Вярхоуная улада, yлiчвaючы значэнне гарадоу у процідзеянні магнацкаму самавольству i феадальнай анархіі, аказвала садзейшчанне гараджанам у аднауленш poлi самакіравання у арганізацыі жыцця гарадоу. Так, за мяшчанамі Маплёва у 1661 г. i пазней за мяшчанамі Гародні было замацавана права выбіраць войта горада. На пра-цягу 60-ых гадоу XVII ст. члены магістратау Магілёва, Віцебска, Гародні атрымалі шляхецкія правы. У 1764 г. сейм прыняу рашэнне аб ліквідацыі у гарадах судовай юрысдыкцыі шляхты i духавенства, i гараджане, якія жылі на юрыдыках феадалау, падлягалі перадачы пад уладу магістратау. У 1776 г. сейм naстанавіу адмяніць магдэбургскае права у гарадах, якія не з'яуляліся цэнтрамі ваяводствау i паветау. Тут устанаулівауся спецыяльнай камісіяй асобны парадак, які павінен быу гарантаваць мяшчанам ix уласнасць, свабоду займацца рамяством, гандлем, права куши-продажу дамоу i другой маёмасці, свабоду змены месца пражывання.
3.Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях.
Шматлікія паустанні прайшлі па тэрыторыі Беларусі у 17-18 стагоддзях. Гэтыя стагоддзі былі часамі , якія да самай высокай кропкі узнялі міжсаслоуныя супярэчнасці.
Неураджаі пачатка 17 стагоддзя з'яуляюцца асноунай прычынай Магілеускага паустання 1606-1610 гадоу. Насельніцтва горада незадаволенае тым, што увесь цяжар падаткау і павіннасцей перакладауся на “нізы” падняло паустанне. Ім кіравала група рамеснікау на чале са стахомам Мітковічам. Паустанцы уварваліся у ратушу і патрабавалі спыніць злоужыванні рады. Замест таго каб выканаць гэта патрабаванне, была прынята спроба арыштаваць кіраунікоу паустання, што не удалося, дзякуючы падтрымцы народа. 25 чэрвеня 1606 г. ратуша была захоплена, старая рада разагнана, а замест яе утворана но-вая рада, у якую увайшоу Стахор Мітковіч і іншыя рамеснікі. Члены старой рады забіты не былі, а былі пасаджаны у турму.
Маплёускія падзеі сур'ёзна устрывожылі улады Рэчы Паспалітай. Але задушыць паустанне у гэты момант у ix не было патрэбных сіл, паколькі значная частка войска была занята паходам на Маскву. I таму кароль Жыпмонт III звярнууся да новай рады з лістом, у якім патрабавау спыніць бунт i падначаліцца старой радзе, што не мела поспеху Немела поспеху i спроба раскалоць новую раду шляхам навязаць ей патрабаванне пасля заканчэння яе паунамоцтвау перадаць уладу старой радзе.
На працягу чатырох гадоу, пры падтрымцы гараджан, існавала гэта улада . Але у Магілёу у 1610 г. i было паслана войска, паустанне было разбіта і жорстка былі пакараны яго кіраунікі.
Сяляне нападалі на панскія маёнткі, падпальвалі фальварковыя забудовы, самавольна высякалі панскі лес, хадзілі туды на паляванне, хоць гэта было строга забаронена. Такія стыхійныя выступленні нярэдка заканчваліся забіццём, а часам i забойствамі ненавіснага шляхціца, панскага памагатага ці ненажэрнага адміністратара. 1661 год стау годам бунту падданых ва уладаннях езуіцкай калегіі, якія размяшчаліся у Берасцейскім ваяводстве. У лютым прыгонныя сяляне учынілі напад на маёнтак Шчытшкі. У ліпені таго ж года езуіцкія падданыя аблажылі маёнтак Блоты . Вялікі размах набылі падобныя дзеянні на Гродзеншчыне. Шматлікія сутычкі здараліся ва усіх раенах Беларусі.
Найбольш значнымі можна назваць Крачаускае паустанне і паустанне на Каменмчыне.
Крачаускае паустанне. Кры-чаускае паустанне было буйнейшым сялянскім выступленнем на Беларусі у феадальную эпоху. На чале яго стаяу беларускі селянін Васіль Вашчыла. Нарадзіуся ён у сялянскай сям'і у невялічкай вёсачцы Лобжа, што на Крычаушчыне, у 1690 г. Аднавяскоуцы выбралі Вашчылу войтам.. Ён пicay i дастауляу сялянскія скаргі фактычным уладальнікам Крычау-шчыны -- Радзівілам. Жорсткі феадальны уціск, вайсковыя пагромы, шляхецкія наезды прымусілі сялян i прос-тых гараджан Крычаушчыны узняцца на барацьбу супраць прыгнятальнікау. У мai 1740 г. Васіль Вашчыла узначаліу першы узброены сялянскі атрад, які пачау баявыя дзеянні супраць арандатарскіх наймітау, і атры-мау першыя перамогі над шляхецкім войскам.
Паустанцы выгналі са староства жорсткіх аранлдатарауі узялі уладу у свае рукі. Многія пытанні кіравання Васіль вашчыла вырашау са сваімі паплечнікамі. Яны здавалі у арэнду прамысловыя прадпрыемствы і корчмы, шукалі новых арандатарау, падпісвалі дагавары. Паустанцы стараліся абмяжоуваць эксплуатацыю сялян арандатарамі.Кіраунікі сялянскага руху спрабавалі паслабіць феадальны прыгнет.
Адак барацьба гэта барацьба не супраць феадальнай сістэмы , а супраць яе асобных носбітау. Аб гэтым гаворыць тое, што сяляне пачалі на месца былых арандатарау шукаць новых; сяляне працягвалі платіць Радзівілу усе падаткі, і не выступалі супраць яго уладальніцтва. Новыя арандатары аказалися таксама жорсткімі прыгнятальнікамі сялян.
Паустанне пашыралася і налічвала каля 2 тыс. Чалавеккаб задушаць паустанне на Крычаушчыну накіравалі войска. Савет кіраунікоу паустанне вырашыу дыць бой ворагу. 15 студзеня 1744 года некалькі сотняу салдат з гарматамі і некалькі сотняу казацкай конніцы увайшлі у Крачау. 18 студзеня паустанцы атакавалі горад. Добра узброеная войска адбіла атакупаустанцау і адкінула іх ад Крычава на Сож (веска Царковішча).
Прыгонныя не скарыліся , а збіралі сілы і рыхтаваліся да новых бітвау.. пачаць наступленне планавалася 26 студзеня 1744 г.Але прагэты намер дазнауся вораг, атрымаушы падмацаванне войска апярэдзіла паустанцау. Частка паустанцау загінула, частку павесілі, невялікія группы адышлі у лес.
Псля гэтага паражэння вашчыла вырашыу уцячы у Расію. Радзівіл направіу ліст з патрабаваннем выдаць уцекача. Пакуль ішла перапіска паміж чыноунікамі Васіль Вашчыла захварэу і памер у Старадубскай крэпасці.
Вынікам мужнай барацьбы сялянства стала паслабленне феадальнага прыунету у старостве. Уладальнік крычаушчыны адмовіуся ад здачы староства у арэнду, зняу шэраг абмежавання у на сялянскі гандаль.
Паустанне на Каменшчыне. Буйное выступленне адбылося у 50-х гг. 17 стагоддзя на паудневым усходзе Беларусі ва уладанні віленскага капітула Каменшчына (Мазырскі павет). Хваляванні тут пачаліся яшчэ у 1736 г. і працягваліся больш за два дзесяцігоддзі. Прычыный хваляванняу з'яуляуся непасільны прыгнет, які доугі час трывалі сяляне ад адміністарацыі капітула.
У 1754 г. хваляванні перараслі ва узброенае выступленне. Немалую ролю у гэтым адыграу гайдамацкі Рух. У 1754 г. паустанне гайдамакау адбылося на Жытоміршчыне, якая непасрэдна прымыкала да Каменшчыны. Трэба думаць, што невыпадкова у гэты ж час супраць cвaix прыгнятальнікау са зброяй у руках выступілі сяляне Камянецкай воласці.
Самыя раншя звесткі аб камянецкім выступленні адносяцца да 7 верасня 1754 г. Пад гэтай датай значыцца загад гет-мана аб накіраванні ва уладанне дзвюх харугвау пад камандаваннем ротмістрау Бараноускага i Швыкоускага для падаулення сялянскага выступления. Напэуна, гэта iм хутка удалося, бо у снежні харугвы былі адазваны на папярэдняе месца дыслакацьй.
Аднак барацьба ва уладанні не спынілася. У кастрычшку 1755 г. сяляне зноу узяліся за зброю i тым жа дзвюм харугвам, як i год назад, прыйшлося выпрауляцца ва уладанне капітула. На гэты раз такой сілы для уціхамірвання падданых не хапіла, бо Радзівіл цераз месяц накіроувае на Каменшчыну яш-чэ 4 харугвы колькасцю 70 коннікау на чале са шляхціцам Панятоускім. Аднак i такой колькасці для падаулення вы-ступлення было яуна недастаткова. Сяляне пры падыходзе харуг-вау да уладання пакідалі свае вескi i хаты i кіраваліся да мястэчка Славечна, дзе мелі намер, згуртаваушыся, аказаць узброенае супраціуленне войску. Сялянскі атрад перастрэу людзей Панятоускага яшчэ перад Славечнам. Нечакака для шляхецкага атрада прыгонныя пасля абстрэлу коннікау перайнлі у атаку. Невялікае злучэнне Панятоускага не здолела вытрымаць. націску i пачало адступаць. Спачатку адступленне мела арганізаваны характар. Адыходзячы, харугвы аказвалі некаторае супраціуленне, але затым кінуліся ва уцёкі. Панятоускаму прыйшлося адысці да Убарці, мястэчка, якое размяшчалася на адлегласці 10 міляу ад Каменшчыны. Тут ён вырашыу затрымацца да таго часу, пакуль не падыдзе чаканая дапамога ад Радзівіла.
Рыхтаваліся да сустрэчы радзівілаускага войска і паустанцы.Яны працягвалі сцягвацца да Славечна i стваралі там умацаваны лагер. Па дадзеных Панятоускага, бунтаушкоу налічвалася некалькі тысяч.
У лютым 1756 г. да Панятоу-скага прыбыло падкрапленне. Войскі атакавалі імгненна і лагер паустанцау не вытрымау.Войскі учынілі жорсткую расправу над паустанцамі. Так пацярпела паражэнне паустанне на Каменшчыне.
Як і Крычаускае паустанне паустанне на Каменшчыне уладалінікі зямлі вымушаны былі пайсці на паслабленне павіннаснага абцяжаравання.
Заключэнне
Такім чынам бачым, что галоунае багацце таго часу - зямля, належала феадалам, прычым большая частка зямель была у маемасць невялікай групы магнатау і багатейшай шляхты.
Сялянства канчатковаапынуля у залежнасці ад феадала, стала прыдаткам да зямлі. Шматлікія падаткі, цяжкім каменем ляжалі на плячах простага мужыка. Не паляпшалі яго становішча і войны, прайшоушыя па землях Беларусі. Вынікам эксплуатацыі станавіліся сялянскія паустанні. У выніку некаторых паустанняу улада на короткі час пераходзіла да бунтаушчыкоу, але усе паустанню былі у канцы канцоу разбіты, кіраунікі выступленняу жорстка караліся. Такія пратэсты прыносілі некаторае палабленне павіннасцей, але не змянялі сітуацыі у цэлым.
Гарады канцэнтравалі у сабе рамяство і гандаль , аказвалі дзейнасны уплыу на развіцце культуры. У азначаны перыяд назірауся даволі высокі узровень развіцця гарадоу. Гарадскія улады і шляхецтва пастаянна змагаліся за большую удаду над горадам. Гаджане, як і сяляне плацілі шмат падаткау, але іх становішча мажна назваць больш прывабным. Для оховы сваіх інтарэсау рамеснікі і гандляры аб'ядноуваюцца у арганізацыі (цэхі і гільдыі). У XVIII стагоддзі з'яуляюцца мануфактуры, якія у асноуным канцэнтруюцца у малых гарадах і мястэчках. Развіваецца як унутраны гандаль, так і знешні.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.Гісторыя Беларусі. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай.: том трэці, Мінск “Современная школа”Экоперспектыва” 2007
2.Эканамічеая гісторыя Беларусі. В.І. Голубеу.: Мінск НКФ “Экаперспектыва” 1996
3.Гісторыя Беларусі.: Мінск “Універсітэцкае” Я.К. Новікау, Г.С. Марцуля
4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2ч. Мн. 1994
Страницы: 1, 2, 3