Рефераты. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай

Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай

6

Змест

Уводзіны………………………………………………………………..………… 3

1.Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. ……………………………………………..4

2. Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю. ……………..9

3.Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. …………………………….15

Заключэнне ………………………………………………………………………19

Спіс выкарыстанай літаратуры ………………………………………………...20

Уводзіны

1569 год паклау пачатак новай старонцы у гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еуропы з'явілася новая дзяржава - Рэч Паспалітая. Гэта гістарычная падзея адбылася у выніку Люблінскай уніі, якая абвястіла аб інкарпараціі Вялікага княства Літоускага у Польшчу і утварэнні Рэчы Паспілітай. Гісторыя Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай - адзін з найбольш цікавых і складаных перыядау гісторыі Бацькаушчыны.

Тэма дадзенай кантольнай работы “Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы паспалітай”. У ёй будуць разгледжаны наступныя пытанні: 1.Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства.; 2. Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю.; 3.Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях.

1.Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII- XVIII стагоддзях. Становішча сялянства.

У другой палове XVI - першай палове XVII ст. на бeларускіх землях у цэлым завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоуныя прывілеі i абавязкі шляхты; пазбауленне сялян права на зямлю i замацаванне ix за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.

Вялікая колькасць зямель належала феадалам (шляхце). Шляхецкае саслоуе дзялілася на групоукі паводле эканамічнай моцы і палітычнай ролі у гасударстве. Больш за 42% сялянскіх гаспадарак належала 29 найбольш буйным магнатам, што складалі каля 0,7% землеуладальнікау. Да іх далучаліся група паноу , што мела маенткі не меньш за 500 “дымоу”. Гэтыя дзве групы феадалау валодалі 48,4% сялянскіх гаспадарак.

Сярэдні пласт шляхты налічвау 650 феадалау, якія валодалі ад 21 да 500 сялянскіх дымоу і складалі 16% пануючага класа.

Дробная шляхта была самай шматлікай групай феадалау, якая налічвала налічвала больш 3000 чалавек, 70% пануючага класа, але толькі 28% сялянскіх гаспадарак знаходзілася у іх руках.

Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяу у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI --першай паловы XVII ст. была упарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем'і замацоуваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеуладальніка.

Эканамічнае жыццё краіны у канцы XVI - першай палове XVII ст. праходзіць пад уплывам завяршэнне у 1583 г. разбуральнай Лівонскай вайны з Маскоускай дзяржавай i прыняццем у 1588 г. асноунага закона дзяржавы - Трэцяга Статута ВКЛ. Гэта станоуча пауплывала на стабізацыю i рост эканомікі дзяржавы, у першую чаргу яе галоунай галіны - сельскай гаспадаркі.

У гэты час сельская гаспадарка, якая заставалася асновай эканомікі краіны, перажывала пэуны уздым, абумоулены як пашырэннем сферы таварна-грашовых адносін, ростам попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю на унутраным i знешнім рынках, так i завяршэннем у асноуным аграрнай рэформы. Фальваркі, створаныя на захадзе i у цэнтры, пачалі даваць прыбытак.

На усходзе Беларусі у гэты час пачалося больш актыунае правядзенне аграрных пераутварэнняу, у тым ліку i перамер зямлі. Раней гэта не рабілася, бо iшлa вайна з Маскоускай дзяржавай i некаторыя землі былі за-няты яе войскамі. Аграрныя пераутварэні на усходзе мелі асаблівасці. Тут фальваркова-паншчынная cicтэма не стала пераважаючай.Феадалы выбіралі кожны раз i у кожным асобным выпадку лепшы для ix спосаб гаспадарання. Такім чынам к сярэдзіне XVII стагоддзя услаляваліся дзве аноуныя формы гаспадарання: увядзенне фальваркау і увядзенне паншчыны у якасці асноунай павіннасці, атаксама перавод сялян на грашовую рэнту. У першай палове XVII стагоддзя павялічваюцца плошчы ворыунай зямлі, расце вытворчасть сельхоз прадукцыі.

Другая палова XVII першая палова XVIII стагоддзяу характэрэзуецца глыбокім эканамічным заняпадам і марудным узнауленнем сельскай гаспадаркі. Прычынамі гэтага наступныя:

1. Шматлікія войны (антыфеадальная вайна 1648-1654, вайна Росіі з Рэччу паспалітай 1654-1667, польска-шведская вайна 1655-1660, Пауночная вайна 1700-1721).

2.Скарачэнне колькасці насельніцтва у выніку войнау і выкліканых імі неураджаяу, эпідэмій , хвароб.З даваеннага 2,9 млн. насельніцтва уцалела каля 1,4 млн. чалавек.

3. Значна скараціліся ворыуная землі.

4. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Да сярэдзшы XVIII ст. першае месца сярод сялянскіхх павшнасцяу займала паншчына (да 8--12 i нават 16 дзён з цяглай валокі у тыдзень). Акрамя таго, сяляне павінны 6ылі выконваць фурманкавую павіннасць, вартаваць маёнтак, рамантаваць дарогі i масты, удзельнічаць у гвалтах, талоках, працаваць на панскіх агародах. Захоувгшся натуральныя даніны i грашовы чынш. Асабліва цяжкае становішча было у тых сялян, што працавалі на землях феадалау-арандатарау. Арандатар, які імкнууся за час свайго уладання атрымаць ад маёнткау найбольшы даход, нярэдка павялічвау павіннасці звыш усякіх нормау

5. Няустойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатау паміж сабой за уладу.

Агульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла умацаванню i росту феадальнай гаспадаркі. Асноунай яе формай з'яуляуся фальварак. У першую чаргу гэта было абумоулена ростам цэн на зерне на знешнім рынку. Фальварак традыцыйна панавау на прыватнауласных землях, у феадальным землеуладанні гэта быу асноуны фонд.

У апошняй чвэрці XVIII ст. удзельная вага прыватнага землеуладання складала амаль 80 %. Астатнія землі належалі царкве i дзяржаве.

Геаграфічна фальварковая гаспадарка ахоплівала усю тэрыторыю Беларусі Калі на захадзе i у цэнтры беларускіх зямель фальварак дамінавау яшчэ у XVI ст., то на усходзе найбольшая распаусюджанасць гэтай формы феадальнага гаспадарання прыпадала на другую палову XVIII ст. У гэты час удзельная вага уладанняу, якія не мелі фальварковых засевау, складала усяго каля 20 % . Але фальварковая гаспадарка на усходзе Беларусі давала феадалу нязначны прыбытак i у асноуным абслугоувала яго унутраныя патрэбы у сельскагаспадарчай прадукцыі. У гэтай зоне Беларусі у гаспадарцы феадала галоуную ролю адыгрывалі разнастайныя промыслы. Важнейшай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці у феадальных уладаннях на больй частцы беларускіх зямель было земляробства.

Ва ycix рэгіёнах Беларусі пануючай сістэмай земляробства з'яулялася трохполле. Аднак у асобных маёнтках (Шчорсы І.ХраптовІча, Веляшковічы (Варшава Руская) А.Агінскага i некаторых іншых), назіралася ужо развітая сістэма шматпольных севазваротау.

Фальварковыя палеткі засяваліся зерневымі, бабовымі i тэхнічнымі культурамі .Больш за палову плошч пасевау на сярэдзіну XVIII ст. у заходніх i цэнтральных раёнах Беларусі займала азімае жыта.

Другой важнейшай сельскагаспадарчай галіной была жывелагадоуля.У асноуным феадальная гаспадарка была забяспечана як працоунай так і прадукцыйнай жывелай. Найбольш вырошчвалі буйную рагатую жывелу, свіней, авечак, хатнюю птушку.

Неадменнай часткай феадальнай гаспадаркі з'яулялася агародніцтва, садаводства, пчалярства, рыбаводства. З 80-х гадоу XVIII стагоддзя на некаторых землях Беларусі з'яляецца бульба.

Развіваліся таксама і разнастайныя прамысловыя заняткі, такія як, вінакурэнне, млынарства, вырабляуся таксама алей.

Для селянства перыяд XVI- XVIII сатгоддзяу быу нялегкі для жыцця і працы. Хаця заканадауча пануючым класам і было аформлена манапольнае валоданне зямлей , сяляне, абапіраючыся на звычаевае права, яшчэ у першай палове XVIII стагоддзя праводзілі гандлевыя аперацыі з зямлей. Але гэта з'ява была хутчэй адзінткавайі адыходзділа у нябыт. Каб пракарміць сям'ю і даваць прыбытак свайму гаспадару , сялянскі надзел, па падліках тагачасных эканамістау , павінен быу быць не меней 0,5 валокі зямлі (крыху болей за 10 гектарау). Як сведчаць дакументы, плошча сярэдняга сялянскага надзелу у другой палове XVII - першай палове XVIII стагоддзя зрэдку быу меншы чым 0,5 валокі. Калі надзел быу меньшы , ен дапауняуся так званымі прыемнымі землямі, за якія сплачвалі меньшыя падаткі. Здараліся выпадкі калі сяляне утойвалі ворныя пазанадзельныя землі, каб наугул не адбываць з іх ніякіх апвіннасцей.

Сялянскі двор меу назву “Дым” , што азначала сям'ю, радзей некалькі семьяу. Важнейшай прыладай земляробчай працы з'яулялася саха і плуг.

За кошт селяніна карміся шляхта, дзяржава і царква. На іх карвсць прыгонныя адпрацоувалі шматлікія павіннасці. Галоуныя з іх былі паншчына, дзякла і чынш

Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На паншчыну сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывелай, ці без яе - па неабходнасці. Пачынауся панчшынны дзень з узыходам сонца, закнчвауся з захадам. Спазненне ці не выхад на паншчыну жорстка карауся.

На працягу XVII--XVIII стст. норма дармовай прымусовай працы у гаспадарцы феадала, якую той патрабавау ад сялян, павялічвалася. Так, у маёнтку Радзівілау Карэлічы Наваградскага ваяводства цяг-лыя сяляне у 1672 г. адбывалі паншчыну 4 дні з валокі i 5-ы дзень з дыма на тыдзень. Да 1746 г. у падданых гэтага уладання паншчына павялічылася да 12 дзён на тыдзень з валокі на сям'ю.

Сяляне выкрнвалі у XVII - XVIII стагоддзях адработачныя павіннасці, чк гвалты, талокі, згоны. На гэтыя работы выходзілі усей сям'ей, пакідаючы дома кагота аднаго “да работы няздольнага”. Таксама выконвалася падводная павіннасць. Каб яе выканаць прыгонны павінен быу на асбістай жывеле даставіць панскія грузы да месца прызначэння.. Падводная павіннасць на доугі час адрывала еляніна ад сваей зямлі. Акрамя усяго пералічанага прыгонныя адбывалі так званыя старажоучыну, шарвакі (рамонт і будауніцтва дарог, маенткау). Бало і шмат іншых адработак.

Сярод грашовых падаткау першае месца займау чынш. Чыншавыя сяляне мелі куды большую гаспадарчую самастойнасць, чым паншчынныя.чыншавыя стаукі былі не аднолькавымі на рознай тэрыторыі, але даволі высокія. Селянін плаціу акрамя чынша яшчэ мноства падаткау: грашовае(адзін грош зкожнага злотага, што ішоу на чынш), угайнае, ялавічнае (за карыстанне ляснымі угоддзямі), чапавое (за выраб алкаголю). Усяго даследчыкі нашчыталі каля 56 найменняу толькі грашовых паборау.

Стабільным прадуктовым паборам з'яулялася дзякла (жыта, ячмень,авес, птушка,яйкі, хмель і інш.).

Акрамя разнастайных падаткау аб цяжкасці беларускага селяніна гаворыць і тое, што ен быу практычна безаборонны у прававым сэнсе. Селянін, паводле заканадауства Вялікага княства Літоускага, цалкам залежау ад уласшка зямл, на якой ён пражывау. Статутныя нормы гарантавалі землеуладальшкам поунае права распараджэння прыгоннымі падданымі Апошнім забаранялася набываць ва уласнасць зямлю (на практыцы, аднак, гэта норма часам парушалася), любыя памкненні прыгоннага пакінуць уладанне заканадауча забараняліся. У любы час землеуласнік мог адабраць у свайго падданага зямельны надзел, перасяліць яго у іншае месца, прадаць прыгоннага з усёй яго маёмасцю, зямлёй i без яе іншаму феадалу, закласці пад пуную грашовую суму.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.