюро і распаўсюджвалі іх сярод грамадзян. Вясной 1941 г. кіраўнікі падпольных арганізацый раёна вырашылі выйсці з падполля і стаць на адкрытую ўзброеную барацьбу з гітлераўцамі.

У маі-чэрвені 1942 г. падпольныя камсамольскія арганізацыі і створаныя ў падполлі партызанскія групы пачалі выходзіць у лес у створаныя атрады. Так, вялікая колькасць камсамольцаў і моладзі пайшла ў партызанскі атрад імя Чапаева. (Прылажэнне 8)

На базе падпольнай камсамольскай арганізацыі вёсак Пагарэлка і Беражна і створаных пад іх кіраўніцтвам тайных партызанскіх груп з моладзі іншых вёсак 27 чэрвеня 1942 года ў Мірскім раёне быў створаны 1-ы камсамольска-маладзёжны атрад “Камсамольскі”, які ў хуткім часе вырас у буйную аднайменную партызанскую брыгаду. Атрад праводзіў баявыя дзеянні ў Мірскім, Карэліцкім і Стаўбцоўскім раёнах.(Прылажэнне 9)

Важную ролю ў развіцці ўсенароднага супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам адыгралі ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне і не змаглі прабіцца да сваіх. З дапамогай падпольных арганізацый раёна мясцовых жыхароў збіралі вакол сябе патрыятычныя сілы і , па сутнасці, сталі ядром, з дапамогай якога невялікія і раз'яднаныя спачатку баявыя групы перараслі ў моцныя, баяздольныя партызанскія атрады. Сярод іх былі былы лейтэнант М.С. Заруднеў (камандзір атрада “Золатава” ) малодшы сяржант А.В. Крутаў, Дз.А. Дзенісенка, У.А. Грэчанічэнка і іншыя, стаўшыя затым партызанскімі камандзірамі.

15 мая 1942 г. у Мірским раёне была створана група пад камандаваннем Дз.А. Дзенісенкі.

Спачатку яна ўлілася ў атрад імя В.І. Чапаева, а затым выдзелілася ў самастойную адзінку.У жніўні 1942 г. група папоўнілася моладдзю Мірскага раёна і аформілася ў атрад, які ў маі 1943 г.быў рэарганізаваны ў кавалерыйскі дывізіён.

У чэрвені 1942 г. з моладзі Мірскага раёна была створана партызанская група А.С. Саятэвіча, у жніўні 1942 г. яна ўвайшла ў атрад імя В.І. Чапаева брыгады імя В.І. Чапаева.

З мэтай набыцця зброі, боепрыпасаў і іншых трафеяў партызаны нярэдка здзяйснялі напады на абозы ворага. У ліпені 1942 г. атрад “ Золатава”, разграміўшы варожы абоз, захапіў 50 тыс. патронаў і 10 скрынак гранат. Всенародная борьба в Белоруссии. Мн.: «Беларусь”, 1985 г., Т.1, С.364.

У лістападзе 1942 г. акупанты прыступілі да насільнай вярбоўкі насельніцтва ў Германію. Партызаны разгарнулі агітацыйную работу сярод моладзі, даказваючы, што яе месца толькі ў радах партызан. Масавы прыток насельніцтва ў партызаны прывёў да стварэння ў лістападзе - снежні брыгады імя Г.К. Жукава. У яе склад увайшоў і атрад “Камсамолец”.(Прылажэнне 10)

Радаснай падзеяй у гэты складаны час была сустрэча каля хутара Рудзьма з першай дыверсійнай групай дэсантнікаў, якой камандаваў В.І. Бажэнка. Яго намеснікам па палітычнай рабоце быў В.С. Самусевіч. Самусевіча ў Карэліцкім раёне добра ведалі да вайны па рабоце ў райкаме партыі. Група Бажэнка мела рацыю і падтрымлівала сувязь з Вялікай зямлёй. Вялікай заслугай групы было тое, што яна з першых дзён свайго прабывання ў Карэліцкім і Мірскім раёнах пачала праводзіць дыверсійную работу на чыгунцы. Начамі з 4 на 5 і з 16 на 17 верасня падгрупа на участку Гарадзея - Стаўбцы спусціла пад адкос два эшалоны ворага.

Група Бажэнка навучыла мінна-падрыўной справе многіх партызан атрада і забяспечыла іх узрыўчаткай. Фонды Карэліцкага краязнаўчага музея.

Удасканальваючы баявое майстэрства, тактыку, партызаны з кожным днём узмацнялі ўдары па ворагу. У канцы восені 1942 г. партызанскія атрады давалі аб сабе знаць ва ўсіх раёнах паўночнай часткі Баранавіцкай вобласці.

У Карэліцкім раёне шэраг паспяховых аперацый правёў атрад Дз. Дзенісенка, або, як яго тады называлі, “Міцькі”. 22 верасня партызаны атрада знішчылі групу жандармаў. Народныя мсціўцы нападалі не толькі на адзінокія машыны і павозкі, але і на вялікія абозы ворага. У кастрычніку 1942 г. яны заманілі ў засаду і знішчылі ў раёне вёскі Турэц вялікі атрад гітлераўцаў, які прыбыў сюды з мэтай ачысціць лясы ад партызан. У гэтым баі загінуў камандзір групы С Коншын, баец Захараў, 5 партызан атрымала раненні. Фонды Карэліцкага краязнаўчага музея.

12 кастрычніка партызаны атрада “Міцькі” на шашы Турэц -Мір знішчылі з засады 5 аўтамашын і 2 матацыклы немцаў. Пры гэтым было забіта больш за 30 фашыстаў. Разам з машынамі згарэла і радыёстанцыя. Всенародная борьба в Белоруссии. Мн.: «Беларусь”, 1985 г., Т.1, С.412.

У маі 1942 г. быў створаны партызанскі атрад Дз.І.Семянцова, у які ўвайшлі ваеннаслужачыя і жыхары вёсак Тарасавічы, Новае Сяло, Велетава Ён дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Карэліцкага, Мірскага і Навагрудскага раёнаў. 19 жніўня 1942 г. атрад партызан пад камандаваннем Дз.І.Семянцова ўстроіў засаду фашыстам, якія накіроўваліся ў вёскі Сёгда і Малюшычы грабіць хлеб. У кароткачасовай сутычцы народныя мсціўцы разбілі 3 аўтамашыны, знішчылі 19 немцаў. У выніку гэтай сутычкі загінуў камандзір атрада Дз.І. Семянцоў. Разам з гэтым перастаў існаваць атрад. Яго асабовы склад уліўся ў атрад “Іскра”, “Камсамолец”, а таксама ў атрад Дз.А. Дзенісенкі. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945. Энцыклапедыя.Мн.:Выд-ва БелСЭ,1990.С.367.

Арганізацыйна аформіўся атрад імя Суворава. Яго першым камандзірам быў К.У. Балабановіч, які потым з невялікай групай выйшаў з атрада. Камандзірам быў выбраны Н.А. Сарокін.Пасля яго гібелі ў снежні 1942 г. камандзірам быў выбраны Н.М. Курбанаў. Партизанские формированияв Белоруссии, Мн.: «Юнацтва», 1968г.С.94. (Прылажэнне 11)

Атрад правёў паспяховыя ўдары па гарнізонам і вартавым аб'ектам гітлераўцаў. Асноўным тактычным спосабам барацьбы партызан гэтага атрада з варожымі гарнізонамі з'яўляўся налёт. Стварыўшы пры дапамозе насельніцтва санны транспарт, група партызан нанесла удар па нямецеаму гарнізону ў вёсцы Валяўка. У выніку бою загінула 5 немцаў і 5 паліцаяў. Таксама загінулі 2 партызаны. Фонды Цырынскага краязнаўчага музея.

У красавіку 1942г. з ваеннаслужачых, якія не выйшлі з акружэння, быў створаны атрад “Громава”. Ён дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў. У стварэні атрада актыўна ўдзельнічалі жыхары вёсак Цырын, Пудзіна, Літараўшчына, Бабонеўка, Падгайна. Атрад узначаліў лейтэнант У.Угрумаў. Партызаны ў красавіку і маі 1942 г. разграмілі гарнізон у вёсцы Цырын і захапілі зброю. У засадзе на шашы Навагрудак - Баранавічы разбілі 3 аўтамашыны. У баі ў вёсцы Літараўшчына разбілі атрад карнікаў.Знішчаючы жывую сілу ворага, партызаны захоплівалі узбраенне, якое з поспехам выкарстоўвалася супраць акупантаў. У верасні 1942 г. атрад зрабіў налёт на Варанчанскі спіртзавод. Было пашкоджана абсталяванне і забіта 2 немца. У лістападзе 1942 года каля вёскі Пудзіна Лідскага раёна атрад у баі панёс вялікія страты і быў рассеяны. Частка партызан пайшла ў атрад “Золатава”, астатняя да снежня дзейнічала самастойнай групай, потым улілася ў атрад “Іскра”. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945. Энцыклапедыя.Мн.:Выд-ва БелСЭ,1990.С.370.

У жніўні 1942 г. была створана 1-я Беларуская кавалерыйская брыгада. Складалася з атрада імя Чкалава, групы Дз.А. Дзенісенкі і партызанскага атрада Дз.І. Семянцова. Партызаны вялі баі супраць варожых апорных пунктаў, гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў у вёсках Антанёва, Вял.Жухавічы, Вялікая Слабада і інш. Дзейнічала менавіта ў Карэліцкім і Мірскім раёнах. Там жа, С.379.

12 верасня 1942 года партызанскія атрады “Золатава, “Данілы”, і 1-ая кавалерыйская брыгада разграмілі варожыя гарнізоны ў м.Мір і м.Турэц. Да канца 1942 г. партызаны ўтрымлівалі гэтую тэрыторыю ў сваіх руках. З цягам часу тут ствараецца Налібока - Мірская партызанская зона. ПонаморенкоП.К. Всенародная борьба в тылу немецко-фашысцких захватчиков 1941-1944.-М.: “Наука”,1986 С.94.

Баі за ўтрыманне зон партызанам прыходзілася весці амаль кожны дзень. Партызанскія зоны з'яўляліся апорнымі пунктамі, плацдармамі ў тыле ворага, на якіх канцэнтраваліся людскія і матэрыяльныя рэсурсы для барацьбы з нямецка-фашыскімі захопнікамі.

Пад кіраўніцтвам падпольных райкомаў партызаны ўтрымлівалі ў сваіх руках вёскі Новае Сяло, Пагарэлка і Лядкі. Пазней партызаны нават перайменавалі назвы гэтых трох вёсак: Новае Сяло - у Маскву,Пагарэлку - у Ленінград, а Лядкі - у Сталінград. Асабліва важна, што з гэтых трох вёсак за цэлы год не паступала ў Германі ніякіх паставак.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.