Рефераты. Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя

p align="left">“Саюз 17 кастрычніка” ці акцябрысты стварылі партыю ў лістападзе 1905 года. На Беларусі былі ўтвораны адзелы ў Віцебске, Мінске, Гродна, Магілёве. Акцябрысты кантралявалі такіе выданні, як «Минская речь», «Витебский голос». Падтрымлівалі партыю мясцовае чыноўніцтва, русскае насельніцтва. Патрыя абмяжоўвалася падтрымкай выканання палажэнняў маніфеста 17 кастрычніка, адвяргала ідэю любой нацыянальнай аўтаноміі ў імперыі акрамя Фінляндыі.

На Беларусі мелі свае аддзелы іншыя арганізацыі - Партыя мірнага абнаўлення, блізкая да кадэтаў, манархічны “Саюз русского народа” (лістапад 1905 года), які ствараў “чорныя сотні” і чыніў пагромы ў яўрэйскіх гарадах, кансерватыўны Усерасійскі нацыянальны саюз (чэрвень 1908 года), які прапаведаваў ідэі нацыяналізму, гасподства рускіх у імперыі, падтрымліваў неабмежаванае самадзяржаўе.

Утвараліся і мясцовыя арганізацыі. Так, “Белорусское общество” (з 1908 года), якое складалася з ліберальнай інтэлігенцыі і заможнага сялянства, выступала за саюз з урадам супраць каталіцкіх памешчыкаў. Таварыствы “Крестьянин” і «Русский окраинный союз» (з кастрычніка 1906 года) падтрымлівалі лозунг - “Расія для рускіх і кіраваць ёю павінны рускія”. Выступалі за ліквідацыю ў краі эканамічнай перавагі “польскіх” памешчыкаў і яўрэйскай буржуазіі. Ідэі прпагандавалі праз газеты «Виленский вестник», «Минское слово».

У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. Пачатак дзейнасці парламента супаў з новым ростам выступленняў працоўных, якія зараз кантраляваліся прафсаюзамі. Ад Думы чакалі вырашэння зямельнага пытання, таму наглядаўся актыўны рух сярод сялянства і салдат, якія амаль цалкам паходзілі з сялянскага саслоўя. У красавіку-ліпені сходкі салдат адбываліся ў Мінску, Баранавічах, Бабруске, Брэсце, Кобрыне. Пад час працы ў Думе дэпутаты прапанавалі некалькі варыянтаў зямельнай рэформы, але яны былі з боку гледжання ўрада празмерна радыкальнымі, бо прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне (праз нацыяналізацыю ці паступовы выкуп дзяржавай). Прапанаваны ўрадам праект Дума рыхтавалася адхіліць. Што цікава, дэпутаты-сяляне ад Беларусі, падманутыя сваімі землякамі, галасавалі супраць нацыяналізацыі зямлі, гэта азначае, супраць сваіх інтарэсаў. Да тагож фракцыя аўтанамістаў - куды ўвайшлі большасць абраных ад Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі дэпутатаў патрабавалі права на шырокае самакіраванне для Польшчы. 9 ліпеня 1906 года Мікалай II распусціў парламент, распачаў рэпрэсіі і прызначыў новыя выбары.

У гэты час прадпрымальнікі так сама пачалі аб'яднацца для супрацьстаяння стачкам і забастоўкам. Ствараліся рэгіянальныя манаполіі - сіндыкаты і таварыствы, якія эфектыўна прымянялі лакаўты - масавыя звальненні рабочых пад час забастовак ці стачак з усіх рэгіянальных прадпрыемстваў галіны.

У гэтых умовах націску на працоўных адбыліся выбары ў другую Думу. У іх прынялі ўдзел усе сацыял-дэмакратычныя партыі. Адзіным блокам на выбары пайшлі правыя арганізацыі - акцябрысты, Расійскі акраінны саюз, манархісты. У выніку ад Беларусі было абрана 15 дэпутатаў ад правага блока, 11 аўтанамістаў, 2 кадэта і 8 беспартыйных. Такім чынам, перамогу атрымалі дзве групоўкі, якія адмаўлялі ў існаванні беларускаму народу. Сацыял-дэмакратычныя партыі не здолелі правесці сваіх дэпутатаў, бо перамога іх кандадатаў аб'яўлялася несапраўднай і анулявалася. У Расіі наглядалася крыху іншая сітуацыя - там левыя партыі дамагліся значных перамог. Другая Дума дзейнічала так сама кароткі тэрмін - з 20 лютага да 3 чэрвеня 1907 года. Зноў абвастрыліся спрэчкі па аграрнаму пытанню. Але зараз партыя кадэтаў не атрымала большасці ў Думе і ўрад праігнараваў іх варыянт рэфармавання. Паколькі ў Думе ніводны бок не атрымаў перавагі, Думу палічылі няздольнай на сур'ёзныя справы і па патрабаванню правых партый распусцілі зноў. Але адначасова Мікалай II змяніў выбарчае заканадаўства
(17 чэрвеня), чаго не меў права рабіць без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905-1907 гадоў. Урад перайшоў да жорсткіх метадаў у кіраванні краінай. Рэвалюцыйныя партыі, у тым ліку і БСГ, знаходзіліся ў глыбокім крызісе, так сама як і партыя кадэтаў. На базе мясцовых яе арганізацый была створана ў 1907 годзе Краявая партыя Літвы і Беларусі. Польскія памешчыкі і святары, якія ўвайшлі ў партыю, падтрымлівалі патрабаванне аб палітычным раўнапраўе палякаў і католікаў.

З 1 лістапада 1907 па 9 чэрвеня 1912 года і з 15 лістапада 1912 па 25 лютага 1917 года дзейнічалі III і IV Дзяржаўныя Думы, у якія ад Беларусі выбіраліся амаль выключна прадстаўнікі правых партый і чарнасоценных арганізацый. Гэтыя парламенты цалкам падтрымлівалі ўсе мерапрыемствы ўрада ва ўсіх сферах жыцця краіны. Па патрабаванню П.Сталыпіна, які праводзіў аграрную рэформу, у усходняй і цэнтральнай Беларусі была праведзена земская рэформа (14 мая 1911 года), якая мела значныя адрозненні ад рэформы 1864 года ў Расіі. Замест саслоўных курый выбаршчыкаў у органы земскага самакіравання стваралася дзве - “руская” і “польская”, а каб павялічыць прадстаўніцтва праваслаўнага “рускага” сялянства маёмасны цэнз для іх панізілі ў 2 разы. Гэтыя меры павінны былі недапусціць панавання ў земствах каталіцкіх “польскіх” памешчыкаў.

Падзеі рэвалюцыі садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха. У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з'езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове. З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мове - “Наша ніва”, якая пасля дзяржаўнага пераварота стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 1912 года нашаніваўцы наладзілі выпуск грамадска-палітычнага і літаратурнага альманаха “Маладая Беларусь”. У выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” (1908-1914 гады) выходзілі дзесяткі беларускіх кніжак. Такім чынам, беларускі рух на гэтычас абмяжоўваўся культурна-асветніцкай працай, пашырэннем сярод насельніцтва навукова-папулярных ведаў у розных галінах гаспадаркі і навукі. “Наша ніва” садзейнічала з'яўленню ў беларускаў літаратуры таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, гордасці беларускай літаратуры.

Аднак вельмі цяжка было супрацьстаяць той прапагандзе вялікадзяржаўнага шавінізму, што існаваў на Беларусі. Улады падтрымлівалі правыя арганізацыі, садзейнічалі чарнасоценным пагромам у беларускіх гарадах. Алаль прыпыніўся сялянскі і рабочы рух. Толькі ў 1912-1914 гадах намеціўся пад'ём забастовачнай барацьбы і сялянскіх выступленняў. Увогуле, рэакцыя і рэпрэсіі на Беларусі былі больш мэтанакіраванымі і паслядоўнымі, чым у астатняй імперыі.

2 Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.

У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характаразавалася высокай ступенню канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу і ўзнікненнем манапалістычных аб'яднанняў; зліццём прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэннем фінансавага капіталу; вывазам капіталу за мяжу; барацьбой паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету.

Расійскі імперыялізм меў большую чым на Захадзе ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў; вываз тавараў пераважаў над вывазам капіталу; у эканоміцы існавалі высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, а адносна развіты аграрны капіталізм суіснаваў з паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльнай сістэмай. У межах расійскага імперыялізму свае асаблівасці мела развіцце прамысловасці на Беларусі.

Крызіс 1900-1903 гг. і дэпрэсія 1904-1908 гг. Беларускія прадпрыемствы ад крызісу пацярпелі менш, чым расійскія. У 1902-1903 гг. і ў 1906 г. пачалося часовае ажыўленне. У 1904-1907 гг. - наглядалася дэпрэсія (адсутнічаў рост вытворчасці). З 1908 па 1914 гг. - эканамічны ўздым, пад час якога сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці складаў 13,9%. Вынікам крызісу стала паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці; выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі; будаўніцтва новых прадпрыемстваў; пераабсталяванне раней пабудаваных прадпрыемстваў.

Але пераважала, як i ранней, дробная прамысловая вытворчасць, яна складала 53,5% ад агульнай, а буйная - толькі 46,5%. Не гледзячы на перавагу, дробная прамысловасць адыгрывала дапаможную ролю (бытавыя паслугі насельніцтву), буйная прамысловасць пераважала ў асноўных галінах вытворчасці.

У параўнанні з папярэднім перыядам зменаў у галіновай структуры не адбылося. На 1913 г вядучыя галіны вытворчасці на Беларусі: харчовая прамысловасць, лесанарыхтоўкі і сплаў, дрэваапрацоўчая, папяровая вытворчасць, чыгуначныя і рамонтныя майстэрні, шкляная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, запалкаваявытворчасці.

Пачалі з'яўляцца на Беларусі манапалістычныя аб'яднанні. У чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які вызначаў манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. Па прапанове Камітэта быў створаны Ўсерасійскі запалкавы сіндыкат з цэнтрам у Маскве. Адначасова дзейнічалі ў Віцебску мясцовы сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы - сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю. У лясной і папяровай прамысловасці былі створаны Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-заходняга краю. Але ўвогуле, ступень манапалізацыі была ніжэйшый, чым у Расіі.

Адначасова з утварэннем манаполій ішоў працэс акцыяніравання. На 1913 г. налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы, іх удзельная вага склала 14,8% ад усёй прамысловасці. Акцыянерныя таварыствы карысталіся падтрымкай банкаў што дазваляла праводзіць пераўзбраенне старых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Акцыянернымі прадпрыемствамі былі мінская шпалерная фабрыка, буйную абутковую фабрыку “Скараход”, цэментны завод у Ваўкавыскім павеце, гродзенская тытунёвая фабрыка.

Беларуская прамысловасць прыцягвала замежныя інвестыцыі. На 1913 г. удзельная вага прадпрыемстваў з замежным капіталам склала 6,7%. У лесаапрацоўке пераважаў германскі капітал (ст. Калодзішчы, лесапільна-фанерны завод нямецка-аўстрыйскага таварыства). У тэкстыльнай прамысловасцi пераважаў бельгійскі і французскі капітал. Першым належыла льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”; французы валодалі шоўкакруцільнымі фабрыкамі; аўстрыйскі капітал кантраляваў Высачанскую льнопрадзільную фабрыку. Выкарыстоўванне замежнага капіталу садзейнічала пераўзбраенню прадпрыемстваў, росту вытворчасці, росту збыту прадукцыі за мяжу.

У 1900-1913 гг. рост прамысловай вытворчасці на Беларусі адбыўся галоўным чынам за кошт буйной прамысловасці. Уся прамысловасць давала ў 1913 г. ужо 20,4% нацыянальнага даходу, што на 5,4% болей, чым у 1900 годзе. Але прамысловае развіцце Беларусі адставала ад Расіі. На душу насельніцтва прадукцыі атрымлівалася ў 2 разы менш. Беларускія рабочыя складалі ў 1913 г. толькі 3,5% ад усерасійскага пралетарыяту.

3 Гарады, гарадское насельніцтва

У першыя дзесяць год стагоддзя вызначыліся галоўныя прамысловыя цэнтры Беларусі. Гэта: Мінск з 69 цэнзавымi (буйнымі) прадпрыемствамi і 5.097 рабочымі (1913 г.).; Віцебск - 45 буйных прадпрыемстваў з 3.886 рабочымі; Гродна - 19 цэнзавых прадпрыемстваў з 2.342 рабочымі; Пінск, Гомель, Магілёў, Брэст, Барысаў, Мазыр, Смаргонь, Копыль і Орша - прамысловыя цэнтры з некалькімі прадпрыемствамі цэнзавай прамысловасці. Усяго на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці ў 1913 г. налічвалася 57 тыс. рабочых. Агульная колькасць наёмных работнікаў дасягнула 514 тыс. чалавек разам з сельскагаспадарчымі рабочымі, якіх налічвалася каля 114 тыс.

У нацыянальным складзе буржуазіі і пралетарыяту змен у пааўнанні з папярэднім перыядам, не адбылося. Доля беларускай буржуазіі складала каля 2% ад усёй колькасці беларусаў, ці каля 20 тыс. чалавек.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.