Рефераты. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР і БССР

p align="left">Умацаванне ролі партыі выявілася і ў падпарадкаванні прадстаўнічых органаў улады - Саветаў, якія толькі стваралі бачнасць дыктатуры пралетарыяту. Партыйны нагляд за Саветамі выяўляўся ў кадравай ратацыі дэпутатаў, абранні ў іх склад найбольш адданых сістэме і ідэйна загартаваных асоб, пазбаўленні ад «сацыяльна чужых». Кандыдаты ў дэпутаты зацвярджаліся ў партыйных камітэтах і ішлі на выбары як прадстаўнікі «блоку камуністаў і беспартыйных».

Прафесійныя саюзы таксама страцілі самастойнасць і зрабілася прыдаткам дзяржаўнага апарату. Прафсаюзныя камітэты прызначаліся партыйнымі органамі, знаходзіліся пад іх пільным наглядам і праводзілі іх палітыку. Кожны рабочы быў абавязаны ўступіць у прафесійную арганізацыю. Так, рэспубліканская арганізацыя з 1922 па 1940 г. вырасла з 48 тыс. да 650 тыс. чалавек. Ва ўмовах сталінскага дыктату магчымасці беларускіх прафсаюзаў па выкананні галоўнай задачы - абароне правоў сваіх членаў - былі істотна абмежаваны. Так, права рабочых на забастоўку было выдалена са статутаў. Затое прафсаюзы часта выконвалі не ўласцівыя ім функцыі па арганізацыі сацыялістычнага спаборніцтва ці прапагандысцкай работы сярод працоўных.

Камсамольцы бралі актыўны ўдзел ва ўсіх партыйных і дзяржаўных кампаніях: шэфствавалі над новабудоўлямі, змагаліся з непісьменнасцю і рэлігіяй, дапамагалі партыі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, стварэнні МТС, займаліся ваенна-патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі. Колькасць камсамольцаў імкліва расла: у 1922 іх налічвалася 2 600 чал., а ў 1940 - ужо больш за 247 000. Па прыкладу партыйных структур, ЛКСМБ быў строга іерархічнай арганізацыяй, які пераняў у КП(б) Б яе формы і метады працы.

Такім чынам, у другой палове 1930-х гг. у СССР канчаткова сфарміравалася своеасаблівая палітычная сістэма кіравання савецкім грамадствам, заснаваная на ўладзе Камуністычнай партыі і замацаваная ў Канстытуцыях СССР і саюзных рэспублік. Поўнаўладдзе ЎКП(б) вызначыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы - дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, сродкаў масавай інфармацыі, права і маралі. Адбылася фактычная падмена партыйнымі камітэтамі дзяржаўнах структур. Усе галіны ўлады апынуліся сканцэнтраванымі ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата.

3. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў

У 1922-1924 гг. з пагаршэннем здароўя Ў. Леніна асноўную ролю ў партыі і дзяржаве стала адыгрываць Палітбюро ЦК РКП(б) у складзе Л. Троцкага, Р. Зіноўева, Л. Каменева, А. Рыкава, М. Томскага, а таксама І. Сталіна. Абраны Генеральным сакратаром І. Сталін яшчэ пры жыцці Леніна здолеў сканцэнтраваць у сваіх руках велізарную партыйную ўладу, а пасля смерці правадыра ўмела выкарыстаў яе супраць канкурэнтаў у барацьбе за аднаасобнае кіраванне. Дзякуючы адладжанай ім сістэме назначэнства, асноўныя пазіцыі ў апараце ЦК былі заняты адданым яму асобам.

У 1926 г. створаная Л. Троцкім, Р. Зіноўевым і Л. Каменевым «аб'яднаная апазіцыя» запатрабавала дэмакратызацыі партыі, а ў эканамічнай частцы - хутчэйшага развіцця цяжкой прамысловасці і ўзмацнення барацьбы з кулаком. Але большасць партыйнага апарату бачыла ў Сталіне меншае зло ў параўнанні з Троцкім і ў канцы 1927 г. выказалася за вызваленне «апазіцыянераў» ад высокіх пасад.

Як вынікала з выступлення Генеральнага сакратара на ліпеньскім (1928) Пленуме ЦК УКП(б), варта было чакаць, што па меры прасоўвання савецкага народа па сацыялістычным шляху «супраціўленне капіталістычных элементаў будзе ўзрастаць, класавая барацьба будет абвастрацца».

Гэты тэзіс скіроўваўся на апраўданне жорсткіх распраў з усімі, хто выкажа сумненне ў правільнасці абранага ім курса, хто ўстане на яго шляху да аднасобнай улады. І калі запланаваныя восенню 1929 г. эканамічныя паказчыкі не далі пажаданых вынікаў, прычына таго была знойдзена ў дзейнасці сабатажнікаў і шкоднікаў. Так, у 1930 г. было абвешчана аб «раскрыцці контррэвалюцыйнай арганізацыі» - «Працоўнай сялянскай партыі», «Прамысловай партыі», «Саюзнага бюро сацыял-дэмакратаў (меншавікоў).

У снежні 1932 г. міліцэйскія сілы перадаваліся ў падпарадкаване Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), а ў ліпені 1934 г. яно было пераўтворана ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ) і ўключана ў саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС).

Пры ім засноўвалася Асобая нарада, якая на саюзным узроўні замацавала практыку пазасудовых прыгавораў. Ёй падпарадкавалася сістэма «троек» у рэспубліках, краях, абласцях, гарадах з удзелам начальнікаў упраўлення НКУС, сакратароў парткамітэтаў і пракурораў. Усю карніцкую іерархію ўзначальваў Сталін, а непасрэдным выканаўцам яго волі ў 1934-1936 гг. з'яўляўся наркам унутраных спраў і начальнік ГУДБ СССР Г. Ягода.

Рэарганізацыя праваахоўных органаў была абумоўлена планаваннем Сталіным масавых рэпрэсій. Іх неабходнасць бачылася яму ва ўзросшай апазіцыйнасці з боку саміх камуністаў. Так, 270 дэлегатаў XVII з'езда ЎКП(б) (студзень-люты 1934) пры галасаванні за новы склад ЦК партыі выказалі недавер генсаку і прапанавалі сакратару Ленінградскага абкама партыі С. Кіраву заняць вышэйшую партыйную пасаду. 1 снежня 1934 г. Кіраў быў застрэлены прама ў будынку Смольнага, а разам з «арганізатарамі забойства» Л. Каменевым і Р. Зіноўевым было арыштавана 1 108 з 1 966 дэлегатаў таго самага з'езда, у тым ліку 98 членаў ЦК са 139.

Апагеем дзейнасці рэпрэсіўнай машыны Сталіна зрабіліся так званыя маскоўскія судовыя працэсы над прадстаўнікамі колішняй партыйнай і дзяржаўнай эліты СССР. У ліку першых такі працэс адбыўся ў 1936 г. па справе аб «Антысавецкім аб'яднаным трацкісцка-зіноўеўскім цэнтры», які скончыўся смяротнымі прысудамі абвінавачаным. У студзені 1937 г. суд разглядзеў справу аб так званым «Паралельным антысавецкім трацкісцкім цэнтры». Асуджаныя былі расстраляны (Г. Пятакоў) або (К. Радэк і Г. Сакольнікаў) загінулі ў турме.

Генеральны пракурор СССР А. Вышынскі ўкараніў у судовую практыку правіла, паводле якога, асноўным доказам віны падсуднага з'яўлялася прызнанне ў злачынстве. Невыпадкова таму следчыя выкарыстоўвалі ўсе магчымыя спосабы, у тым ліку пыткі, каб «выбіць» з арыштаванага неабходныя паказанні.

Сфальсіфікаваныя ад пачатку да канца працэсы служылі часткай кампаніі, скіраванай супраць былых ленінскіх саратнікаў, бальшавікоў з дарэвалюцыйным стажам, каб паказаць, як тонка маскіруецца контр-рэвалюцыя і як заглыблены яе карані. 1937 г. на лютаўска-сакавіцкім Пленуме ЦК УКП(б) І. Сталін у сваім дакладзе «Аб асаблівасцях партыйнай работы і мерах ліквідацыі трацкісцкіх і іншых двурушнікаў» даў шырокае тэарэтычнае абгрунтаванне рэпрэсіўнай палітыкі.

Пасля Пленума пачаліся масавыя арышты служачых устаноў, вайскоўцаў, дзеячаў культуры і г.д., галоўным чынам тых, чыя творчая або службовая біяграфія сфарміравалася ўжо пры савецкай уладзе. Асаблівы грамадскі рэзананс меў чэрвеньскі (1937) працэс па справе «ўдзельнікаў ваенна-фашысцкай змовы ў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» - М. Тухачэўскага, І. Якіра, І. Убарэвіча і іншых вядомых камандзіраў.

Выключную актыўнасць і ініцыятыву ў «барацьбе з ворагамі народа» выявіў назначаны ў верасні 1936 г. наркам унутраных спраў СССР М. Яжоў. У выніку ў 1937 г. колькасць арыштаваных узрасла амаль у дзесяць разоў. Усяго ў 1937-1938 гадах было арыштавана звыш 1, 5 млн чал.

Масавыя арышты людзей запатрабавалі тэрміновага вырашэння іх лёсу. Невыпадкова таму шырокае распаўсюджанне набылі пазасудовыя органы - «тройкі», «двойкі», «асобыя нарады НКУС» і іншыя. У сакавіку 1938 г. расстрэльныя прыгаворы напаткалі М. Бухарына, А. Рыкава, Г. Ягоду, Н. Крэсцінскага і многіх іншых членаў «Антысавецкага праватрацкісцкага блока». Ім інкрымінавалі «здрадніцкую, шпіёнскую, дыверсійна-шкодніцкую, тэрарыстычную» і іншую варожую дзейнасць.

Пачатак рэпрэсій у БССР быў падрыхтаваны вынікамі дзейнасці парткамісіі, накіраванай у маі 1929 г. Палітбюро ЎКП (б) у БССР. У поле яе зроку трапілі тыя дзеячы культуры, навукі, а таксама служачыя савецкіх устаноў, якія да таго часу актыўна праводзілі палітыку беларусізацыі. Да распачатай кіраўніцтвам КП(б) Б кампаніі асуджэння так званага нацыянал-дэмакратызма як кулацкай ідэалогіі далучыліся работнікі спецслужбаў. У выніку 23 кастрычніка 1930 г. старшыня ДПУ БССР Р. Рапапорт паведаміў аб раскрыцці падпольнай арганізацыі нацдэмаў «Саюз вызвалення Беларусі» («СВБ»). Да гэтага часу было арыштавана 86 чал., у тым ліку акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафессар А. Смоліч, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча, былыя наркамы Дз. Прышчэпаў, А. Баліцкі, намеснік наркама А. Адамовіч і інш. 4 лютага 1931 г. выключаны з партыі Ў. Ігнатоўскі пакончыў жыццё самагубствам.

У лютым 1933 г. работнікі ДПУ паведамілі аб раскрыцці «контр-рэвалюцыйнай эсэра-прышчэпаўскай арганізацыі» у Наркамземе БССР і Белтрактарацэнтры. У выніку было «абясшкоджана 1, 5 тыс. груповак, якія аб'ядноўвалі да 30 тыс. бандыцкіх элементаў».

Чарговым «поспехам» работнікаў ДПУ стала «выкрыццё контррэвалюцыйнай арганізацыі» «Беларускі нацыянальны цэнтр», нібыта створанай польскімі спецслужбамі. У выніку па «справе БНЦ» было асуджана 97 чал.

У ліку іншых «контррэвалюцыйных арганізацый», выкрытых работнікамі ДПУ ў 1933 г., былі «Польская арганізацыя вайскова», «Беларуская народная Грамада» і іншыя. Усяго з канца 1920-х да сярэдзiны 1930-х гадоў у БССР было рэпрэсiравана звыш 46 тысяч чалавек, з якіх 13 тысяч - расстраляны.

Аб глыбокай канспірацыі «ворагаў народа» мусіла сведчыць выкрыццё ў 1937 г. народнага камісара ўнутраных спраў БССР Г. Малчанава, затым старшыні СНК М. Галадзеда, камандуючага Беларускай ваеннай акругі І. Убарэвіча, старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, І сакратара ЦК КП(б) Б В. Шаранговіча і многіх іншых.

На Беларусi у 1935-1940 гг. за так званыя «контррэвалюцыйныя злачынствы» было прыцягнута каля 385 тыс. чалавек, з якiх больш чым 50 тыс. было расстраляна. У іх ліку - «члены падпольных антысавецкіх арганізацый»: трацкiстаў, правых, нацыянал-фашыстаў, эсэраў, бундаўцасiянiстаў, царкоўнасектантаў і інш.

У верасні 1938 г. масавыя рэпрэсіі былі арганізавана спынены, а пазасудовыя органы (за выключэннем Асобай нарады НКУС СССР) распушчаны. І. Сталіну спатрэбіўся час, каб падвесці вынікі кампаніі і здзейсніць кадравыя перастаноўкі. У прыватнасці, замест М. Яжова, пасаду народнага камісара ўнутраных спраў заняў Л. Берыя. Значную частку свайго часу новы наркам надаваў барацьбе з выпадкамі парушэння сацыялістычнай законнасці. У выніку многія работнікі апарату НКУС, у тым ліку яго папярэднік М. Яжоў, а таксама наркам БССР Б. Берман, таксама былі расстраляны.

Усяго з 1921 па 1953 гг. за «контрэвалюцыйныя злачынствы» было асуджана 3 777 380 чал., з іх да вышэйшай меры пакарання былі прыгавораны 642 980, да зняволення - 2 369 220 чал., да ссылкі і высылкі - 765 180 чал. Каля 2, 9 млн былі асуджаны пазасудовымі органамі, каля 900 тыс. - судамі і ваеннымі трыбуналамі.

У іх ліку былі і тыя, хто актыўна змагаўся за Савецкую ўладу - В. Кнорын, М. Крыленка, К. Ландэр, М. Калмановіч, В. Фамін. Сімвалам трагедыі сталінскіх ахвяр сталі ўрочышча Курапаты каля Мінска, Бутава каля Масквы і іншыя месцы.

4. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе

Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця народаў СССР першых пасляваенных гадоў з'ўляўся высокі духоўны ўздым савецкіх людзей, выкліканы перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.

Страницы: 1, 2, 3, 4



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.