Рефераты. Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя

Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя

Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя

ЗМЕСТ

  • 1 Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
  • 2 Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
  • 3 Гарады, гарадское насельніцтва
  • 4 Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
  • 5 Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
  • СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
  • 1 Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
  • Сусветны эканамічны крызіс, які паралізаваў гаспадарчую дзейнасць у Расійскай імперыі, аднолькава цяжка адбіўся і на беларускай прамысловасці, што ў сваю чаргу значна погоршыла матэрыяльная сановішча беларускага пралетарыята. Зачыняліся прадпрыемствы, зніжаліся памеры заробкаў, пагаршаліся ўмовы працы. Спробы пратэстаў заканчваліся масавымі звальненнямі. Цяжкім выпрабаваннем для беларускага пралетарыяту стала беспрацоўе, з прычыны таго, што асабліва пацярпелі ад крызісу дробныя капіталістычныя і рамесніцкія прадпрыемствы, якія пераважалі на Беларусі.
  • Стачкі і іншыя мерапрыемствы пратэсту мелі вынікам узмацненне рэпрэсій супраць пратэстуючых. У гэтых умовах, прасякнутых безысходнасцю, адбываўся хуткі працэс палітызацыі рабочага руха. Да пачатку XX стагоддзя ўтварыліся галоўныя палітычныя партыі сацыялістычнага толку, якія дзейнічалі падпольна, ва ўмовах пастаянных рэпрэсій з боку ўрада. У сацыял-дэмакратычным лагеры існавала дзве плыні - рэфармісцкая, якая стаяла на ідэях “эканамізму”, распрацаванага нямецкім сацыял-дэмакратам Бернштэйнам і рэвалюцыйная, якую ідэйна абгрунтавалі Г.Пляханаў і У.Ульянаў (група “Іскры”). “Эканамізм” прадугледжваў абмежаванне барацбы толькі пытаннямі эканамічнага і сацыяльнака кшталту, а рэвалюцыянеры дамагаліся звяржэння самадзяржаўя.
  • Палітычная растаноўка сіл на Беларусі была досыць неаднолькавай і складанай. Вядучай палітычнай сілай быў Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Расіі і Польшчы - Бунд, які прытрымліваўся пазіцый эканамізму. Бунд так сама ўваходзіў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Але дзейнічалі бундаўцы пераважна асобна, яны падпарадкавалі сабе ўсе мясцовыя арганізацыі РСДРП на Беларусі і ў 1901 годзе на IV з'ездзе аб'явілі сябе адзінай арганізацыяй, якая абараняе інтарэсы яўрэйскага насельніцтва. Бунд патрабаваў пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нацыянальных сацыял-дэмакратычных партый. На другім з'ездзе РСДРП, які адбыўся за мяжой у 1903 годзе Бунд не атрымаўшы падтрымкі дэлегатаў, пакінуў з'езд, а астатняя частка дэлегатаў падзялілася на бальшавікоў - прыхільнікаў пралетарскай рэвалюцыі і жорсткай партыйнай дысцыпліны і меньшавікоў - больш памяркоўных у пытаннях партыйнага будаўніцтва.
  • У 1903-1904 гадах РСДРП пачала ствараць сетку мясцовых арганізацый на Беларусі. Яны хутка з'явіліся ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Барысаве і іншых буйнейшых гарадах. На працягу студзеня-сакавіка 1904 года былі створаны Палескі камітэт РСДРП, якому падпарадкаваліся арганізацыі поўдня Беларусі і Паўночна-Заходні камітэт, які кіраваў астатнімі арганізацыямі РСДРП на Беларусі. На блізкіх да РСДРП пазіцыях стаяла партыя Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, якая была створана ў 1900 годзе ў Мінску на аб'яднальным з'ездзе Рабочага саюза Літвы і Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага. Кіравалі партыяй Ф.Дзяржынскі і С.Трусевіч. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя ў саюзе з іншымі сацыялістычнымі партыямі, таму СДКПіЛ супрацоўнічала як з РСДРП, так і з Бундам. Што цікава, яна выступала супраць стварэння незалежнай Польшчы.
  • Зусім іншую пазіцыю займала Польская патрыя сацыялістычна (ППС) народніцкага толку, мясцовыя адзелы якой з'явіліся з гарадах заходняй часткі Беларусі і ў Літве (Вільня, Гродна, Брэст). Гэтыя аддзелы аб'ядналіся ў 1902 годзе пад назвай ППС на Літве. Партыя выступала за незалежныя і сацыялістычныя Польшчу, Літву і Беларусь, праводзіла вельмі актыўную прапагандысцкую дзейнасць.
  • У 1901 годзе арганізацыйна аформілася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў да якой далучылася мінская Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі. Праграма партыі прадугледжвала сацыялізацыю зямлі, стварэнне з імперыі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Вялікую ролю эсэры надавалі тэрору супраць улад. Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў гэтай агульнарасійскай партыі былі беларусы Р.Гершуні, С.Кавалік, А.Бонч-Асмалоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская, былыя ўдзельнікі народніцкага руха.
  • Толькі ў 1902 годзе ў Пецярбургу ўзнікла сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя - Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 годзе была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду - БСГ. Заснавалі партыю прадстаўнікі беларускай студэнцкай моладзі - браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, А.Бурбіс, К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі, А.Пашкевіч і інш. у сваёй праграмме партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталізму сацыялістычным ладам, за беларускую культурна-нацыянальную аўтаномію ў складзе дэмакратычнай Расіі з мясцовым сеймам у Вільні. Прыватная маёмасць на зямлю павінна быць адменена і праведзена ўраўняльнае землеразмеркаванне сярод сялян. БСГ супрацоўнічала з ППС, эсэрамі і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй.
  • Рост выступленняў, якімі кіравалі партыйныя дзеячы розных накірункаў, занепакоілі ўлады. Яны спрабавалі ўзяць пад кантроль рабочы рух з дапамогай мерапрыемстваў “паліцэйскага сацыялізму” ці “зубатаўшчыны”. Сутнасць яго выразіў Сямён Зубатаў - кіраўнік маскоўскай паліцыі - улады павінны задаволіць элементарныя эканамічныя і культурныя патрэбы рабочых. На Беларусі ў маі 1901 года перавербаваныя бундаўцы М.Вільбушэвіч і А.Чамярыскі пры падтрымке паліцыі дамагліся ад гаспадароў слясарных майстэрань увесці 12-гадзінны працоўны дзень. Як вынік - да створанай імі Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі перайшла большасць прафсаюзаў, а мясцовыя аддзелы былі створаны па ўсім Заходнем краі. Асноўнымі мэтамі партыі было падняцце культурнага і эканамічнага ўзроўню рабочых. Дзеля гэтага наладжваліся легальныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Аднак у выніку барацбы з Бундам і пасле некалькіх няўдалых спроб вырашыць канфлікты рабочых з прадпрымальнікамі партыя самараспусцілася ў 1903 годзе.
  • Акрамя барацьбы супраць Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі Бунд павінен быў весці ўпартую барацьбу супраць ідэалогіі сіянізму, які набіраў вялікую папулярнасць на Беларусі сярод яўрэйскага насельніцтва. Сусветная арганізацыя сіяністаў была створана ў 1897 годзе. У 1900 - на Беларусі дзейнічала 92 сіяністскіх гуртка, якія не сустракалі перашкод з боку ўлад. У 1902 годзе ў Мінску легальна прайшоў Усерасійскі з'езд сіяністаў (у той час, як усялякая палітычная дзейнасць у імперыі была забаронена). Мэтай сіяністаў было стварэнне яўрэйскай дзяржавы каля гары Сіён у Палесціне. У яўрэйскім асяродке няма класаў, таму няма класавай барацьбы і іншых антаганізмаў, значыцца, са стварэннем сваёй дзяржавы вырашыцца яўрэйскае пытанне - так лічылі сіяністы. Да тагож, яны выдвінулі тэзіс аб богаабранасці яўрэйскага народа, што аддавала нацыянал-фанатызмам.
  • Пад час ідэйнай барацьбы з “зубатаўцамі” і сіяністамі Бунд адмовіўся ад эканамізму (летам 1902 г.) і перабудаваў структуру мясцовых арганізацый, скарыстаўшы вопыт РСДРП.
  • На працягу 1901-1904 гадоў адбыўся значны рост колкасці выступленняў, пад час якіх выдвігаліся ўжо не толькі эканамічныя, але і палітычныя патрабаванні. Характар рабочых выступленняў пакуль яшчэ быў абарончы. Урад адказаў увядзеннем у беларускіх губернях у канцы 1901 года становішча “ўзмоцненай аховы” і рэпрэсіямі. Гэта не перашкодзіла атсвяткаваць у 1903 годзе 1 мая, а ў 1904 годзе пад час стачак фіксаваліся перастрэлкі з паліцыяй (у Магілёве). Рост незадаволенасці вызвала няўдалая вайна з Японіяй. Адначасова пашыралася агітацыйная дзейнасць партый сярод сялянства.
  • Рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі ў 1905-1907 гг. Выбух народнага недавольства вызваў растрэл мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 года. 11 студзеня ў Мінску пачалася забастоўка салідарнасці з пецярбуржцамі, у якой прынялі ўдзел большасць прадпрыемстваў горада. На працягу студзеня баставалі і мітынгавалі рабочыя 30 гарадоў Беларусі, але вясной эканамічныя патрабаванні яшчэ пераважалі над палітычнымі. Наогул, колькасць выступленняў так сама пайшла на спад. Другі этап рэвалюцыі пачаўся з 1 мая 1905 года з новага ўздыму выступленняў. Да вулічных шэсцяў і перастрэлак з паліцыяй і вайсковымі часцямі дадаліся масавыя выступленні сялянства і батракоў, якія так сама стваралі сялянскія камітэты і выступалі арганізавана (чэрвень, Навагрудскі павет). Царскі ўрад пайшоў на ўступкі. Мікалай II падпісаў маніфест аб увядзенні парламента - Дзяржаўнай Думы. Але рабочыя не атрымалі выбарчых правоў, таму сацыялістычные партыі байкатавалі выбары ў Думу і працягвалі барацьбу. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ў Усерасійскую - так пачаўся трэці этап рэвалюцыі. 7-17 кастрычніка дзяржава знаходзілася ў стане калапсу. Спыніліся чыгункі, прадпрыемствы, амаль не працавала сувязь. 17 кастрычніка кіраўнік урада С.Віттэ прымусіў Мікалая II падпісаць маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод (свободы слова, друка, сходаў, саюзаў, веравызнанняў) і наданні Думе права заканадаўчай ініцыятывы. У ходзе Усерасійскай стачкі ў Расіі ствараліся Саветы для кіравання дзеяннямі, але на Беларусі супраць Саветаў былі Бунд і эсэры, таму ствараліся толькі безпартыйныя каардынацыйныя камітэты па ініцыятыве эсэраў.
  • 18 кастрычніка 1905 года ў гарадах адбыліся шматлюдныя мітынгі і дэманстрацыі з нагоды выдання маніфеста. Але па ўзгадненню з цэнтральнымі ўладамі гэтыя дэманстрацыі былі разагнаныя з прымяненнем зброі. Расстралялі дэманстрацыі ў Віцебску і Гомелі, у Мінску пад час “курлоўскага расстрэлу” загінула каля 100 чалавек. У цэлым кастрычніцкі націск працоўных аслаб, бо сваю ролю адыграў Маніфест аб свабодах. Ад рэвалюцыі адыйшлі ліберальныя і буржуазныя дзеячы, якія цалкам дасягнулі сваіх мэтаў. На гэтым скончыўся трэці этап рэвалюцыі. Яго вынікам было стварэнне новых палітычных партый, якія пачалі палітычную дзейнасць у рамках парламенцкай барацьбы. Былі так сама легалізаваны нізавыя структуры сацыял-дэмакратычных партый, якія пачалі шырокую агітацыйную дзейнасць.
  • Рэвалюцыйныя партыі працягвалі барацьбу - бо галоўная іх мэта - звяржэнне самадзяржаўя не была дасягнута. На снежань была намечана ўсеагульная забастоўка, якая павінна была перарасці ва ўзброеннае паўстанне. 7 снежня пачаўся чацьвёрты этап рэвалюцыі. РСДРП, Бунд, ПСР (эсэры) выдалі зварот “Да ўсяго народа” з заклікам паўстаць супраць царызма. Агульныя забастоўкі пачаліся ў буйнейшых гарадах Беларусі. 18 снежня пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве. Але на Беларусі выступленні працоўных у ўзброенную форму не перайшлі. Улады адказалі вельмі жорсткімі мерамі. Былі праведзены масавыя арышты. Выступленне ў Маскве было падаўлена. Рэвалюцыйныя партыі заявілі аб часовым адступленні.
  • Улады спалучалі рэпрэсіі з некаторымі ўступкамі на карысць працоўных. Так, 2 снежня 1905 года была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня згодна з законам аб выбарах у Дзяржаўную думу рабочыя атрымалі выбарчыя правы. У сакавіку 1906 года выйшлі Часовыя правілы аб стварэнні саюзаў і грамадскіх арганізацый, якія дазволілі ствараць прафесійныя саюзы. У красавіку адбыліся выбары ў Думу, і яна пачала дзейнасць з 27 красавіка 1906 года. Выбары былі непрамыя, шматступенчатыя. Законам вызначалася розная якасць галасоў выбаршчыкаў (1 голас памешчыка = 3,5 голаса буржуазіі = 15 галасам сялян = 45 галасам рабочых). Асобы, якія не мелі маёмасці, выбарчых правоў не атрымалі. Сацыял-дэмакратычныя партыі байкатавалі выбары ў першую Думу. Але сарваць выбары яны не здолелі. У выбарах удзельнічала шырокае кола партый, створаных пасля маніфеста 17 кастрычніка 1905 года.
  • Партыя канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў) была створана на з'ездзе земскіх дзеячоў, які праходзіў у Маскве з 12 па 18 кастрычніка і пераўтварыўся ў I з'езд партыі кадэтаў. Партыя стаяла на пазіцыі будаўніцтва ў Расіі парламенцкай дзяржавы на заходні манер, выступала супраць федэралізму але дапускала культурную аўтаномію народаў імперыі.

На Беларусі дзейнічала аналагічная мясцовая партыя - Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, якую ў канцы 1905 года стварыў віленскі каталіцкі біскуп Э.Роп. Гэты дзеяч вызначаўся ліберальнымі поглядамі і блізкасцю да беларускага нацыянальнага руху, быў прыхільнікам увядзення беларускай мовы ў касцёл.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.