Рефераты. Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзя

p align="left">Важнейшым доказам жыццядзейнасці беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі служаць паказчыкі росту даходаў насельніцтва. Так, з 2001 па 2005 гг. яны выраслі на 76, 5 % (пры плане 58 - 63 %), а рэальная заработная плата - на 103, 3% (пры плане 80-85 %). Заданне ўраду давесці да канца 2005 г. узровень сяредняй заработнай платы па краіне да 250 дол. ЗША ў эквіваленце. Тэмпы інфляцыі ў Рэспубліцы Беларусь апынуліся ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі і Украіне. Беларускі рубель у адносінах да долара і расійскага рубля таксама ўмацаваўся.

Такім чынам, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг., складзеная на прынцыпах функцыянавання ўласнай мадэлі, была паспяхова выканана і нават перавыканана. Грамадства зробіла ўпэўнены крок у напрамку пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

3. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі навукі на шляху да інфармацыйнага грамадства

Курс на паляпшэнне жыцця народа быў замацаваны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг., зацверджанай Указам Прэзідэнта № 384 ад 12 чэрвеня 2006 г. У прыватнасці, азначаная пяцігодка мусіла зрабіцца важным этапам па дасягненні стратэгічнай мэты развіцця краіны - павышэння дабрабыту на аснове рацыянальнай занятасці насельніцтва, яго сацыяльнай абароненасці да ўзроўню перадавых краін. Плануецца павелічэнне ВУП на ўзроўні 146-155 % да папярэдняга пяцігадовага перыяду. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны ўзрасці на 46-56 %, рэальная заработная плата - на 52-58 %.

Рэалізацыі палажэнняў Праграмы паспрыяла апрабаваная сацыяльна-эканамічная мадэль, у тым ліку, узважаная палітыка прыватызацыі. Так, пры акцыяніраванні прадпрыемстваў буйнейшыя з іх засталіся ва ўласнасці дзяржавы. Менавіта дзяржаўныя прадпрыемствы выпрацоўваюць 75 % ВУП. Найбольш прыбытковыя з іх, якія даюць палову экспартнай выручкі, вытворчыя аб'яднанні «Белнафтахім», куды ўваходзяць Мазырскі і Наваполацкі нафтаперапрацоўчыя заводы, «Беларуськалій», «Гроднаазот», а таксама «Белэнерга», «Белтрансгаз».

Беларусь засталася буйным экспарцёрам аўтамабіляў (МАЗ, БелАЗ), трактараў (Беларус), дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі (Амкадар), тэлевізараў (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікаў (Атлант), хімічных валокнаў (Полімір), калійных угнаенняў (Беларуськалій), прадукцыі тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Нацыянальная сацыяльна-эканамічнай мадэль Беларусі, заснаваная на інтэграцыі з Расіяй, пацвердзіла сваю дзейснасць у экспартна-імпартных статунках. Так, па-ранейшаму Расійская Федэрацыя заставалася буйнейшым спажыўцом нашых тавараў, куды накіроўвалася 60-70 % усяго экспарта сродкаў транспарту, машын і абсталявання. Акрамя таго, да канца 2006 г. Беларусь мела магчымасць закупаць у яе нафту па ўнутраных расійскіх цэнах і экспартаваць нафтапрадукты па сусветных цэнах, што дазваляла не толькі задавальняць унутраныя патрэбы краіны ў нафтапрадуктах, але і атрымоўваць значныя даходы. Гэтыя сродкі дазволілі, у прыватнасці, пачаць рэалізацыю праграмы адраджэння сяла і ўзводзіць аграгарадкі.

Адным са сродкаў забеспячэння высокага ўзроўню жыцця жыхароў Беларусі і ўмацавання нацыянальнай бяспекі называўся інавацыйны шлях развіцця. Як вынікала з праграмы, яго асноўнымі аб'ектамі з'яўляліся рэсурсазберагаючыя і энергаэфектыўныя тэхналогіі вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі; новыя матэрыялы і новыя крыніцы энергіі; медыцына і фармацыя; інфармацыйнныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; тэхналогіі вытворчасці, перапрацоўкі і захавання сельскагаспадарчай прадукцыі; прамысловыя біятэхналогіі; экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне.

Навуковы патэнцыял Беларусі сканцэнтраваны ў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, навукова-даследчых інстытутах, канструктарскіх бюро, ВНУ. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ажыццяўляюць амаль 30 тыс. чал. у 300 арганізацыях. У сталіцы засяроджана 73 % даследчых і навуковых арганізацый, у Гомельскай і Мінскай абласцях - 10,4 % і 5,2 % адпаведна. Далей ідуць Магілёўская, Гродзенская, Віцебская і Брэсцская вобласці.

Вызначальная роля ў вырашэнні інавацыйных задач ускладзена на Нацыянальную Акадэмію Навук Беларусі. Выкананыя ў Інстытуце цепла- і масаабмена даследавання працэсаў гарэння прычыніліся да стварэння новага класа энергетычных магутнасцей, радыяцыйных награвацеляў, хімічных рэактараў для энергетыкі, прамысловасці, экалогіі. Праведзены паспяховыя работы па тэматыцы калійных угнаенняў, дарожна-будаўнічых матэрыялаў.

У 2006 г. на VI Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і інвестыцый беларуская навукова-тэхнічная прадукцыя была адзначана 7 залатымі, 7 срэбранымі, 11 бронзавымі медалямі і 25 дыпломамі.

У 2008 г. супрацоўнікі Акадэміі навук паспяхова завяршылі праекты па падтрымцы прадпрыемстваў МТЗ, БелАЗ, «Віцязь», распрацоўцы суперкамп'ютэрных тэхналогій СКІФ: для банкаўскай сістэмы, Камітэта дзяржбяспекі і інш. Імі было выпушчана інавацыйнай прадукцыі на суму 88, 2 млрд руб. На вытворчым аб'яднанні «Белаўта- МАЗ» наладжаны выпуск сямейства аўтамабіляў, якія адпавядаюць стандартам ЕЎРА-3, ЕЎРА-4. На заводзе «Гомсельмаш» наладжаны выпуск сучасных збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

Такім чынам, уклад навукі ў ажыццяўленне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь цяжка пераацаніць. Дзякуючы ёй, а таксама прадуманай стратэгіі вядзення народнай гаспадаркі, яшчэ задоўга да завяршэння пяцігадовага плана працоўным рэспублікі ўдалося дасягнуць высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, у 2007 г. рост ВУП склаў 8, 2 %, прамысловай вытворчасці - 8, 5 %, інвестыцый у асноўны капітал - 15, 1 %. Валавы прадукт на душу насельніцтва склаў 10 900 дол. ЗША. Далейшае развіццё набылі такія галіны, як аўтамабіле-, трактара- машына- і, станкабудаванне, вытворчасць падшыпнікаў, здабыча і перапрацоўка нафты, вытворчасць сінтэтычных валокнаў і мінеральных угнаенняў, фармацэўтыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.

На Беларусі вялікую ролю адыгрывае чыгуначны, аўтамабільны і трубаправодны транспарт. Выгоднае геаграфічнае размяшчэнне рэспублікі спрыяе папаўненню бюджэту за кошт транзітных перавозак грузаў і транспарціроўкі нафты і газу на Захад.

Курс урада на адраджэнне вёскі і ўздым сельскай гаспадаркі цалкам апраўдаў сябе менавіта ў апошнія гады, калі сусветныя цэны на прадукты харчавання рэзка ўзняліся. Таму такія таварныя віды прадукцыі як малако, ялавічына, свініна, мяса і яйкі птушкі, прадукты раслінаводства (бульба, жыта, ячмень, цукар, алей) і інш. прыносяць вялікія прыбыткі. У гэтай сувязі вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі магутнасцей па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і нарошчванню экспартнага патэнцыялу аграрнага сектара. Важнай інавацыйнай задачай работнікаў аграрнага сектару з'яўляецца вытворчасць элітнай жывёлы і прадукцыі селекцыйных комплексаў. Да новых тэндэнцый эканамічнага развіцця Беларусі апошняга часу варта аднесці ўзмацненне дзяржаўных інвестыцый у аграрны сектар, што дае магчымасць, па-першае, узняць экспарта арыентаваную вытворчасць харчовых прадуктаў, а, па-другое, шляхам пабудовы аграгарадкоў вырашыць праблему замацавання на вёсцы маладых спецыялістаў.

Да асноўных тендэнцый сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі можна аднесці паляпшэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Так, Беларусь прызнана экспертамі ААН краінай з дастаткова высокім узроўнем індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу. Па такіх паказчыках, як кольксць валавога ўнутранага прадукта на душу насельніцтва, працягласць жыцця, дзіцячая смяротнасць, адукаванасць насельніцтва і інш. у 2007 г. Беларусь заняла 64-е месца ў спісе з 177 краін.

У канцы 2008 - пачатку 2009 г. у станоўчай дынаміцы сацыяльна-эканамічнага развіцця адбыўся збой, калі наша краіна, дзе эканоміка з'арыентаваная ў асноўным на экспарт, адчуць праявы сусветнага крызісу. У выніку, курс беларускага рубля ў адносінах да долара знізіўся на 20 %, зменшыліся экспартныя пастаўкі тавараў традыцыйным спажыўцам і, наогул, узнікла небяспечная тэндэнцыя да перавышэння імпарту над экспартам - 39, 2 млрд дол. супраць 33 млрд.

У мэтах выхаду са складанага становішча кіраўніцтвам рэспублікі распрацаваны шэраг дадатковых захадаў у напрамках вырашэння энергетычных праблем, уздыму сельскай гаспадаркі, пошуку замены імпартных тавараў айчыннымі і інш. Як і раней, важная роля ўскладаецца на інавацыі. Вялікія спадзяванні ўскладаюцца на навукова-тэхнічныя цэнтры, асабліва - Парк высокіх тэхналогій. У Акадэміі навук ствараецца Цэнтр святлодыёдных і оптыка-электронных тэхналогій. Напрыканцы 2009 г. у межах Нацыянальнай касмічнай праграмы запланаваны запуск беларускага спадарожніка. У межах інавацыйнай праграмы «Біятэхналогія» запланавана замена імпартных тавараў з эканамічным эфектам не менш 100 млн. руб. у год. Плануецца павелічэнне долі біяпаліва ў аўтатранспарце да 10% і г.д.

У сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ад 23 красавіка 2009 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка падкрэсліў, што «наш курс на фарміраванне сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, пабудова сацыяльнай і квітнеючай дзяржавы застаецца нязменным».

Аптымізм у пераадоленні часовых цяжкасцей падмацоўвае апрабаваная сацыяльна-эканамічная мадэль, унутраная і знешняя палітыка Прэзідэнта А. Лукашэнка і яе падтрымка беларускім народам. Да таго ж беларусы здзейснілі свой выбар. Як вынікае з артыкула 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі 26 лістапада 1996 г і 17 кастрычніка 2004 гг.), грамадзяне краіны выказаліся за грамадства постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) тыпу, якое на стадыі сваёй спеласці практычна цалкам выцесніць фізічную працу з вытворчага працэсу і заменіць яго працай інтэлектуальнай. Гэта будзе грамадства, у якім дзяржаўная палітыка будзе падпарадкавана стварэнню ўмоў для задавальнення ўсімі катэгорыямі грамадзян сваіх сацыяльных патрэб і ў якім узровень дабрабыту чалавека забяспечваецца ў адпаведнасці з колькасцю і якасцю выкананай працы. Можна меркаваць, што за час існавання суверэннай Рэспублікі Беларусь пэўныя перадумовы для яго фарміравання ўжо ўзніклі і імкліва развіваюцца.

4. Месца рэлігіі ў духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: узаемаадносіны дзяржавы і царквы

Пасля распаду СССР і краху камуністычнай ідэалогіі грамадзяне набылі рэальныя правы і свабоды, у тым ліку на права на свабоду веравызнання. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях», які паспрыяў ажыўленню дзейнасці ўсіх канфесій і іх паслядоўнікаў. Канчатковае замацаванне свабоды сумлення адбілася ў артыкуле 31 прынятай у 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой, акрамя іншага, падкрэслена свецкасць дзяржавы і роўнасць усіх рэлігій перед законам.

Разам з вяртаннем храмаў веруючым вярталася і грамадскае прызнанне рэлігіі як духоўнай каштоўнасці, а больш за 3 200 рэлігійных арганізацый (манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, навучальныя ўстановы) ператвараліся ў важны фактар грамадскага жыцця. Паводле сацыялагічнага апытання насельніцтва, здзейсненага ў 2006 г., 58, 9 % жыхароў назвалі сябе веруючымі 25 канфесій, у тым ліку - праваслаўнай 76, 2, каталіцкай - 9, 3, пратэстанцкай - 1, 8, іншых - 1, 7 %.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.