Рефераты. Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

p align="left">Такім чынам,ужо ў 1941-1942 гадах на тэрыторыі Карэліцкага раёна дзейнічалі партызанскія атрады, з'явілася камсамольскае падполле. Аднак, патрэбна адзначыць, што падпольны і партызанскі рух у раёне у гэты час, як і на ўсёй тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, яшчэ не атрымаў шырокага распаўсюджання. Гэта быў час, калі ішоў пошук форм і метадаў барацьбы. Партызанаў і падпольшчыкаў чакалі вялікія цяжкасці, пеш за ўсё, гэта адсутнасць вопыту партызанскай барацьбы; вопыту работы ва ўмовах падполля, канспірацыі;слабая матэрыяльная база. Тым не менш, полымя барацьбы разгаралася з кожным днём.

Для кіраўніцтва падпольнай работай і партызанскім рухам 6 кастрычніка 1943 года быў створаны Стаўбцоўскі міжраённы цэнтр на чале з членам падпольнага абкома В.З.Царуком. Яго намеснікам быў А.Л. Сцяпчэнка.Баявымі дзеяннямі на месцах кіраваў Мірскі падпольны райком КП(б)Б. З 26 лістапада яго сакратаром з'яўляўся І.В.Шэматавец. 29 снежня Баранавіцкі падпольны абкам зацвердзіў першым сакратаром А.І. Дзеева.

Карэліцкі падпольны райкам партыі створаны ў ліпені і зацвержаны абкамам КП(б)Б 8 жніўня 1943 года. Яго сакратаром назначаны камісар атрада “Грозны” Першамайскай брыгады М.У.Чарткоў. У снежні гэты атрад уліўся ў брыгаду “25 год БССР”. Пагэтаму, 27 снежня 1943 г. абкам партыі зацвердзіў новы састаў Карэліцкага райкама з пастаянным месцазнаходжаннем у Першамайскай брыгадзе. Сакратаром зацверджаны М.І. Ільініч. (Прылажэнне 12) Друкаваным органам райкама з'яўлялася газета “ Чырвоны партызан”, якую рэдактавала Р.С. Радкевіч.

Сетка падпольных арганізацый і груп працягвала расці і ў населеных пунктах Карэліцкага і Мірскага раёнаў. ( Прылажэнне 13)

Падпольшчыкі дзейнічалі ў цеснай сувязі з партызанамі, наносілі моцныя ўдары па ворагу, усімі сіламі імкнуліся прынесці яму найбольшую шкоду, аслабіць яго ваенны патэнцыял, сарваць фашысцкія планы і мерапрыемствы. На баявым рахунку падпольшчыкаў Беларусі шмат аперацый, паспяхова праведзеных у год карэннага пералому ў вайне. У справаздачы аб рабоце камсамольскіх арганізацый ад 2 чэрвеня 1944 г. гаварылася, што сіламі камсамольцаў падрыхтавана два разліка да кулямёта “максім” і 65 чалавек, якія маглі абыходзіцца з кулямётам РПД і МТ.

Далей у справаздачы гаварылася, што за гэты перыяд камсамольска-маладзёжнымі групамі было спушчана пад адкос 9 варожых эшалонаў.

Было пашкоджана 5 паравозаў, 28 вагонаў, у тым ліку 8 вагонаў з жывой сілай, забіта і паранена пры крушэнні больш за 200 гітлераўцаў. Акрамя гэтага, разбіта 12 цыстэрн з палівам. Падрыўнымі дыверсійнымі групамі парэзана 2 кіламетры тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. За май былі зроблены з засады, у якіх забіта 23 немцы і паліцаі. Прага перамогі // Полымя // 1989г. 3 кастрычніка.

Далейшы рост партызанскіх атрадаў даў магчымасць Баранавіцкаму падпольнаму абкаму партыі ў лютым 1943 года прыняць рашэнне, па якому на базе камсамольскіх атрадаў Карэліцкага і Мірскага раёнаў была сфарміравана Брыгада “Камсамолец”. (Прылажэнне 14)

Цераз некалькі дзён з'явіўся загад аб стварэнні Першамайскай партызанскай брыгады. (Прылажэнне 15).

Пазней, у сувязі з колькасным ростам утвараюцца новыя атрады - імя Жданава (Прылажэнне 16), у кастрычніку - атрад імя Будзённага (Прылажэнне 17), у снежні -- атрад “25 гадоў БССР” (Прылажэнне 18).

Узмоцнены рост партызанскі сіл, актывізацыя іх дзейнасці на варожых камунікацыях прымусіла нямецкае камандаванне прымаць контрмеры. У атрадах пачалі з'яўляцца варожыя шпіёны і дыверсанты. У маі гітлераўцы правялі карную экспедыцыю супраць партызан, але якіх-небудзь адчувальных вынікаў яна не дала.

І вось надыйшоў ліпень 1943 года. У сярэдзіне месяца нямецкія войскі пры падтрымцы танкаў і авіацыі павялі наступленне на партызанскі край - пачалася так званая аперацыя “Герман”, якой кіраваў генерал-лейтэнант СС фон Готберг.

Там жа, у штабе, прысутнічаў “упаўнаважаны” Гітлера па барацьбе з партызанамі на Усходзе генерал войск СС фон Бах - Зялеўскі. (Прылажэнне 19) .

У гэты крытычны момант падпольны абкам партыі дазволіў партызанскім злучэнням дзейнічаць самастойна. У саставе атрадаў і рот выходзіць з акружэння, пры гэтым не спыняючы баявых дзеянняў.

Немцы, нягледзечы на вялікія страты, паступова сціскалі блакаднае кальцо.

Партызаны, надзейна схаваўшы цяжкую зброю і другую маёмасць, разбіліся на невялікія групы, манеўравалі і з баямі прарываліся скрозь акружэнне. Частка атрада на чале з камандзірам І.Я. Чумачэнка 1 жніўня знянацку напала на немцаў ля вёскі Брольнікі. 2 верасня партызаны пад камандаванем камісара атрада С.Д. Лапацкага нанесла вялікія страты карнікам ля вёскі Рудня-Налібоцкая. Потым прарваліся з акружэння ля вёскі Беражна, пераправіліся праз Нёман і выйшлі ў Лукі. Так, паступова, рызыкуючы жыццём, выходзілі партызаны з блакады.

У дакуменце “Выніковае паведамленне аб аперацыі “Герман” баявой групы Готберг” расказваецца пра ўвесь механізм падрыхтоўкі і арганізацыі выканання фашысцкіх планаў.Змешчаны падрабязныя даныя аб партызанскіх сілах: месцазнаходжанне, колькасны састаў, медыцынскае абслугоўванне і г.д.. Усё ведалі фашысты і прадугледжвалі перад аперацыяй, нават мелі сваё ўласнае меркаванне аб прапагандзе і настроі праціўніка. З допыту палонных партызан і перабежчыкаў было ўстаноўлена, што галоўны партызанскі лагер знаходзіўся ў лесе, паўночна-заходней вёскі Антанёва, і ў лясным масіве паўночней Рудня-Налібоцкая, што затым і падцвердзілася ў ходзе нямецкай аперацыі.

Далей, у “Выніковым паведамленні аб аперацыі “Герман” гаварылася аб настроі партызан: “Настрой сярод бандытаў ні ў якім выпадку не скажаш, што дрэнны. Бандыты прытрымліваюцца меркавання, што лепш змагацца да канца, чым здавацца ў палон, або перабягаць да немцаў. У канцы аперацыі, калі бандыты былі прыціснуты ў невялікім раёне, настрой некалькі пагоршыўся, але тым больш жорсткім было іх супраціўленне.Са слоў захопленых у палон, беларусы, якія знаходзяца ў бандах,уступілі ў іх добраахвотна.

Да гэтага дакумента прыкладзены “Спіс бандыцкіх лагераў, знішчаных у час аперацыі “Герман”. У ім змешчана падрабязная інфармацыя.

Так, у дакуменце гаворыцца аб знішчэнні яўрэйскага лагера на 1,5 кіламетра паўночна-усходней вазера Кромань,дзе бвло ліквідавана 210 неўзброеных яўрэяў.

17 ліпеня 1943 года каля Сіняўскай Слабады разбураны партызанскія зямлянкі, 18 ліпеня -- знішчана 2 лагеры на 200 чалавек, і паўночна- ўсходней Добрычы - 4 лагеры на 600 чалавекі г.д. Начальніку жандармерыі // Полымя // 1989г. 3 жніўня.

Разведчыкі, ўдала прарваўшыся праз нямецкія заслоны, не сядзелі без справы. Разам з дыверсійнымі групамі, якія пайшлі на заданне яшчэ да пачатку блакады і не трапілі ў акружэнне, грамілі падраздзяленні праціўніка. З час блакады на шашэйных дарогах Навагрудак - Баранавічы, Карэлічы - Навагрудак, Баранавічы - Мір падбілі і знішчылі 18 аўтамабіляў з рознымі грузамі і боепрыпасамі, забілі 40 паліцэйскіх. Там жа.

Гэта было лета 1943, перыяд Курскай бітвы, у час якой вырашаўся лёс нашай кпаіны. І партызаны зрабілі ўсё магчымае, каб дапамагчы Чырвонай Арміі.

Блакада закончылася, але не з такімі вынікамі, аб якіх трубіла гітлераўская прапаганда, -- “партызаны знішчаны”. На самай жа справе ў брыгадзе загінула 22 байцы, 4 атрымалі раненні. А ва ўсіх брыгадах і атрадах, якія трапілі ў блакаднае кальцо, беззваротныя страты склалі 50 чалавек і 4 партызаны прапалі без звестак.

У паведамленні фашысцкага камандавання сцвярджалася: “На захад ад Мінска з прымяненнем буйных армейскіх сіл, войск СС і авіацыі знішчаны буцныя сілы партызан.У баях, якія ішлі 3 тыдні, разбіта 357 умацаваных кропак, забіта звыш 7 тысяч і больш як 10 тысяч партызан узята ў палон”. Фонды Карэліцкага краязнаўчага музея.

На самай жа справе за свае няўдачы немцы помсцілі мірным грамадзянам: у пушчы і вакол яе фашысты спалілі 150 вёсак, расстралялі і вывезлі ў Германію тысячы людзей. У вялікім лясным масіве Івянецка - Налібоцкай пушчы даўжынёй 80 і шырынёй 50 кіламетраў не ўцалела ніводнага населенага пункта. Там жа

У пачатку лета 1943 г. ЦК Кампартыі Беларусі прыняў спецыяльную пастанову аб разбурэнні чыгуначных камунікацый ворага. Так званая “рэйкавая вайна “ стала адным з галоўных і пастаянных баявых заданняў партызан.

На жаль, атрады і брыгады Баранавіцкай вобласці з-за блакады не змаглі выйсці на чыгунку на першым этапе, які праводзіўся ў жніўні. Першамайская брыгада пасля блакады ажыцявіла дзве аперацыі па знішчэнню чыгункі.

На першы погляд, заданне выглядала не складаным. Але гэта для людзей непасвячоных. Уздоўж палатна гітлераўцы будавалі дзоты, жалезабетонныя бункеры, узводзілі вышкі, на якіх пастаянна дзяжурылі кулямётчыкі. Ачышчалі ад лесу палосы 100-метровай шырыні паабапал чыгункі і мініравалі іх.

“Канцэрт” правялі ноччу 21 верасня на дарозе Ліда - Баранавічы. “Першамайскі” выйшаў на ўчастак паміж станцыямі Яцукі і Наваельня, “Грозны” - Наваельня і Дварэц, імя Катоўскага - Дварэц - Мардзічы, імя Суворава - паміж станцыямі Мардзічы і Баранавічы. Каб адцягнуць увагу праціўніка, артылерысты атрада “Грозны” з гарматы абстралялі станцыю Наваельня. Толькі адна брыгада за тую ноч узарвала больш як 700 толавых шаўак. Чыгунка Ліда - Баранавічы бяздзейнічала больш як месяц. Прага перамогі // Полымя// 1989, 3 кастрычніка.

За тры дні да пачатку беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” прайшоў трэці этап “рэйкавай вайны” пад умоўнай назвай “Вяснавы канцэрт”. Ноччу на 20 чэрвеня 1944 г. паміж станцыямі Нёман і Яцукі правялі серыю ўзрываў, на наступную ноч паўтарылі аперацыю, і ноччу з 26 на 27 чэрвеня выйшлі на чыгунку апошні раз За гэтыя 3 чэрвеньскія ночы падарвалі 574 рэйкі, а ўсяго брыгада ўзарвала 1677 рэек. У выніку аперацыі чыгунка Ліда - Баранавічы не працавала ажно да прыходу Чырвонац Армі”. Там жа

Вялікі ўрон праціўніку нанеслі атрады “Грозны”, імя Суворава, імя Катоўскага, імя Будзённага, “Кастрычнік”, імя Жданава.

Так, за перыяд з 6 лістапада па 20 лістапада партызаны атрада “Грозны” правялі рад дыверсій, у выніку якіх было пашкоджана больш за 100 метраў тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, спілавана 40 слупоў.У выніку ўзрыву на чыгунцы Ліда - Баранавічы, паміж станцыямі Дварэц -Выгода, быў узарваны воінскі эшалон праціўніка. У выніку ўзрыву разбіты паравоз і 11 вагонаў. Забіта 33 гітлераўцы.

Атрадам імя Суворава на тракце Баранавічы - Мір 7 лістапада 1943 года было спілавана 26 слупоў. На чыгунцы Ліда -Баранавічы падарваны воінскі эшалон. Разбіты паравоз і 6 вагонаў з жывой сілай. 25 лістапада атрадам ўзарваны эшалон паміж станцыямі Дамашэвічы - Баранавічы. Пашкоджаны паравоз, 2 пярэднія пляцоўкі,3 вагоны.

Атрадам імя Катоўскага з 1лістапада 1943 г. па 10 лістапада было ўзарвана 2 воінскія эшалоны. Пашкоджана 20 вагонаў, 4 платформы, 8 аўтамашын і 4 сярэднія танкі. Забіта 9 фашыстаў.

Атрад імя Будзённага пусціў пад адхон 2 варожыя эшалона з жывой сілай, разбіта 36 выагонаў з харчаваннем, 4 вагона з вугалем, 2 платформы з танкамі.

З 5 па 17 лістапада ў выніку дыверсійных аперацый партызан, атрадам “Кастрычнік” Было знішчана 5 воінскіх эшалонаў. Разбіта 17 платфарм з тэхнікай і 15 з харчаваннем.

Усяго па Першамайскай брыгадзе было спушчана пад адкос 19 варожых эшалонаў, разбіта 49 вагонаў з жывой сілай, 2 з боепрыпасамі, 3 з узбраеннем, 63 з харчаваннем, 7 з ваеннымі матэрыяламі, 4 з вугалем. Узарваны вакзал, аўтагараж, чыгуначны мост у г.Баранавічы. Праведзена 10 баёў і засад, дзе забіта 24 і ранена 6 немцаў, узята ў палон - 2. Знішчана 8 аўтамашын, трактар, пашкоджана 23 км. тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, разбіты 2 маёнткі і 2 малочныя заводы, спалена 25 бочак бензіну… Прага перамогі // Полымя// 1989, 3 кастрычніка.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.