Рефераты. Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзя

p align="left">Асноўную ролю ў рэлігійным жыцці нашай краіны займае Беларуская праваслаўная царква (БПЦ), якая на 1 студзеня 2009 г. аб'ядноўвала 1473 прыходы, 11 епархій, 5 навучальных устаноў, 31 манастыр, 14 брацтваў, 9 сястрыцтваў. Начале з ёй 1 274 храмаў дзейнічаюць і яшчэ 152 будуюцца. Асобна існуюць 32 абшчыны стараабрадцаў з 27 культавымі будынкамі.

У склад рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) уваходзяць чатыры епархіі з 467 абшчынамі. РКЦ належаць 9 місій, 8 кляштараў, 451 касцёл. 35 касцёлаў - у стадыі будаўніцтва. Да пратэстанцкіх арганізацый 14 накірункаў належаць 992 абшчыны, 22 аб'яднанні, 22 місіі і 5 навучальных устаноў. У трох іўдзейскіх рэлігійных аб'яднаннях налічваецца 46 абшчын, якія валодаюць 7 культавымі будынкамі. На Беларусі таксама дзейнічаюць 24 мусульманскія абшчыны, у распараджэнні якіх маюцца 6 мячэцяў.

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», сярод усіх канфесій роля РПЦ у гістарычным станаўленні і развіцці беларускага народа прызнаецца вызначальнай. Адсюль і асобае да яе стаўленне з боку дзяржавы. Так, на выкананне Праграмы па адраджэнні Жыровіцкага манастырскага комплексу і Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі са сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдаткавана 5, 1 млрд руб. Тым не менш БПЦ не мае ніякіх прававых пераваг перад іншымі - каталіцкай, пратэстанцкай, іўдзейскай і мусульманскай, месца якіх у духоўным жыцці таксама неаддзельныя ад агульнай гісторыі Беларусі і яе народа.

З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь рэлігійнае жыццё характарызуецца стабільнасцю і ўстойлівым развіццём унутры рэлігійных канфесій. Таму ж спрыяе палітыка дзяржавы, якая накіравана на ўмацаванне міра і згоды паміж вернікамі. Акрамя таго, яна зацікаўлена ў супрацоўніцтве з тымі канфесіямі, з якімі звязана гісторыя і культура беларускага народа і яго дзяржаўнасць. Так, у 2003 г. было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і БПЦ у галіне сацыяльна важных галін жыцця грамадзян. Акрамя таго, Прэзідэнт А. Лукашэнка па вартасці ацэньвае ўклад БПЦ у мацаванне саюзных сувязей Беларусі і Расіі. Так, яго ўказам № 137 ад 1 сакавіка 2006 г. Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсёй Беларусі Філарэту было прысвоена званне Героя Беларусі.

У мэтах мацавання сувязей паміж усходнім славянствам і яго духоўнымі пастырамі Прэзідэнт А. Лукашэнка сустракаўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Алексіям II (кастрычнік 2008), а пасля яго смерці - з новым Патрыярхам Кірылам. Асобае міжцывілізацыйнае становішча Беларусі таксама патрабуе ўвагі і да асноўнай рэлігіі Захада - каталіцтва. З гэтай нагоды ў красавіку 2009 г. глава нашай дзяржавы прымаў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі РКЦ архіепіскапа Т. Кандрусевіча і ў тым жа месяцы нанёс візіт Папу Рымскаму Бенядзікту ХVІ.

Найвыразнейшая рыса беларускага менталітэту - талерантнасць - належным чынам выяўляе сябе і зараз, бо ў нашай краіне не назіралася і не назіраецца міжканфесійных канфліктаў. Характэрна, што духоўныя лідэры шукаюць шляхоў да сумеснага ўдзелу ў вырашэнні вострых сацыяльных праблем. Так, у лістападзе 2007 г. кіраўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі падпісалі «Дэкларацыю сацыяльнага партнёрства ў галіне ВІЧ/СНІД». Дзяржаўныя органы падтрымліваюць такія ініцыятывы. Напрыклад, у снежні 2008 г. у мэтах умацавання міра і згоды ў нашай краіне створаны Кансультатыўны міжканфесійный савет на чале з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л. Гулякам.

Такім чынам, рэлігія ў жыцці беларускага грамадства займае значнае месца. Яе дабратворнае ўздзеянне выяўляецца ва ўзрастанні духоўных патрэб людзей, іх непрымірымым стаўленні да гвалту, несправядлівасці, абыякавасці, алкагалізму і іншых сацыяльных хібаў. У адрозненні ад СССР-БССР, Рэспубліка Беларусь не ставіць на мэце знішчэнне рэлігійнага светапогляду. Захоўваючы свой свецкі характар, яна абапіраецца на маральны патэнцыял традыцыйных для Беларусі рэлігійных арганізацый, супрацоўнічае з імі ў сферы дабрачыннасці, барацьбы са злачыннасцю, наркаманіяй, іншых асацыяльных з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з'яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці.

5. Культурнае развіццё беларускага народа

Беларуская культура канцы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ліку прыярытэтных ва ўсе часы, у тым ліку адразу ж пасля набыцця Беларуссю ўласнага суверэнітэту. У прыватнасці, у галіне адукацыі былі скарыстаны многія каштоўныя напрацоўкі савецкай школы. Па-другое, з крахам КПСС літаратура і мастацтва пазбавіліся жорсткага кантролю цэнзуры, і яны сталі развівацца па ўнутраных законах, уласцівых дэмакратычнаму грамадству. Па-трэцяе, дзяржава праводзіла паслядоўную палітыку па захаванні культурнай спадчыны беларусаў, спрыяла прапагандзе лепшых яе ўзораў, якія ўслаўляюць лепшыя рысы беларускага характару: талерантнасць, гуманізм, павагу да людзей іншых нацыянальнасцей і канфесій. І зараз гэта праца праводзіцца ў больш чым 9 тыс. устаноў культуры сіламі звыш 46 тыс. майстроў жывапісу, тэатральнага і інш. мастацтва.

Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь запатрабавала стварэння нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. У 1991 г. колькасць вучняў у агульнаадукацыйнай школе перавысіла 1 500 тыс. З 1993 г. пачаўся пераход на новы этап школьнага навучання, які характарызаваўся пераходам ад механічнага засваення вучнямі вучэбнага да самастойных пошукавых дзеянняў, якія мусіў накіроўваць настаўнік. Гэтыя навацыі знайшлі адбітак у прынятай у 1999 г. урадам Праграме развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, разлічанай да 2010 г. Планавалася атрыманне навучэнцамі сярэдняй адукацыі або праз 12-гадовую школу, або праз прафесійную адукацыю, але ў 2008 г. было прынята рашэнне да вяртання да 11-гадовай сярэдняй школы.

У 90-я гг. у рэспубліцы ішоў інтэнсіўны працэс стварэння новых тыпаў вучэбных устаноў. У 2001 г. было адкрыта 86 гімназій, 25 ліцэяў, 6 каледжаў з 91, 3 тыс. навучэнцаў. У 2000 г. у рэспубліцы дзейнічала 249 прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, якія разам з прафесіяй давалі навучэнцам сярэднюю адукацыю. Частка ПТВ пачала рэарганізоўвацца ў прафесійныя ліцэі і вышэйшыя каледжы. У 2001 г. у Беларусі дзейнічала 156 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Праз год 40 з іх была пераўтворана ў новы тып сярэдніх спецыяльных устаноў - каледжы.

У 1991 г. сістэма вышэйшай школы ў Беларусі складалася з 33 ВНУ. Зараз у яе ўваходзяць 43 дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў (31 універсітэт, 6 акадэмій, 2 інстытуты, 4 вышэйшых коледжы), а таксама 12 ВНУ прыватнай формы ўласнасці.

У адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг., адукацыя павінна зрабіцца асновай усіх пераўтварэнняў, паколькі адукацыя, у рэшце рэшт - падмурак, які дазволіць пабудаваць моцную і квітнеючую Беларусь. Гэтыя ж прынцыпы закладзены ў Стратэгіі і Праграме ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020.

На пачатку 1990-х беларуская літаратура, як і ўсё грамадства, перажывала нялёгкі час. Па прычыне палітызацыі Саюза пісьменнікаў адбыўся яго раскол на дзве самастойныя арганізацыі. Але на тэматыку твораў і іх якасць гэта падзея істотна не паўплывала. Як і раней, тыражы выданняў беларускамоўных твораў паэтаў і пісьменнікаў працягваюць змяншацца. У новым тысячагоддзі майстэрства дэтальнага апісання падзей і паводзін герояў губляюць чытацкую прывабнасць. Набываюць папулярнасць пісьменнікі і паэты, здольныя любымі мастацкімі сродкамі перадаць унутраны свет і пачуцці іншых людзей. У цэнтры ўвагі заняпад вёскі, экалагічныя праблемы, міліцэйска-крымінальныя матывы і г. д. З уходам Я. Брыля, В. Быкава, А. Лойкі, І. Навуменкі, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, Б. Сачанкі і іншых вялікіх майстроў слова новых імёнаў практычна не прагучала.

Рэпертуар тэатральных калектываў пэўным чынам папоўніўся творамі нацыянальнай тэматыкі (балет А. Мдывані і В. Елізар'ева «Страсці», опера «Князь Наваградскі», спектаклі «Звон - не малітва», «Саламея»). Шмат зроблена па адраджэнні беларускай культуры спевакамі і музыкантамі «Беларускай капэлы», мужчынскім камерным хорам «Унія». Стала традыцыяй правядзенне шматлікіх музычных фестываляў («Залаты шлягер», «Мінская вясна», «Магутны божа»). Вялікую папулярнасць заваяваў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з М. Фінбергам.

Свайго кшталту «акном у сусвет» для беларускай культуры і прадметам нацыянальнага гонару беларусаў лічыцца “Славянскі базар у Віцебску”. Велізарная роля ў павышэнні яго міжнароднага прэстыжу належыць асабіста Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку.

Набылі еўрапейскую славу Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча. Росту цікавасці да нацыянальнай музыкі ў маладзёжным асяроддзі спрыяе творчасць фолк- і рок-гуртоў «Палац», «Тройца», «Крыві», «Юр'я», «NRM», «Песняры» і «Беларускія песняры».

Значна палепшылася аблічча гарадоў, асабліва беларускай сталіцы. Новыя архітэктурныя тэндэнцыі адбіліся ў будынках Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца Рэспублікі, спорткомплекса «Мінск-Арэна», станцый Метрапалітэна «Спартыўная» «Кунцаўшчына» «Каменная Горка» «Барысаўскі тракт» «Уручча».

Сярод скульптурных выяў пераважаюць творы, прысвечыныя гістарычнай тэматыцы - у першую чаргу славутым суайчыннікам - Усяславу Чарадзею, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыну, Адаму Міцкевічу і інш.). Адным з аснавальнікаў так званай пабытовай скульптуры стаў У. Жбанкоў, аўтар шматлікіх прац, выстаўленых з канца мінулага стагоддзя па наш час у Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мінску і за межамі Беларусі. Найбольш вядомая яго скульптура - «Дзяўчынка з парасонам», у памяць юных дзяўчат, якія загінулі ў маі 1999 г. у пераходзе станцыі метро «Няміга».

Сучаснай мастацкай культуры Беларусі характэрныя новыя выяўленчых формы і стракатасць жанраў. «Новым павевам» стала арыентацыя творчасці на масавы попыт, а разам з ёй - і камерцыялізацыя сферы культуры і мастацтва. Так, амаль у кожным горадзе Беларусі ўзніклі мастацкія галерэі, накшталт («Жыльбел», «Верхні горад», «Вітанова», «Арт-Творчасць»). Гэта, аднак, не знізіла мастацкай вартасці прац. З банкруцтвам ідэй «сацыялістычнага рэалізму» майстры мастацтва набылі ўсе магчымасці выявіць сваю творчую індывідуальнасць. У гэтым сэнсе палотнам Ф. Янушкевіча, Я. Бараноўскага, Я. Батальёнка, А. Марачкіна, Ю. Піскуна і інш. уласцтвы менавіта ўнутраная свабода і ўласнае разуменне высокага мастацтва.

У 1991-1992 гг. мастаком Р. Сітніцай быў створаны цыкл карцін на тэму «Нясвіж - водгулле былых часоў». Падзеі даўняга мінулага і гісторыя нашых продкаў падаецца Р. Паплаўскім у палотнах «Ля сцен Бярэсця» (2003), «Дружына князя», «Ваенныя зборы. У паход!» (2006).

Вышэйшага грамадскага прызнання атрымала творчасць М. Савіцкага. 1 сакавіка 2006 г. за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва Указам Прэзідэнта яму было прысвоена званне Героя Беларусі. Але гэта можна назваць выключэннем. «На жаль, вымушаны адзначыць, - заявіў Прэзідэнт А. Лукашэнка ў сваёй прамове ад 23 красавіка 2009 г., - што за апошнія гады не з'явілася ніводнага магутнага, спектакля нацыянальнай патрыятычнай тэматыкі, які б прагрымеў на ўсю краіну. Заніжана патрабавальнасць да адбору сапраўды таленавітых твораў у іншых відах мастацтва».

Такія ацэнкі ўласцівы прозе, паэзіі, кіно, класічнай і эстраднай музыкі і г.д. і тлумачацца тым, што навукова-тэхнічны прагрэс у спалучэнні з ростам матэрыяльнага дабрабыту беларускага грамадства абумовіў з'яўленне новых сродкаў камунікацыі - інтэрнэт, ауды-відэа-апаратуры, мабільнай сувязі, а разам з імі - новых мастацкіх (і псеўдамастацкіх) павеваў і плыняў. Так званая «масавая культура» стала складаць сур'ёзную канкурэнцыю класічнаму і нацыянальнаму мастацтву, народнаму фальклору. Выклікае заклапочанасць закрыццё гурткоў мастацкай самадзейнасці, кінатэатраў, бібліятэк. Іх месца сталі займаць элітныя клубы, дыскатэкі, інтэрнэт-кафэ і інш.

Дзяржава ўсведамляе небяспеку зніжэння духоўнасці і страты нацыянальнай самабытнасці ва ўмовах наступлення глабалізацыі і пастаянна развівае сетку культурных устаноў. На пачатак 2008 г. у Рэспубліцы налічвалася - 28 тэатраў, 158 кінатэатраў, 56 прафесійных музычных і харэаграфічных калектываў, 129 музеяў, 4 725 бібліятэк, 4 260 клубных устаноў, 24 паркі культуры і адпачачынку, 524 дзіцячыя музычныя, мастацкія школы, 3 ВНУ культуры і мастацтва.

Гістарычную і культурную спадчыну народа захоўваюць 133 дзяржаўныя музеі і іх 58 філіялаў, а таксама больш за 1 000 музяў на прадпрыемствах, у калгасах, вайсковых часцях, вышэйшых навучальных установах, у тым ліку БДТУ.

У цэлым, у параўнанні з савецкім перыядам атрыманне Рэспублікай Беларусь незалежнасці, беларускае кіраўніцтва адыйшло ад заганнай практыкі фінансавання культуры па «рэшткавым прынцыпе». Зараз сталі выдаткоўвацца значныя сродкі на рэстаўрацыю помнікаў мінуўшчыны (Мірскі замак, палац у Нясвіжы, Верхні горад у Мінску і інш.). Штогод лепшым творчым калектывам і аўтарам прысуджаецца Дзяржаўная прэмія.

Характэрнай з'явай сучаснай беларускай культуры з'яўляецца тое, штоя яе носьбітамі, прапагандыстамі і захавальнікамі з'яўляюцца не толькі прафесійныя літаратары, артысты ці мастакі, але і моладзь, якая ўсё выразней адчувае сваю адказнасць за будучыню краіны. Маладыя людзі ўсведамляюць, што не толькі эканоміка, а і высокаразвітая нацыянальная культура, заснаваная на роднай мове, можа стаць асновай рэальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык - Мн., 2009 г.

2. 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. i прадмова І. Саверчаны, З. Санько. - Мн., 1994.

3. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. - Минск, 2005. - 235 с.

4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. - Мн., 1992.

5. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. - Мн., 1994

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.