2. Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю.
Становішча і роля гарадоу у дзяржаве і іх уплыу на палітычную і эканамічную сітуацыю зауседы з'яуляуся паказчыкам аугльнага эканамічнага стану. Гарады канцэнтравалі у сабе рамяство і гандаль , аказвалі дзейнасны уплыу на развіцце культуры.
Першая палова XVII стагоддзя з'явілася у Беларусі часам хуткага развіцця гарадоу. У сярэдзіне XVII стагоддзя на тэрыторіі Беларусі налічвалася не менш як 462 гарадскія паселішчы (у другой палове XVI ст.- 382).У гэты перыяд гарады выконвалі наступныя функцыі: гаспадарчая, адмістрацыйная, культурная, ваенная.
Развіццё гарадоу Беларусі у другой палове XVIII ст. праходзіла пад знакам пераадолення глыбокага крызісу, які быу вынікам ваенных катаклізмау сярэдзіны XVII--пачатку XVIII ст. Значныя спусташэнні беларускім гарадам прыносіла i барацьба магнацкіх груповак.
Саслоуе мяшчан звычайна павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоу i прыгонных.
Да першай паловы XVIII ст. яго мелі усе буйныя i шмат якія з сярэдніх гарадоу. Згодна з каралeycкiмi граматамі на магдэбургскае права, магістрат быу вышэйшым органам самакіравання, пад уладу якога передавался усе жыхары горада. На справе пад юрысдыкцыю магістрата не падлягалі сяляне, якіх пасяліу у горадзе феадал (мяшчане прыватных "юрыдык"), а таксама татары i яурэі, што жылі асобнымі абшчынамі i мелі свае судова-адміністрацыйныя органы. Побач з магдэбургскім правам існавалі мясцовыя нормы права, традыцыі звычаі унутрыгарадскога жыцця.
Сярэдневяковы беларускі горад меу супярэчнасці, якія з'яуляліся падмуркам вострай барацьбы паміж гараджанамі. Да ix ліку адносіліся наступныя: 1) маёмасная няроунасць; 2) захоп багацеямі гарадской улады i выкарыстанне яе у cвaix мэтах; 3) феадальныя "юрыдыт", не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.
Саслоуе мяшчан складалася з заможных вярхоу (багатыя купцы i частка майстроу), сярэдняга пласта (пераважная частка майстроу i гандляроу) i беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходілася самая абяздоленая i бяспрауная частка гараджан -- наёмныя людзі занятыя на падзённых работах (землякопы, вадавозы, грузчыкі, перавозчыкі i т.д.). Плябеі не мелі правоу гараджан, i таму на ix не пашыраліся саслоуныя правы i прывілеі.
Карыстаючыся аслабленнем гарадоу у цэлым i органау ix самакіравання у прыватнасці феадалы i прадстаунікі каралеускай адміністрацыі умешваліся у справы магістратау, падрываючы тым самым правы гарадскіх абшчын. Жыхары гарадоу плацілі падаткі, выконвалі натуральныя павіннасці, неслі вартавую ахову гарадоу, давалі падводы для каралеускіх паслоу, кватэры службовым асобам i салдатам пры пастоі. Цяжкімі для мяшчан былі розныя зборы, якія спаганяліся магістратам для гарадскіх патрэб. Багацеі з магістрата, вядома, перакладалі увесь цяжар падаткау i паборау на рамесна-гандлёвы люд. Гэта вяло да сутыкненняу паміж магістратамі i гараджанамі, з аднаго боку, i переходу мяшчан у падначаленне свецкіх або духоуных феадалау -- з другога. Таму, нягледзячы на барацьбу гараджан за абмежаванне юрысдыкціі феадалау , феадальная уласнасць у гарадах не толькі захавалася, але яшчэ i узрасла. Да сярэдзшы XVII ст. пад прыватнымі "юрыдыкамі" у Гродне i Віцебску знаходзілася больш за палову мяшчан. Пераход гараджан пад прыват-ную юрысдыкцыю пазбауляу ix ад паборау i зборау, якія устанауліваліся магістратам на тыя ці іншыя патрэбы горада, у той жа час не пагражау забаронай рамеснай i гандлёвай дзейнасці, стратай асабістай свабоды.
Асновай эканамічнага жыцця гарадоу былі рамёствы i гандаль. У крыніцах таго часу упамінаецца каля 200 прафесій i спецыяльнасцей: па апрацоуцы металу -- 41, дрэва - 27, скураной i футравай вытворчасці -- 25 i г.д. Беларускія майстры былі добрымі знауцамі сваей справы, ix вырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю, тонкасцю апрацоукі. Была прыкметнай спецыялізацыя асобных гарадоу. Для Гродна, напрыклад, былі характэрны будаунічыя прафесіі, Віцебск i Полацк мелі добрых спецыялістау па абслугоуванню рачных партоу, Мінск i Слуцк славіліся гарбарнымі i кушнерскімі прафесіямі.
Гарадкія рамеснікі жылі пад пастаяннай пагрозай беззаконня, самавольства i вымаганняу шляхты. З дургой паловы XVI стагоддзя рамеснікі для абароны сваіх інтарэсау аб'ядноуваюцца у так званыя цэхі. Звычайна у цэхі уваходзіла 60 - 70 чалавек, але былі цэхі i па 130 -- 150 рамеснікау якія дзяліліся на майстроу, чалядшкау i вучняу, паміж iмi таксама бесперапынна была барацьба.Майстры мелі ва уласнасці прылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй. Цаxi былі трох тыпау: спецыялізаваныя (адной прафессі), аб'яднаныя (дзвюх i больш блізкіх прафессій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты не толью рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, але i імкнуліся ахоуваць cвaix рамеснікау ад канкурэнцыі на рынку.
3 другой паловы XVIII ст. узрасла таварнасць рамяства, што у сваю чаргу садзейшчала выкарыстанню наёмных ратботнікау, што сведчыць аб пачатку развіцця капіталістычных адносін. У гэты перыяд пачанаецца разлажэнне цэхавай сістэмы рамяства. Колькасць цэхау прыкметна зменшылася да канца XVIII ст. Калі у Магілёве, напрыклад, раней налічвалася 17 цэхау, то У 80-я гг. XVIII ст. ix было толькі 9. У той жа час колькасць рамеснікау, якія не уваходзяць у цэхавую арганізацыю, значна узрасла. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю i садзейшчала разбурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці.
Новай з'явай у эканамічным жыцці Беларусі было зараджэнне у XVIII ст. мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на раздзяленні працы i ручной тэхніцы. Мануфактура садзейшчала павышэнню прадукцыйнасці працы i паглыбленню яе грамадскага раздзялення, падрыхтавала да машыннай вытворчасці
Пачатак стварэнню на Беларусі мануфактурнай прамысловасці паклалі буйныя феадалы, яюя валодалі багаццямі i танную рабочую сілу - прыгонных сялян. Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі лічацца шкляны завод у Налібоках . Завод быу пабудаваны у пачатку 20-х гг. XVIII ст. жонкай канцлера Вялікага княства Літоускага Ганнай Радзівіл. У канцы XVIII ст. на заводзе працавалі некалькі дзесяткау чалавек i выраблялі больш за 100 назвау розных вырабау.
Другой мануфактурай на Беларусі па часе стварэння быу Урэцкі шкляны завод, які пачау дзейшчаць у канцы 30-х гг. XVIII ст. На гэтым прадпрыемстве галоуную увагу звярталі на вытворчасць дарагой крыштальнай пасуды, дэкаратыуных шкляных вырабау.Асабліва славіся завод cваімі люстэркамі.
У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Рдзівіл заснавау у Слуцку фабрыку паясоу, якія карыствліся вялікім попытым. На фабрыцы было 24 станкі, якія абслугоувалі слуцкія мяшчане i прыгонныя сяляне. У канцы XVIII ст. слуцкія паясы экспанаваліся у Парыжы на сусветнай выставе i атрымалі высокую адзнаку.
Мануфактуры Беларусі у XVIII ст. у сваей аснове былі феадальнымі прадпрыемствамі. Большасць з ix работнікау складалі прыгонныя сяляне. Аднак некаторыя мануфактуры мелі асаблівасці, характэрныя для капіталістычнай вытворчасці -- параунальна высокі узровень вытворчага абсталявання, тэхтчнае раздзяленне працы, аплата працы з улікам кваліфікацыі, а у асобных выпадках - здзельная аплата.
Купцы, як і рамеснікі стваралі свае аб'яднанні - брацтвы ці гільдыі. купецкія супольнасці імкнуліся да манаполіі у межах свайго горада і яго пераферыі. Члены купецкіх таварыствау прыносілі прысягу на вернасць гораду і свайму цэху, карысталіся пэунымі прывелеямі , мелі на утрыманні адзі ці некалькі культавых будынкау. З атым як купцы вядуць гандаль наглядалі “інстыгатары”, якія разглядалі скаргі на купцоу, правяралі гандлевыя аперацыі, купецкія і агульна гарадскія вагі, бязмены, якасць таварау і г. д.
Гандлёвыя сувязі Беларусі у сярэднявеччы былі разнастайныя, але найбольш трывалыя i працяглыя былі сувязі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з крашамі Заходняй Еуропы. У Заходнюю Еуропу з Беларусі вывозілся жыта, пянька, лес i іншыя тавары сельскай i лясной гаспадаркі. Значны зрух адбыуся у накірунку знешняга гандлю, якім займалася гарадское купецтва 3 Pacii на Беларусь завозілася футра i саматканае сукно, грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі, мыла i г.д., з Польшчы - сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец, медзь, волава i г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем займалася каля 800 купцов з 30 гарадоу Беларусі Пастаяннай пагрозай для купецтва, як i для рамеснікау, было самавольства магнатау i шляхты, якія рабавалі купцоу, разганялі кірмашы i гандлёвыя арганізацыі У барацьбе з самавольствам феадалау з мэтай аховы cваix гандлярскіх інтарэсау у шэрагу гарадоу (Магілёу, Пінск i інш.) ствараліся цэхі купцоу, якія рэгулявалі парадак куплі i продажу таварау, адносіны паміж купцамі i іншыя справы.
У дрогой палове XVIII стагоддзя гандаль ажывіуся. Гэтаму садзейнічала аднауленне сельскай гаспадаркі , развіцце мануфактуры, паляпшэнне сродкау зносін. На унутраным рынку значную ролю адыгрываюць кірмашы, найбольш буйныя у Мінску, Шклове, Бешанковічах, Зэльве. Ажыуленню гандлю садейнічау шэраг мер , прынятых дзяржавай у гэтым напрамку. У 1766г. на Варшаускім сейме была прынята пастанова аб усталяванні у ВКЛ адзіных мер і вагі. Парушальнікам пагражау штраф.
У наступны перыяд, менавіта у XVII - XVIII стагоддзях беларускія гарады увайшлі у стан страшэннага разбурэння, што прынесла дваццацігадовая смута 1648-1667 гг. Значна скарацілася колькасць гарадскога насельніцтва. Так напрыклад у Наваградскім ваяводстве было знішчана 42,8% дамой, ад 50 да 70% дамау стрцілі за гадывойнау Полацкае, Віцебскае , Мсціслаускае ваяводствы. Сеймавымі пастановамі 60-х гадоу XVII ст. 20 беларускіх гарадоу, у тым ліку i самыя буйныя, былі вызвалены на 4 гады амаль ад ycix дзяржауных павіннасцей. Аднауленне гарадоу тармазілася палітычнымі i эканамічнымі умовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы.
Перш за усё пасля ваеннага спусташэння краіны пачалі аднауляцца мястэчкі, а з буйных гарадоу - Магілёу, Віцебск i Гродна. Большасць гарадоу i мястэчак да сярэдзшы XVIII ст. заставалася яшчэ у заняпадзе, які быу выкарыстаны феадаламі i каталіцкай царквой для пашырэння свaix уладанняу. У пачатку 70-х гадоу 18 стагоддзя на захадзе і у цэнтры Беларусі у прыватнай уласнасці знаходзілас 58 гарадоу і мястэчак. Напрыклад Раздівілы валодалі Слуцкам, Нясвіжам, копылем, Грэскам, Цімкавічамі, Смаргонню. Нягледзячы на барацьбу магістратау за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскіх зямель, зямельныя уладанні феадалау у гарадах да сярэдзіны XVIII ст. былі большыя за магістрацкую.
Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будауніцтва канала Агінскага, які злучыу Неман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будауніцтва Днепра-Бугскага канала.
3 пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца за манапольнае права на крыніцы сыравіны, на вытворчасць i продаж прадукцыі рамяства. У цэхах паглыбляецца маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца пануючае становішча багатай групы рамеснікау.
Да новых рысау эканамічнага жыцця можна аднесці узнікненне мануфактунай выіворчасці .
Узнікненн манаполіі цэхау нарынках гарадоу абумовіла канцэнтрацію мануфактур у мястэчка, малых гарадах, якія складалі частку магнацкіх уладанняу . У 30-х гадах 18 стагодззя узнікла мануфакту ра шкляных вырабау у мястэчку Урэчча Бабруйскага павета, у 1751, 1753 гг. Заснаваны у Слуцку мануфактуры, на якіх вырабраліся шауковыя паясы і суконныя тканіны. Удругой палове 18 стагоддзя мануфактурная вытворчасць пачала набываць рысы маштабнасці. Усягож на 53 мануфактурах таго перыяду працавала 2400 рабочых, большая частка з якіх прыгонныя.
Страницы: 1, 2, 3