Рефераты. Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя

p align="left">Дабрабыт насельніцтва Беларусі. Сярэднегадавы заробак фабрычна-заводскіх рабочых у 1901 г. склаў 157,9 руб., а ў 1904-1913 гг. у сярэднім 210,4 руб. Выдаткі на жыллё і харчаванне складалі 2/3 заробку. Цэны на галоўныя прадукты на першы погляд былі невялікімі, але ў спалучэнні з мізерным заробкам гэтая перавага Расіі зыходзіла ў нікуды.

У гэты перыяд урад вымушаны быў прыняць шэраг законаў аб паляпшэнні ўмоў працы рабочых. 2 чэрвеня 1903 г. быў прыняты закон аб дапамозе рабочым, што пацярпелі ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У 1902-1903 гг. было прынята заканадаўства па рэгуляванні ўзаемаадносін гаспадароў і рабочых у рамеснай вытворчасці. У 1912 г. Дзяржаўнай Думай быў адобраны (павінен пачаць дзейнічаць з 1914 г.) закон аб страхаванні рабочых ад няшчаснага выпадку ці хваробы. Але гэты закон распаўсюджваўся толькі на рабочых цэнзавай прамысловасці, і на Беларусі пад яго дзейнасць падпадала толькi каля 20% працоўных.

4 Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі

На пачатак XX ст. Расія ператварылася ў адну з галоўных краін-экспарцёраў хлеба ў Еўропу. Акрамя таго, яна вывозіла іншую прадукцыю сельскай гаспадаркі, вялікая колькасць якой атрымлівалі і на беларускай зямлі. Экспарту прадукцыі з Беларусі садзейнічала яе блізкае знаходжанне да рынкаў збыту і добрыя шляхі зносін. Аднак гэтыя поспехі адбываліся на фоне невырашанага аграрнага пытання (захоўвалася феадальнае землеўладанне іфеадальныя парадкі на вёсцы). Абвастрыліся гэтыя супярэчнасці пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Менавіта зямельнае пытанне стала падставай да разгону першых дзвух Дзяржаўных Думаў. Патрабавалася правесці неадкладныя рэформы на вёске.

3 лістапада 1905 г. Мiкалай II падпiсаў маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян, па якому з 1 студзеня 1907 г. поўнасцю адмяняліся выкупныя плацяжы. Зямля стала ўласнасцю домагаспадара ці абшчыны (пры абшчынным землеўладанні).

А ўказ 9 лістапада 1906 г. (з 14 чэрвеня 1910 г. - дзяржаўны закон) абвясціў асноўныя прынцыпы рэформы сельскай гаспадаркі. Урадаваму праекту рэформ на вёске быў супрацьпастаўлены больш радыкальны праект, распрацаваны дэпутатамі Дзяржаўнай думы, але ён быў адвергнуты, а Першая і Другая Думы распушчаны Мікалаем II.

Урадавая рэформа мела пэўныя эканамічныя і палітычныя мэты, сярод якіх - разбурэнне абшчыны, замацаванне прыватнай зямельнай уласнасці, стварэнне “сярэдняга” сялянскага класа - асноўнай сацыяльнай апоры рэжыму. Сялянскі пазямельны банк аказваў фінансавую падтрымку рэформы (купля і продаж зямлі, выдача сялянам ссуд і крэдытаў). У сакавіку 1911 г. на Беларусі (у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях) былі ўведзены земствы, што павінна было спрыяць правядзенню рэформы.

Сталыпінскай праграмай перабудовы вёскі прадугледжвалася:

- разбурэнне сельскай абшчыны. Указ 9 лістапада 1906 г. дазваляў селяніну-абшчынніку патрабаваць часткі абшчыннай зямлі ў прыватную ўласнасць. З 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым;

- насаджэнне хутарскіх ці адрубных сялянскіх гаспадарак. Для прапаганды хутарской формы гаспадарання ствараліся паказальныя хутары, ішла прапаганда хутарской гаспадаркі праз СМІ;

- агратэхнічная адукацыя сялянства, дапамога сялянам у ўвядзенні перадавых на той час тэхналогій. Заахвочвалася кааперыраванне, наём на службу (земствамі) аграномаў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі, прапагандавалася вогнестойкага будаўніцтва, праводзілася меліярацыя і г.д.;

- разнастайная, у тым ліку матэрыяльная дапамога сялянам, перш за ўсё заможным гаспадаркам;

- добравольнае перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, на Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію;

- пашырэнне грамадзянскіх правоў сялян, адмена для іх цялесных пакаранняў, дазвол свабоды выбару месца пастаяннага жыхарства і інш.

Пад час правядзення рэформы на Беларусі наглядаліся некаторыя адметнасці. Хутка праводзілася землеўпарадкаванне, бо 60% агульнай зямельнай плошчы да пачатку рэформы ўжо было ў прыватным землеўладанні, а 34% складалі сялянскія надзельныя землі. На Беларусі меўся вялікі дваранскі зямельны фонд (памешчыцкае непрацоўнае землеўладанне). Менавіта за кошт яго скарачэння павінна было расці сялянскае землеўладанне.

На Беларусі хутчэй разбураліся абшчыны. У Магілёўскай губерні да 1915 г. з абшчын выйшла больш паловы абшчыннікаў, у Віцебскай амаль трэць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях на пачатак рэформы абшчын наогул не існавала. Але рассяленне на хутары ішло марудна, з прычыны малазямелля і вялікасямейнасці. Да 1916 г. было створана каля 128 тыс. хутароў і адрубоў, а гэта толькі 12% ад колькасці сялянскіх двароў. Тым не меньш, гэты было ў межах сярэднягя паказчыка па імперыі.

Перасяленне сялян у іншыя рэгіёны павінна было вырашыць галоўную праблему беларускай вёскі - яе перанаселенасць, асабліва ў усходняй частцы Беларусі. Да 1914 г. з Беларусі па праграме перасялення выехала каля 350 тыс. чал., з іх вярнуўся кожны дзесяты. На новых месцах цалкам адсутнічала інфраструктура - не было ўрачоў, школ, дарог і г.д., не кожны змог прыстасавацца ў такіх цяжкіх умовах. Існаваў і другі напрамак эміграцыі беларусаў - краіны Захаду (ЗША, Канада, Германія, Аргенціна, Бразілія). Выязджалі і сяляне, і гараджане (галоўным чынам бегла яўрэйскае насельніцтва ад дзяржаўнага антысемітызму і пагромаў), як на пастаяннае жыхарства, так і на часовыя заробкі (заробленыя грошы выкарыстоўвалі на пакупку зямлі і інвентару). Да 1913 г. выехала 1,5 млн. чалавек, вярнулася 600 тыс.

Урад на Беларусі працягваў, як і раней, праводзіць мерапрыемствы па пашырэнні рускага землеўладання. Быў створаны “асобны фонд для ўладкавання рускіх пасяленцаў у Паўднева-Заходнім краі”, які фарміраваўся за кошт казённых зямель. Адначасова Дзяржаўны банк не даваў крэдытаў мясцовым землеўладальнікам каталіцкага веравызнання.

Значная роля роля ў рэфармаванні вескі адводзілася Сялянскаму пазямельнаму банку. Ён праводзіў аперацыі па пакупке сялянамі зямлі. Галоўнымі прадаўцамі зямлі былі памешчыкі, бо ў у Дваранскім банку было закладзена 52% памешчыцкай зямлі, і банк ужо не падзяваўся на вяртанне выдадзеных пад залог маёнткаў грошаў. Акрамя дваран, прадаўцамі зямлі былі купцы, мяшчане, малазямельныя сяляне-абрубшчыкі. Галоўнымі пакупнікамі зямлі былі заможныя сяляне, дробнае сельскае чыноўніцтва. За 10 гадоў рэформы ў пяці беларускіх губернях Сялянскім банкам было прададзена з выдзяленнем ссуд і за наяўны разлік каля 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн. руб., галоўным чынам прыватным асобам пад хутары. Для куплі зямлі сялянам-адзіночкам даваўся крэдыт.

У выніку рэформы памешчыцкае землеўладанне захавалася, але яго доля скарацілася да 47% агульнай зямельнай плошчы. Яшчэ большая частка памешчыкаў перайшла на капіталістычныя формы гаспадарання - увялі шматполле, прымянялі жалезные плугі, сельскагаспадарчыя машыны, мінеральные ўгнаенні, наёмную рабочую сілу. У капіталістычных памешчыцкіх гаспадарках павысілася ўдзельная вага малочнай і мясной жывёлагадоўлі, свінаводства, садаводства, льнаводства.

Адбыўся істотны рост сялянскай гаспадаркі. Яна давала каля 90% збору збожжа і бульбы. Пад тэхнічныя культуры і бульбу сяляне адводзілі зямлі болей, чым памешчыкі. Сялянам належала 95% коней і буйной рагатай жывёлы. Адбылася канцэнтрацыя зямлі ў руках заможных сялян, а гэта ўмова перабудовы сельскай гаспадаркі на буржуазны лад. Сельскагаспадарчая буржуазія пераважна была беларускай. Сераднякі складалі 20% ад сялянскіх двароў, заможныя 12%.

Узрасла ўраджайнасць асноўных культур. Гродзенская губерня займала першае месца па ўраджайнасці жыта, Мінская - трэцяе, Віленская - пятае, Магілёўская - адзінаццатае сярод губерняў Еўрапейскай Расіі. У беларускіх губернях пашыралася перапрацоўка жывёлагадоўчых прадуктаў, траванасенне, карыстанне с/г машынамі. Павялічыўся экспарт с/г прадукцыі. За 1900-1913 гг. малочных прадуктаў вывезлі на 20,8%, мяса на 193,6%, льновалакна на 18% больш. У 1913 г. вывезена 9.671 тыс. вёдраў спірту (68% ад вырабленага на Беларусі).

Адбыўся рост капіталаў у таварыствах узаемнага крэдытавання, створаных беларускімі сялянамі, выраслі і колькасць таварыстваў да 2046 (1913 г.) з сумай укладаў 53 млн. руб. Сельскагаспадарчая кааперацыя была спажывецкай, вытворчай, крэдытнай, збытавай, развіваліся іншыя формы кааперавання.

Рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі і яе матэрыяльнага дабрабыту, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў і росту вясковага пралетарыяту. Але яна не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень.

5 Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы

Развіцце інфраструктуры Беларусі прама залежала ад поспехаў у развіцці прамысловасці і стратэгічнага палажэння края ў Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак у пачатку стагоддзя ішло больш павольна, чым у папярэдні перыяд. Быў пабудаваны адрэзак Пецярбургска-Адэскай дарогі ад Віцебска да Жлобіна, лінія Балагое-Полацк-Маладзечна-Седлецк. Уводзілі ў эксплуатацыю другія калеі раней пабудаваных дарог. На 1913 г. па насычанасці чыгункай на 1000 км2 тэрыторыі Беларусь у 1,8 раза перавышала сярэдні паказчык па еўрапейскай часткі імперыі.

У развіцці гаспадаркі края чыгунка адыгрывала вялікую ролю. Дзякуючы ёй паскаралася распрацоўка і выкарыстанне прыродных багаццяў; спрыяльныя ўмовы для развіцця атрымлівала прамысловасць і сельская гаспадарка; пашыраўся прыток капіталу і сфера яго прымянення; вузлавыя станцыі хутка раслі і ператвараліся ў прамысловыя гарады.

Водны транспарт атрымаў другараднае значэнне з развіццём чыгунак, аднак меў спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця. Па насычанасці рачнымі шляхамі Беларусь у 3 разы перавышала паказчыкі па Еўрапейскай Расіі. Параходнае суднаходства існавала на ўсіх буйных рэках Беларусі. Дзеля бяспечнасці суднаходства праводзіліся мерапрыемствы па ачыстцы руслаў рэк. Вялікую ролю рэкі мелі для сплава леса.

Шашэйныя дарогі дзяржаўнага значэння злучалі прамысловыя і адміністрацыйныя цэнтры рэгіёну з іншымі рэгіенамі імперыі і замежнымі краінамі. Роля дорог узрасла з развіццём аўтамабільнага транспарту. Дзякуючы развітай транспартнай сетцы і спрыяльнаму геаграфічнаму становішчу, Беларусь стала важным рэгіёнам, які злучаў прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі паміж сабой і з прамысловаразвітай Еўропай. Беларусь актыўна ўдзельнічала ў міжнародным гандлі.

Беларусь была не толькі пасрэднікам, але і сама вывозіла шэраг тавараў. Экспарт лёну склаў 1/6 ад агульнарасійскага, шмат экспартавалі леса і прадукцыі лесаапрацоўкі, прадукцыі сельскагаспадарчай прамысловасці: масла, хлеба, яек, сыра, жывой і забітай птушкі, садавіны. Вываз малочных прадуктаў за першыя 10 гадоў стагоддзя вырас на 1/5, мяса амаль у тры разы. Сельскагаспадарчыя машыны і прылады вытворчасці мясцовых прадпрыемстваў вывозіліся ва ўсходнім напрамку. На Беларусь увозілі: загатоўкі і сталь для перапрацоўкі на мясцовых заводах; сельскагаспадарчыя машыны з Захаду; пшаніцу.

Унутраны гандаль. Галоўнае месца ў ім заняў аптовы і рознічны гандаль, якім займаліся 220 буйных гандлёвых дамоў і акцыянерных таварыстваў (1913 г.). Дапаможную ролю мелі ярмаркі і базары. У 1913 г. налічвалася, 55.300 сярэдніх і дробных гандлёвых прадпрыемстваў - ларкоў, палатак, тракціраў, крам і г.д. Галоўным чынам яны былі прыватнакапіталістычнымі, толькі 1/5 належыла да дзяржаўна-капіталістычнага сектара.

Хоць рост рознічнага тавараабароту аперажаў агульнарасійскія тэмпы, на душу насельніцтва ён быў амаль у 2 разы меней. У горадзе тавараабарот быў у 18 разоў большы, чым на вёске, а 1/3 тавараабароту - гэта продаж алкагольных напоеў.

Значна паспрыяла развіццю гандлю грашовая рэформа 1895-1897 гг., якая ўвяла залаты монаметалізм і стабілізавала грашовую сістэму Расійскай імперыі. У абарачэнні былі ўведзены папяровыя крэдытныя білеты ад 1 да 50 руб., якія свабодна разменьваліся на золата, залатыя, сярэбраныя і медныя манеты. Беларусь з'яўлялася рэгіёнам-донарам у выкананні джярбюджэту імперыі, тут збіралася на 1/3 дзяржаўных падаткаў больш, чым выдаткоўвалася на мясцовыя расходы. Так, за 1900-1913 гг. было сабрана 879 млн. руб., выдаткавана 588 млн. руб. Асноўнымі крыніцамі даходаў былі чыгунка, акцызы, пошліны, віна-водачная манаполія, у той час як прамысловасць, гандаль і грашовыя капіталы абкладаліся нязначнымі падаткам. Мясцовыя бюджэты папаўняліся за кошт абкладання нерухомай маёмасці.

У пачатку XX стагоддзя склалася шматступенчатая сістэма крэдытных устаноў. На чале яе стаялі губернскія аддзяленні Дзяржаўнага банка, якія абапіраючыся на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы абслугоўвалі буйны гандль і камерцыйныя банкі. На Беларусі дзейнічала каля 20 камерцыйных банкаў, як мясцовых, так і агульнарасійскіх, гэта - Руска-Азіяцкі, Азоўскі, Злучаны, Руска-Французскі, Віленскі камерцыйны банк. Капіталы яны ўкладвалі праз пасрэднікаў - прыватныя банкірскія канторы, што ўкладвалі атрыманыя ад банкаў сродкі (кароткатэрміновыя пазыкі) ў прамысловасць і гандаль. Так адбывалася зрошчванне банкаўскага капіталу з прамысловым капіталам праз пасрэдніцтва агентаў фінансавага капіталу. Такая сістэма выклікала развіццё яшчэ аднаго тыпа крэдытных устаноў - таварыстваў узаемнага крэдыту.

На працягу 1900-1913 гг. эканоміка Беларусі зрабіла значныя поспехі. Нацыянальны даход вырас удвая, дасягнуўшы 1 млрд руб. Капіталістычныя формы гаспадарання замацаваліся ў прамысловасці, аграрным сектары, будаўніцтве, гандлі, фінансавай і іншых сферах. Але Беларусь і ў 1913 г. працягвала заставацца ў Расійскай імперыі пераважна аграрным раёнам.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.

2. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф.- Мн., 2005. - 235 с.

3. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі - Мн., 1990-е гг.

4. В.І. Галубовіч Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча - Мінск, 1996.

5. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Пер. з рус. Т.М.Бутэвіч і інш.; Прадм. Дз.У.Карава, Я.І.Бараноўскага. Мн.: БелЭн, 1994. 510 с.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.